Што датычыць службовых часцін мовы (прыназоўніка, злучніка,
часціцы, а таксама мадальных слоў), то ў навуковай літаратуры па
тэрміналогіі існуе толькі адзін погляд, згодна з якім службовыя словы
тэрмінам быць не могуць. Праўда, прыназоўнікі (звычайна простыя)
могуць уваходзіць у састаўныя тэрміны для сувязі тэрмінаэлементаў у іх.
Але гэта не дае ніякіх падстаў
, каб уключаць іх у тэрміналагічныя слоўнікі.
Гэта датычыць таксама ўводных слоў, злучнікаў.<…> Відаць,
немэтазгодна ўключаць у рэестр тэрміналагічнага слоўніка лічэбнікі,
азначальныя і адмоўныя займеннікі, а таксама прыметнікі, дзеясловы,
прыслоўі, якія адносяцца да агульнаўжывальнай лексікі і самі па сабе
тэрмінамі не з'яўляюцца, а могуць тэрміналагізавацца толькі ў складзе
састаўных тэрмінаў.
Напрыклад: обыкновенный – звычайны,
всевозможный–усялякі, полезный– карысны, любой– усякі, второй– другі,
пять – пяць, быть – быць, , всегда– заўжды, заўсёды, вверх– угару,
быстро– хутка, безразлично– усё роўна (Тэрміналагічны слоўнік па
вышэйшай матэматыцы для ВНУ); последовательный–паслядоўны,
доказанный– даказаны, получать – атрымліваць, сверху – зверху,
дважды– двойчы (Русско-белорусскнй словарь математических,
физических и технических терминов) <…>.
Унясенне
ў слоўнікі службовых слоў, а таксама некаторых
агульнаўжывальных слоў і словазлучэнняў аўтары тлумачаць тым, што
яны (словы) часта выкарыстоўваюцца ў падручніках, дапаможніках, у
тэкстах па той ці іншай дысцыпліне. Але з пункту погляду тэрміналагічнай
навукі гэта не зусім пераканаўчы довад. Можна ў нейкай ступені згадзіцца
з тым, каб у рэестр
таго ці іншага тэрміналагічнага слоўніка ўключаць
найбольш часта ўжывальную агульнанавуковую лексіку. Што ж датычыць
агульнаужывальнай пашыранай ва ўсіх стылях лексікі, то ўключаць яе ў
рэестр не выпадае як з пункту погляду тэорыі тэрміна, так і з чыста
практычных меркаванняў, а іменна перагрузкі рэестра слоўніка (гэта
адносіцца і да розных службовых слоў
). Некаторыя састаўныя злучнікі і
складаныя прыназоўнікі, а таксама часта ўжывальныя ўстойлівыя
спалучэнні нетэрміналагічнага характару пры жаданні можна прывесці ў
дадатку да слоўніка, як гэта, напрыклад, зроблена ў "Руска-беларускім
матэматычным слоўніку".
Нягледзячы на значную колькасць слоўнікаў і даведнікаў, яшчэ не ва
ўсіх галінах навукі і тэхнікі, эканамічнага і культурнага жыцця
прадстаўлены ўпарадкаваныя і уніфікаваныя тэрміналагічныя сістэмы,
што, безумоўна, патрабуе пільнай увагі як з боку спецыялістаў розных
профіляў, так і з боку высокакваліфікаваных філолагаў-лексікографаў.
1
Винокур Г.О. 0 некоторых явлениях словообразования в русской технической терминологии// Тр.
Московск. ин-та истории, философии и литературы. Т. V. Сб. статей по языковедению. 1939. С.13 (Цыт.
па кн.: Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. М., 1970. С.29).
4
Гл. Бурдзін С.М. Выступленне на Усесаюзнай тэрміналагічнай нарадзе ў 1959 г.// . Вопросы
терминологии. М., 1961. С. 107.