галасаваў бы за дзеепрыметнік, бо сёння, у наш век навукі і тэхнікі, без
гэтай формы ніяк не абыдзешся. I ён красамоўна, на прыкладах даказваў
гэта сваім няўменнем перакладаць. I можа якраз у гэты час, калі малодшы
навуковец намагаўся падвесці навуковы грунт пад дзеепрыметнік, вось
што адзначаў адзін з заснавальнікаў новай літаратурнай беларускам мовы,
віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР, народны паэт Беларусі Якуб Колас:
«Без усякай патрэбы і радыё і «беларускія газеты засмечваюць мову не
ўласцівымі ёй формамі, як «выдаткаваемыя», «засылаемыя», «брыгада,
узначальваемая», «навучаючыяся», якія не бытуюць у беларускай мове».
Вядома, людзям, якія, не ведаючы беларускай мовы, хочуць
перакладаць, куды зручней было б, каб перакладаць зусім не трэба было–а
толькі пісаць беларускімі літарамі. Але ж кожная мова па-свойму рупіцца,
каб быць дакладнай у перадачы думкі, у кожнае мовы свае сродкі. Што ў
адной гаворыць кантэкст, у другой–добра выказвае слова, у трэцяй–гэту
работу бярэ на сябе граматычная катэгорыя. Як старанна, хораша і
непадобна працуюць людскія мовы! I ніводнаму рускаму перакладчыку не
прыходзіць у галаву, каб які дзесятак часоў, скажам, французскага
дзеяслова перадаваць і на рускай мове роўна такой жа коль-касцю часоў
або перакладаць з нямецкай мовы на рускую артыклі. Каму патрэбны былі
б такія пераклады, якія зноў трэба перакладаць! А між тым, у нас падчас
знаходзяцца такія перакладчыкі. 3амест таго каб глыбей вывучаць
беларускую мову, яны, здаецца, гараць адзіным жаданнем–як бы яе
«ўдасканаліць». Я нават думаю, што такія людзі, чаго добрага,
даведаўшыся, што ў абазінскай мове дзеепрыметнік мае аж восем форм
часу або што ў ёй, як і ў яе сваякоў–у абхазска-адыгейскіх мовах, гэтая
катэгорыя не толькі змяняецца на ўзор дзеяслова па ліках, але і асобах,
усур'ёз уздумаюць і рускую мову ўзбагачаць адпаведнымі формамі, ды
яшчэ пачнуць спрагаць рускі дзеепрыметнік!.. Што ўжо казаць пра
пачуццё гэтых людзей да тых нямногіх форм дзеепрыметніка, якія
бытуюць у рускай мове! Самому Максіму Горкаму было б ніякавата перад
імі за тое, што ён у лісце да аднаго аўтара пісаў: «...язык наш... достаточно
богат. Но у него есть свои недостатки, и один из них–шипящие
звукосочетания: вши, вша, вшу, ща, щей. На первой странице рассказа вши
ползают в большом количестве «прибывшую», «проработавший»,
«говоривших»... Вполне можно обойтись без насекомых».
А ў нас чытаеш якую газету ці кнігу–і бачыш, як прыгожы беларускі
дзеяслоў раптам перад назоўнікам пачынае завываць–уючы, юючы ці
леманта-ваць–-аючы, яючы. (Ці не пра глум над сабою, пра аўтарскую
сваволю?) А мы спакойна глядзім на гэты гвалт. А дзе-хто і старанна
падлічвае гэты енкат, каб пасля, спасылаючыся на працэнты, узаконьваць
такія формы. Нібыта непісьменнасць, калі яна часта ўжываецца, можна
выдаць за пісьменнасць. I хоць нашы вядомыя знаўцы мовы, такія, як Якуб
Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Пятро Глебка, неаднойчы пісалі