сродкамі імкнецца да пастаўленай сабе мэты выразіць тэта значэнне, i
абавязак даследчыка-моваведа–не толькі ўскрыць дадзенае значэнне на
яюм-небудзь адным факце, але i знайсці ўсе факты, якія выяўляюць яго,
як бы ні былі яны разнастайныя»
1
. Падкрэслім, што ў шырокім разуменні
граматычнай формы заключаўся пафас i вядомых граматычных прац
Л.У. Шчэрбы, але, як сведчаць шматлікія прыклады, задача грунтоўнага
даследавання формы ў граматыцы i зараз застаецца вельмі актуальнай.
Спробы даследавання паняційных катэгорый розных тыпаў на
матэрыяле канкрэтных моў знаходзім у артыкулах
Г.В. Чэкунаевай, Л.П. Кліменка, Н.М. Арвата, В.В. Іванова, С. Іофе,
С. Слюсаравай i шшых савецкіх моваведаў
2
. Гэта не азначае, што аўтары
стаяць на аднолькавых тэарэтычных пазіцыях i карыстаюцца агульнай
для ix ciстэмай паняццяў i тэрмінаў. Наадварот, i погляды, i метады
аналізу, i тэрміналогія вельмі разнастайныя, але накіраванасць
даследаванняў часам даволі блізкая.
Асобую значнасць у распрацоўцы граматычнай праблематыкі i, y
прыватнасці, пытанняў скрытай граматыкі маюць працы С.Д.
Кацнельсона. Ім глыбока i паслядоўна даследуецца праблема
граматычнай семантыкі, якую, на яго думку, утвараюць «семантычныя
функцыі граматычных форм i катэгарыяльныя прыкметы лексічных
значэнняў»
3
, а таксама праблематыка граматычных спосабаў, у тым ліку
ў аспекце «сінтаксічнай марфалогіі»
4
.
Як бачым, распрацоўка праблемы немарфалагізазаных семантыка-
сінтаксічных катэгорый мае пэўныя традыцыі. Але ідэя яшчэ, відаць, не
выспела канчаткова, не выкрышталізавалася ў асобную праблему, аб
чым сведчаць як неўпарадкаванасць тэрміналогіі ў пэунай частцы работ,
так i пазатэрміналагічнае, імпліцытнае вырашэнне пытанняў – у другой.
Разам з тым экскурс у гісторыю праблемы дазваляе пераканацца ў яе
актуальнасці i вызначыць найбольш важныя пытанні, якія чакаюць
разгляду. Да ліку апошніх у першую чаргу адносяцца сутнасць семантыка-
сінтаксічных катэгорый, ix сістэмны статус, суадносіны з лексіка-
семантьгчнымі i ўласна граматычнымі групоўкамі, а таксама характар i
сродкі ix выражэння ў маўленні.
У заключэнне заўважым, што бібліяграфічная паўната не была мэтай
дадзенага артыкула. Ён накіраван хутчэй на агляд блізкіх аўтару ідэй,
хоць i тут нялёгка дабіца канчатковай акрэсленасці i паўнаты. Але, як
слушна было заўважана, «заўсёды даволі цяжка вызначыць выразна
1
А.М. Пешковский. Русский синтаксис в научном освещении. М., 1938, стр. 74
2
47
Г.В. Чекунаева. Семантическая группа имен деятеля (лица) в современном немецком языке.
Автореф. канд. дисс. М., 1964; Научные труды Куйбышевского пединститута, т. 103. Куйбышев, 1972;
«Мовознавство» № 4, 1973; Сборник статей по вторичным моделирующим системам. Тарту, 1973;
Исследования по китайскому языку. М.,1973; Лексикологические основы стилистики. Л., 1973.
3
С.Д. Кацнельсон. Типология языка и речевое мышление, стр. 118.
4
«Вестник ЛГУ» № 2, 1948.