предполагаемый – меркаваны. Вялікая колькасць такіх прыкладаў
прыведзена ў артыкуле А.Каўруса
4
.
Прымаючы за дапушчальную гэту словаўтваральную магчымасць,
можна прызнаць правільнымі наступныя прыклады: распространяемый -
распаўсюджваны, разлагаемый - раскладаны, программируемый –
праграмаваны, сжимаемый – сцісканы, движимый - руханы (ТСВМ),
культивируемый - культываваны, используемые материалы -
выкарыстаныя матэрыялы. Параўнаем у гаворках: руханы 'ўзараны' (пра
поле), 'што паднімаецца на дражджах' (пра цеста).
Акрамя таго, суфіксы -н- і -т- бяруць
на сябе функцыю ўтвараць
дзеепрыметнікі незалежнага стану: аджыты 'які аджыў', задыханы 'які
задыхаўся', запыханы 'які запыхаўся', сцукраваны 'які сцукраваўся',
распукнуты 'які распукнуўся' (пра кветкі, лісты), улежаныя 'якія
ўляжаліся' (пра яблыкі) і інш. У Максіма Танка некалькі разоў
сустракаецца згараваны, што на рускую мову перакладалася б як
изгоревавшийся
5
.
ТСВМ прапануе пераклады: превратившийся - ператвораны,
скрещивающиеся – крыжаваныя. Словазлучэнне изгиб обнажившихся
пластов на беларускую мову добра перакладаецца як выгін аголеных
пластоў.
Такім чынам, ёсць магчымасць замены дзеепрыметнікаў на -емы, -імы і
на -учыся, -іўшыся дзеепрыметнікамі з суфіксамі -н- і -т-, матываванымі
непераходнымі, звычайна зваротнымі, і пераходнымі дзеясловамі.
2. Дзеепрыметнікі
на -учы (-ючы), -ачы (-ячы) часта замяняюцца
дзеяслоўнымі прыметнікамі, паколькі "не выказваюць зменнай у часе
прыкметы, а называюць сталую адзнаку паводле дзеяння" (А.Каўрус).
Беларускае дыялектнае (Маладзечанскі р-н, в.Баяры) несядзелы мае
значэнне 'які не можа доўга сядзець, быць на адным месцы' і служыць
адпаведнай ілюстрацыяй. Сярод шэрагу
суфіксаў аддзеяслоўных
прыметнікаў: -к-, -лів, -ч-, -уч-, -ніч-, -н-, -льн- апошнія вылучаюцца сваёй
пашыранасцю і мнагазначнасцю. Суфікс -льн-, адпавядаючы
дзеепрыметнікавым суфіксам -ем-, -ім-, -уч- (-юч-), -ач- (-яч-), у тым ліку і
ў зваротных дзеепрыметніках, мае часам антанімічныя значэнні:
вырашальны 'які вырашае' і 'які вырашаецца', каральны 'які караецца
' і 'які
карае'. Удакладняе значэнне кантэкст: каральнае парушэнне закона і
каральныя органы. Прыметнікі з -льн- даволі пашыраны ў
агульнаўжывальнай лексіцы, хаця маюць адценне кніжнасці. Са значэннем
'здольны выконваць пэўнае дзеянне', 'прызначаны для выканання пэўнага
дзеяння' ў БРС-88 адзначаюцца, напрыклад, абуральны, ажыўляльны,
ачышчальны, вымяральны, вянчальны, мяшальны, памінальны,
папераджальны, прыстасавальны,
рэзальны, спрыяльны, тлумачальны,
умацавальны, часальны. Прыметнік дзяўбальны быў прапанаваны
Кандратам Крапівой для перакладу рус. долбёжный.