84
Далей Багдановіч узгадваў, што малады настаўнік Якімовіч, які скончыў
курс настаўніцкай сэмінарыі, “увёў у вечаровых гутарках азнаямленьне з
агульнай геаграфіяй і пачаткамі народазнаўства”
236
. Праўда, у 1860-х гадох
прафэсійна падрыхтаваных настаўнікаў для народных школаў вельмі не
ставала. Выхадцам з дробнай каталіцкай шляхты (а ў гэтым асяродзьдзі
асабліва высокі быў паказьнік пісьменнасьці) пасьля паўстаньня дарога да
пасады настаўніка была зачыненая. Таму ўлады часьцяком прызначалі ў
школы адстаўных салдатаў, пісараў, выгнаных за непасьпяховасьць і дрэнныя
паводзіны з духоўных сэмінарыяў навучэнцаў. А іх прафэсійны й маральны
ровень часта быў катастрафічна нізкі. А.Багдановіч так апісвае аднаго з сваіх
школьных настаўнікаў: «У школе быў адзін выкладчык або, як у нас звалі,
настаўнік, па прозьвішчы Горяченов, мабыць, з сэмінарскіх адкідаў. Ён
напіваўся гэтак, што валіўся ў школе на падлогу, і вучні садзіліся яму на
чэрава, а іншыя запрагаліся ў нагах “у аглоблі” і “на ворчык” і цягалі яго па
клясе, разьяжджаючы на ім, як на санках. Былі і іншыя паскудзтвы»
237
.
Ідэалягічна выхоўваць сялянскіх дзяцей павінна была “Книга для чтения
Виленского учебного округа”, якая складалася з трох разьдзелаў:
царкоўнаславянскага, расійскага гістарычнага і хрэстаматыі. А.Багдановіч
так апісвае ўласныя ўражаньні ад чытаньня гэтай кнігі: «Зь першага артыкула
я даведаўся, што ў маёй айчыны асаблівае імя — Россия (гэта “звучало гордо”
ў маім сэрцы); што ў ёй 59 млн жыхароў (гэта паводле статыстыкі 60-х гадоў; я
бадай ня меў выразнага ўяўленьня пра значэньне гэтай колькасьці); што яна
падзяляецца на губэрні і вобласьці (гэта я вельмі дрэнна разумеў); што ёсьць
яшчэ іншыя дзяржавы, але расійская наймацнейшая і найбуйнейшая. У гэтым
я ані не сумняваўся і быў упэўнены, як і ўсе ў нас — і ў школе, і дома, — што
ўсе іншыя цары і каралі падпарадкоўваюцца расійскаму цару. А як жа
іначай? Адзін Бог на небе, адзін цар на зямлі. А Севастопаль, адкуль не
вярнуўся дзевер маёй бабулі? Значыць — цары ўзбунтаваліся, як бунтавалі
палякі. І вядома, што яны таксама добра атрымалі <...> А потым пайшлі —
Русь язычніцкая, Уладзімір-язычнік (гэтыя “язычніцкая”, “язычнік” —
здаваліся чымсьці дзіўным і нам, беларускім дзецям, незразумелым: язык ён
хіба высоўваў?), Хрышчэньне Русі, Уладзімір-Хрысьціянін ды інш.»
238
.
Московского государства, но и Литовско-Белорусского, которую в то время называли Западно-Русской.
Правда, она была написана в патриотическом духе, т.е. тенденциозно, но в то время это нам нравилось;
да и много ли было в то время таких людей, которые бы к такой тенденции отнеслись отрицательно»
(Богданович А. Мои воспоминания // Неман. 1984. № 7. С. 49).
236
Богданович А. Мои воспоминания // Неман. 1984. № 7. С. 49.
237
“В школе был отдельный учитель или, как у нас называли, настаўнік, по фамилии Горяченов, видимо,
из семинарских отбросов. Он напивался настолько, что валялся в школе на полу, и ученики садились ему
на брюхо, а другие запрягались в ногах в корень и пристяжку и таскали его по классу, разъезжая на
нем, как на салазках. Были и другие безобразия” (Богданович А. Мои воспоминания // Неман. 1984. №
7. С. 45).
238
«Из первой статьи я узнал, что мое отечество имеет особое имя Россия (это “звучало гордо” в моем
сердце); что в ней 59 мил. жителей (это по статистике 60-х годов; вряд ли я имел ясное представление о
значении этого числа); что она делится на губернии и области (это я очень плохо понимал); что есть еще
другие государства, но русское самое сильное и самое большое. В этом я ни малейше не сомневался, и я
был уверен, как и все у нас — и в школе, и дома — что все другие цари и короли подчиняются русскому
царю. Как же может быть иначе? Один Бог на небе, один царь на земле. А Севостополь, из-под которого
не возвратился деверь моей бабушки? Значит — цари взбунтовались, как бунтовали поляки. И конечно,
что им так же здорово досталось <...> А затем пошли — Русь языческая, Владимир-язычник (это
языческая, язычник — казалось чем-то странным и нам, белорусским детям, непонятным: язык он, что-
ли высовывал?), Крещение Руси, Владимир-Христианин и пр.». (Богданович А. Мои воспоминания //
Неман. 1984. № 7. С. 39).