(верталёт, касмалёт, самалёт), -люб (жыццялюб, кнігалюб, самалюб), -
мер (вадамер, землямер, кулямёт), -носец (авіяносец, ардынаносец,
шчытаносец), -носны (ардэнаносны, ваданосны, эфіраносны), -падобны
(парашкападобны, шклопадобны, яйцападобны), -піс (жыццёпіс, рукапіс,
тайнопіс), -роб (бракароб, земляроб, хлебароб), -творчы (вершатворчы,
жыватворчы, моватворчы), -ход (атамаход, параход, электраход) і інш.
Паколькі афіксоіды з'яўляюцца марфемамі пераходнага тыпу, іх
сталі
разглядаць асобна параўнальна нядаўна. Да гэтага яны адносіліся то да
афіксаў, то да каранёвых марфем, г. зн. раствараліся сярод іншых марфем.
Ды і зараз адносна вылучэння афіксоідаў няма адзінай думкі. У
прыватнасці, па-рознаму разглядаецца структура слоў тыпу футбол,
аўтобус, тэлеграма, тэлеграф, аэрадром, дыялектолаг, балетаман,
касманаўт, мікраскоп, бібліятэка, славянафіл
, юдафоб, тэлефон і да т. п.
Элементы -бол (у прыведзеным вышэй слове футбол, а таксама ў словах
падобнай структуры валейбол, гандбол і інш.), -бус (параўн. аўтобус,
тралейбус, электробус), -грама (параўн. тэлеграма, манаграма,
фанаграма), -граф (параўн. тэлеграф, бібліёграф, хранограф), -дром
(параўн. аэрадром, веладром, касмадром), -лаг (параўн. дыялектолаг,
бібліёлаг, філолаг), -ман (параўн. балетаман, графаман, наркаман), -наўт
(параўн. касманаўт, астранаўт, аэранаўт), -скоп (параўн. мікраскоп,
кінескоп, тэлескоп), -тэка (параўн. бібліятэка, картатэка, фанатэка), -
філ (параўн. славянафіл, бібліяфіл, юдафіл), -фоб (параўн. юдафоб,
англафоб, германафоб), -фон (параўн. тэлефон, магнітафон, электрафон)
многія даследчыкі кваліфікуюць як суфіксоіды, бо значэнне гэтых
элементаў непасрэдна
выводзіцца з адпаведных іншамоўных каранёў.
Аднак нямала даследчыкаў лічаць гэтыя элементы суфіксамі на той
падставе, што, хоць гістарычна яны і з'яўляюцца каранёвымі марфемамі,
запазычанымі з іншых моў, зараз іх нельга выявіць у якасці каранёвай
часткі ў якім-небудзь слове – у адрозненне ад элементаў -ход (хадзіць), -
мер (мераць) і
да т. п. Адсюль робіцца вывад, што элементы тыпу -бол, -
бус і г. д. ужо страцілі значэнне каранёвых марфем. У такім разе самі
словы з гэтымі лічацца, зразумела, суфіксальнымі ўтварэннямі, а не
складаннямі з дзвюх асноў, і злучальныя галосныя ў складзе гэтых слоў не
вылучаюцца; чляненне праводзіцца наступным чынам: балет
-аман,
дыялект-олаг і г. д.
Часам жа словы тыпу тэлеграма, тэлеграф, тэлефон наогул
разглядаюцца як невытворныя.
Іншыя афіксоіды таксама выяўляюць розную ступень падабенства або
да каранёвых, або да службовых марфем. Возьмем для прыкладу утварэнні
з прэфіксоідам паў-. У такіх словах, як паўбутэлькі, паўкапы, паўліста,
паўлітра, паўметра, паўяблыка, гэты афіксоід
захоўвае большую ступень
самастойнасці і ўнутры складанага слова патрабуе пастаноўкі другога
кампанента ў форме роднага склону. У словах тыпу паўкруг, паўмера,