мастацкай літаратуры, аднак параўнальна з апошнім агульны "воблік"
мовы спецыяльных, навуковых і навукова-папулярных тэкстаў
характарызаваўся большай канвергенцыяй, чым дывергенцыяй. Гэта
значыць, што стылістычна маркіраваныя ўласцівасці тэрміналагічнай
лексікі яшчэ не вызначыліся. З'явы і паняцці той ці іншай галіны ведаў не
разглядаліся сістэмна, таму, па-першае, агульнаўжывальная лексіка, якая
выкарыстоўвалася ў
якасці матэрыяльнай субстанцыі для тэрміналогіі
нашаніўскага перыяду, задавала намінатыўна-тэрміналагічнай лексіцы свае
"правілы" арганізацыі і функцыянавання, а па-другое, аўтары пры
стварэнні тэрмінаў абапіраліся, як правіла, на сэнсавы аб'ём
агульнаўжывальных слоў і не выходзілі пры стварэнні тэрмінаў за межы
існуючых моўных формаў і моўных сродкаў выражэння сэнсавага зместу.
Усё
гэта ў значнай ступені абумовіла стыхійны характар фарміравання
намінатыўна-тэрміналагічнай лексікі ў беларускай літаратурнай мове
пачатку XX ст.
І ўсё-такі ўжо ў той час, калі сутнасць тэрміна як адзінкі своеасаблівай
семіятычнай прыроды яшчэ нярэдка не ўсведамлялася і не асэнсоўвалася, у
моўнай практыцы акрэсліваліся, хоць яшчэ і не вельмі выразна, такія
істотныя ўласцівасці тэрмінаў, як прадметна-лагічная, паняццевая аснова
іх семантычнага зместу і сістэмнасць, параўн.; складаньне, адлічаньне,
множаньне, дзяленьне; дробня, дробня правільная, дробня няправільная;
птушкі, птушкі зернеядныя, птушкі кузулькаядныя; жнівярка, касярка,
сявалка і да т.п. Значыць, у пачатку XX ст. у працэс тэрмінатворчасці
ўступала і другая дзейная сіла – кіруемасць. Гэта
дае падставу гаварыць,
што "ні адна новая з'ява ў мове не ўзнікае абсалютна стыхійна і ні адна не
з'яўляецца прадуктам ні ад чаго не залежнай ініцыятывы. Заўсёды ў той ці
іншай меры прысутнічаюць абодва гэтыя кампаненты – і стыхійнасць і
кіруемасць"
4
.
Кіруемасць у адносінах да лексікі беларускай літаратурнай мовы, у тым
ліку намінатыўна-тэрміналагічнай, праяўлялася найперш у арыентацыі на
ўласныя моўныя рэсурсы і на неабходнасць выбару з шэрагу лексічных
адзінак найбольш пашыранага наймення <…>.
Такім чынам, асноўны прынцып фарміравання беларускай
нацыянальнай тэрміналогіі вызначыўся ў нашаніўскі перыяд і ў пэўнай
меры ажыццяўляўся шляхам
увядзення ў сферу спецыяльнай камунікацыі
агульнаўжывальных (возера, гук, даход, завязка, квас, корань, месяц,
плесень), дыялектных (атлега, заліва, маланьня, шал) і прастамоўных
(атрута, кіла, ліхаманка, трасца) слоў; шляхам дэрывацыі (адлічаньне,
злічво, зорнік, множаньне); шляхам марфалагічнага (абвестка -
obwieszсгепіе, аднаўладзтва - единовластие) і семантычнага (дух - газ,
жар - тэмпература) калькавання
; шляхам стварэння апісальных
найменняў (выбарныя людзі, скацінны доктар, песьня калысковая). І хоць
далёка не ўсе намінатыўна-тэрміналагічныя адзінкі нашаніўскага перыяду