З дапамогай фармантаў -ць, -ці, -чы ўтвараецца адна з граматычных
формаў дзеяслова – інфінітыў (неазначальная форма). Гэтыя фарманты, як
і канчаткі, займаюць месца на канцы словаформы; пасля іх могуць
ужывацца толькі постфіксы, напрыклад, мы-ць – мыц-ца, стрыг-чы –
стрыгчы-ся. Як і ўсякі граматычны афікс, элементы -ць, -ці, -чы
не
ўваходзяць у аснову слова і не ўдзельнічаюць ва ўтварэнні новых слоў.
Параўн.: вяза-ць – вязальшчыца, пачына-ць – пачынальшчыца, будава-ць –
будаўнік, дагляда-ць – даглядчык (пры ўтварэнні вытворных будаўнік,
даглядчык адсякаецца фінальная галосная -а- інфінітыўнай асновы) і
бяроз-а – беразняк, варож-ы – варожасць. На гэтым падабенства
інфінітыўных афіксаў -ць, -ці, -
чы з канчаткамі ў асноўным заканчваецца.
Больш істотнымі з'яўляюцца прыметы, якімі афіксы -ць, -ці, -чы
адрозніваюцца ад канчаткаў. Канчатак – гэта нязменная форма дзеяслова,
якая выражае граматычныя значэнні роду, ліку, склону, асобы. Інфінітыў –
гэта нязменная форма дзеяслова, якая не з'яўляецца членам ні адной з
унутрыдзеяслоўных словазменных парадыгмаў (ладу, часу, асобы
, роду,
ліку). З усіх дзеяслоўных катэгорый інфінітыву ўласцівы толькі дзве:
катэгорыя трывання (закончанага і незакончанага) і катэгорыя
пераходнасці – непераходнасці. Аднак і граматычнае трывальнае значэнне,
і значэнне пераходнасці – непераходнасці з дапамогай канчаткаў не
афармляюцца. Так, катэгорыя закончанага – незакончанага трывання
ўтвараецца з дапамогай такіх дэрывацыйных (словаўтваральных) сродкаў,
як прэфікс (бараніць – абараніць, будзіць
– разбудзіць), суфікс (стукаць –
стукнуць, крычаць – крыкнуць, раздаць – раздаваць, атрымаць –
атрымліваць), а таксама акцэнталагічна (адмераць – адмяраць, вымесці –
вымятаць), чаргаванні гукаў (сабраць – збіраць, назваць – называць,
праспаць – прасыпаць) або суплетыўна (узяць – браць, сказаць – гаварыць,
знайсці – шукаць). Катэгорыя пераходнасці – непераходнасці граматычна
афармляецца склонавай формай кіруемага назоўніка, але інфінітыў пры
гэтым застаецца нязменным (
параўн,: малаціць збожжа – малаціць
збажыну, кіраваць калгасам – кіраваць калгасамі, сарваць ягаду – збіраць
ягады). Адпаведна інфінітыў не можа лічыцца зменнай формай у тым
сэнсе, у якім прызнаюцца зменныя словаформы, надзеленыя асабовымі і
склонавымі канчаткамі. Нязменнасць інфінітыва выразна выяўляецца,
напрыклад, і ў структурнай форме будучага складанага часу, дзе змяняецца
толькі форма дзеяслова быць
, якая выражае адпаведнае граматычнае
значэнне часу і асобы (буд-у чытаць, будз-ем чытаць, будз-е чытаць, буд-
уць чытаць), форма інфінітыва застаецца нязменнай і перадае асноўнае
лексічнае значэнне.
Сам факт размяшчэння фармантаў -ць, -ці, -чы на канцы слова нельга
лічыць вызначальным, паколькі ў гэтай пазіцыі могуць стаяць і суфіксы
(гуляй-учы, бяг-ом, выш-эй, нізк-а), і карані (увысь, уніз), да таго ж канчаткі