падмяняюць толькі асобныя часьціны простага сказу, асабліва розныя
даданыя словы, то вытвараюцца сказы няроўнапраўныя: залежныя і
незалежныя — асноўныя і даданыя.
1) Складаны сказ можа быць зложан або з роўнапраўных простых
сказаў, або з асноўнага і даданага — незалежнага і залежнага, або
падпарадкаванага.
Калі складаны сказ становіць сабою злучэньне роўнапраўных простых
сказаў, то
ён называецца складана-злучаным. Напрыклад: Прыгрэла
яснае сонейка; згінуў сьнег з поля; асушылі вятры зямельку; пачала расьці
маладзенькая травіца. Лета зьбірае, а зіма праядае. Хутка расьце жыта,
і цешыцца сэрца працавітага гаспадара.
3 гэтых прыкладаў мы бачым, што ў складана-злучаным сказе кожны
просты сказ можа ўжывацца ў мове сам
па сабе, незалежна ад другіх; дзеля
таго яны і называюцца роўнапраўнымі, або незалежнымі.
Калі-ж мы возьмем складаны сказ: “У каго ёсьць матка, у таго галоўка
гладка”, які складаецца з двух простых сказаў (1 — “У каго ёсьць матка”,
2 — “у таго галоўка гладка”, то заўважым, што гэтыя простыя сказы самі
па сабе,
незалежна адзін ад аднаго, ужывацца ў мове ня могуць, бо будуць
незразумелыя ды ня выкажуць таго, што трэба сказаць.
Такі складаны сказ, у якім простыя сказы так цесна зьвязаны паміж
сабою, што адзін паясьняе другі ды адзін бяз другога ў мове ня
ўжываюцца, называецца складана-залежным сказам. Напрыклад: Хто
новага
ня бачыў, той і старому рад. Дзе араты плача, там жняя скача.
Дурная тая дамова, дзе вала бадзе карова.
2) Як у складана-злучаным, так і ў складана-залежным сказе простыя
сказы могуць зьвязвацца паміж сабою злучнікамі.
а) У складана-злучаным сказе простыя, роўнапраўныя сказы злучаюцца
або пры дапамозе злучнікаў, або
бяз іх. У складана-злучаным сказе
знаходзім тыя самыя злучнікі, што зьвязваюць аднолькавыя часьціны
зьлітага сказу. Напрыклад: Хутка расьце жыта, і цешыцца сэрца
працавітага гаспадара. Ластаўка дзень пачынае, а салавей канчае.
б) У складана-залежных сказаў залежнасьць паміж простымі сказамі
выражаецца падвойным спосабам: або пры помачы злучнікаў і злучальных
слоў, або
пры помачы адносных займенных назоўнікаў, прыметнікаў ці
прыслоўяў. Адгэтуль адрозьніваюць злучальную залежнасьць і адносную
залежнасьць.
Злучальная залежнасьць выражаецца наступнымі злучнікамі і
злучальнымі словамі: што, бо, дзеля таго, дзе, хоць, як, як толькі, быццам
і інш. У такіх разох злучальныя словы зьяўляюцца толькі сувязьзю для
сказаў і часьцінаю даданага сказу ня
служаць.
Адносная залежнасьць выражаецца адноснымі і адносна-пытальнымі
займеньнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі: хто, што, які, каторы, чый,
дзе, куды, адкуль, калі, як, колькі, чаму, нашто, зашто і інш. Усе гэтыя