адносны займеннік які найбольш ясна выражае сувязь даданага сказа з
гэтым словам. Асабліва гэта датычыць тых выпадкаў, калі пасля слова, з
якім непасрэдна звязваецца даданы сказ, ідуць залежныя ад яго члены
іменнага словазлучэння, напрыклад: <…> Дзед сядзеў побач і апавядаў мне
розныя гісторыі з часоў паншчыны, якія чуў ад свайго бацькі (З
. Бядуля).
Па-другое, звязваючы часткі складаназалежнага сказа, адносны
займеннік які, у адрозненне ад што, ужываецца як у назоўным, так і ва
ўсіх ускосных склонах. Прычым ва ўскосных склонах займеннік які можа
выступаць з самымі рознымі прыназоўнікамі і прыназоўнікамі-прыслоўямі
(ад, да, для, з, з-за, з-пад, дзеля, на
, к, за, па, у, пад, над, праз, паўз, аб,
каля, паабапал, сярод, вакол, пасля і інш.) і выконваць разнастайныя
сінтаксічныя функцыі ў даданым сказе: Дзеду трэба знайсці тую часць
чырвонага войска, камандзір якога стаяў у яго на кватэры (Я. Колас).
<…>
Па-трэцяе, адносны займеннік які дае магчымасць перадаць катэгорыю
адушаўлёнасці і тым самым выразна паказаць сінтаксічную функцыю
адноснага слова ў даданым сказе: Не можа быць, каб чалавек не мог знай-
сці моманту з бацькам пабачыцца, якога, год дзесяць не бачыў (К. Чорны).
<…>
Нарэшце, азначальныя сказы, звязаныя з галоўным гэтым займеннікам,
выразна адмяжоўваюцца ад усіх іншых даданых, між тым як
пры ўжыванні
што (у выпадку адсутнасці ўказальнага слова ў галоўным сказе)
азначальныя даданыя часам немагчыма адрозніць ад даданых прычыны і
дапаўняльных са злучнікам што і наадварот. Параўн.: Ну, што ж, і яна
ўжо адчула сябе свякроўю, адчула рэўнасць да дзяўчыны, што вось прый-
шла і забрала, хоць не ўсяго пакуль што
, а забрала ў яе сынка (Я. Брыль).
<…>
Пералічаныя асаблівасці і робяць займеннік які самым ужывальным
сродкам сувязі.
Адносны займеннік каторы па сваіх граматычных якасцях нічым не
адрозніваецца ад які. Ён змяняецца па родах, ліках і склонах, можа
адносіцца да ўсіх назоўнікаў, але ў сучаснай літаратурнай мове ўжываецца
ў азначальных
сказах вельмі рэдка <…>. Азначальныя сказы з гэтым
адносным займеннікам сустракаюцца, як правіла, толькі ў літаратурна-
мастацкіх і публіцыстычных творах, пры гэтым не ўсіх пісьменнікаў. <…>
Цікава адзначыць, што па меры развіцця беларускай літаратурнай мовы
ўжыванне адноснага займенніка каторы ў азначальных сказах ўсё больш і
больш скарачаецца. У перыяд фарміравання беларускай літаратурнай
мовы
, у канцы XIX і пачатку XX ст., адносны займеннік каторы
выкарыстоўваўся для выражэння атрыбутыўных адносін значна часцей,
чым зараз. <…>
Аб скарачэнні ўжывання адноснага займенніка каторы ў азначальных
сказах сведчыць і такі факт, што буйнейшы беларускі пісьменнік Якуб