распазнавальную функцыю сінтагменнае чляненне мае тады, калі з яго
дапамогай дыферэнцыруюцца узаемавыключальныя або істотна розныя
значэнні. У тых жа выпадках, калі, як у барадулінскім радку, розны падзел
перадае розныя варыянты аднаго і таго ж сэнсу, сінтагменнае чляненне мае
стваральную або стылістычную функцыю
1
. З яе дапамогай фраза набывае
іншае або больш ці менш дробнае чляненне. Як заўважае А.Я. Міхневіч, у
мастацкім тэксце сінтаксічная аманімія “не толькі не перашкаджае
ўспрыманню сэнсу, але нярэдка ўзмацняе мастацкія асацыяцыі”
2
.
Падкрэслім, што ў маўленні сінтаксічна-аманімічныя фразы гучаць
неаднолькава дзякуючы ў першую чаргу свайму сінтагменнаму чляненню.
Напрыклад, наступная фраза можа набыць цэлы рад варыянтаў члянення:
1) Воўк з гушчару │ дарогай няезджанай │ бяжыць к вёсцы няпрошаным
госцем (М. Чарот); 2) Воўк │ з гушчару │ дарогай няезджанай │ бяжыць к
вёсцы
няпрошаным госцем; 3) Воўк з гушчару │ дарогай │ няезджанай │
бяжыць к вёсцы │ няпрошаным госцем і г.д. Усе гэтыя варыянты ў рознай
ступені адлюстроўваюць багатыя магчымасці сінтаксічна апраўданага
члянення фразы, удакладняюць яе змест: воўк з гушчару або бяжыць з
гушчару дарогай няезджанай або не проста дарогай, а няезджанай
і г.д.
Узнікаючыя пры больш дробным чляненні адной і той жа фразы новыя
сінтагмы ўтвараюць новыя сінтаксічныя канструкцыі, робяць пэўны
даданы член сказа ўдакладняльным, адасобленым. У гэтым і праяўляецца
“стваральная” функцыя сінтагменнага члянення. Такім чынам, з дапамогай
дадатковых сінтагм удакладняецца сэнс фразы, ён набывае тыя адценні,
якіх не меў
без гэтага ўдакладнення. Параўнаем: Нікому нікуды не
адлучацца │ і ні з кім ні ў якія размовы не ўступаць (Э Самуйлёнак) і
Нікому │ нікуды │ не адлучацца │ і ні з кім │ ні ў якія размовы │ не
ўступаць. Апошні варыянт сінтагменнага члянення надае усёй фразе
больш катэгарычнае
гучанне і ўраўнаважвае ўсе забароны – нікому │
нікуды │ ні з кім │ ні ў якія размовы. Адасабленне пэўнага даданага члена
сказа, якое робіцца з дапамогай выдзялення яго ў асобную сінтагму,
прыводзіць да сэнсавага выдзялення, падкрэслівае, што гаворачы надае
яму асабліва важнае значэнне. Пры гэтым, як і ў двухсэнсоўных фразах,
вельмі
важнае значэнне мае парадак слоў, бо пры яго парушэнні
адасабленне робіцца амаль што абавязковым. Прыгадаем такія выпадкі,
калі адасобленае азначэнне аддзелена ад слова, якое азначае, або ідзе не
перад ім, як звычайна, а пасля яго. Напрыклад: Спакойны │ сыпкі │ з
самай раніцы спадаў на сцежкі ціхі снег (Р. Барадулін);
Твой сын і смяг, │ і
пох, │ і ты гібела, │ хворая (Р. Барадулін). У першай фразе дапасаваныя
азначэнні аддзелены ад дзейніка, да якога яны адносяцца, іншымі
даданымі членамі сказа і выказнікам і таму набываюць адасобленае
1
Буланин Л.А. Фонетика современного русского языка. – М., 1970, с. 173.
2
Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для небелорусов. – Минск, 1978,
с. 244.