94
беларускамоўнага сялянства. Цалкам магчыма, што гэтая палітыка прыносіла
якраз адваротны эфэкт. Настаўнік Дубраўскай прыходзкай навучальні ў
Сакольскім павеце Міхал Чаквін паведаміў кіраўніцтву Віленскай навучальнай
акругі, што сяляне падалі хадайніцтва аб выкладаньні Закону Божага па-
польску, але не ўказалі сваю родную мову, як таго патрабавалі афіцыйныя
правілы. На пытаньне настаўніка яны адказалі так: «Калі гэта вельмі
неабходна, калі ад гэтага будзе залежаць разьвязаньне пытаньня, быць ці ня
быць Закону Божаму ў польскай мове, дык мы напішам, што наша прыродная
мова польская, усім стане вядома, дзеля чаго гэта зроблена, а нашыя ксяндзы
скарыстаюцца гэтым выпадкам і будуць прымушаць нас ужываць дома
абавязкова польскую гаворку. Яны і так увесь час цьвердзяць, што ў
навучальнях Сакольскага павету ня ўводзіцца выкладаньне польскай мовы і
Закону Божага ў ёй толькі таму, што мы дагэтуль не пакідаем сваёй
“быдлячай” мовы! А між іншага мова гэтая для нас мілая і дарагая, бо ёю
гаварылі бацькі нашыя і дзяды»
272
. Хутчэй за ўсё прыведзены тэкст належаў
самому настаўніку, але несумнеўна тое, што часта каталіцкія ксяндзы
заклікалі сваіх прыхаджан-сялянаў пераходзіць на польскую мову і ў
штодзённым жыцьці, каб пазбавіць расійскія ўлады аргумэнтаў супраць
выкладаньня яе ў школе. Дарэчы, настаўнік Чаквін на сваю рызыку дазволіў
мясцоваму ксяндзу Гурскаму выкладаць у народнай навучальні Закон Божы
на польскай мове, пасьля чаго школа, якая дагэтуль пуставала, адразу
напоўнілася дзецьмі. Участковы школьны інспэктар Беластоцкага павету
паведамляў у 1908 г., што сяляне-каталікі Ясьвільскай воласьці з 1905 г.
імкнуцца размаўляць паміж сабой на “ламанай” польскай мове
273
. Народны
настаўнік Грыцук, які ў сьнежні 1905 г. пісаў у Горадню з Багнаўскай воласьці
Сакольскага павету, зусім не перабольшваў, калі сьцьвярджаў, што ў кожнай
вёсцы існуе таемная польская школа, перапоўненая дзецьмі
274
.
У 1905–1906 гг., паводле знойдзеных намі архіўных матэрыялаў,
дзяржаўныя ўлады зачынілі ў Гарадзенскай губэрні сама меней 33 таемныя
школкі, зь іх 3 габрайскія, 1 расійскую, а ўсе астатнія — польскія. Нам удалося
таксама знайсьці зьвесткі пра 18 настаўнікаў таемных школаў. Паводле
станавага паходжаньня 13 зь іх былі сялянамі. Большасьць настаўнікаў
належала да каталікоў, але сустракаліся і праваслаўныя.
Царскі чыноўнік Рамейкаў так тлумачыў у лістападзе 1905 г. прычыну
наведваньня беларускімі сялянамі-каталікамі таемнай польскай школкі: “у
сяле Перавалокі ўсе сяляне беларусы, што размаўляюць на беларускай
гаворцы... вельмі добра гавораць і па-расійску... Каб разумець набажэнства і
дзеля таго, каб атрымаць таемствы прычасьця, нарэшце дзеля таго, каб
праслухаць і зразумець выкладзенае, вымушаныя пакідаць сваю родную мову,
на якой яны размаўляюць дома, значыць, чужая ім мова польская, але на
272
«Если это крайне необходимо, если от этого зависеть будет разрешение вопроса быть или не быть
Закону Божию на польском языке, то мы напишем, что наш природный язык польский, то всем станет
известно с какой целью это сделано, а наши ксендзы воспользуются этим случаем и будут заставлять нас
употреблять в домашнем быту непременно польскую речь. Они и так все время твердят, что в училищах
Сокольского уезда не вводится преподавание польского языка и Закона Божиего на нем только потому,
что мы до сих пор не оставляем своего “скотского” языка! А между тем язык этот для нас мил и дорог,
так как на нём говорили отцы наши и деды» (НГАБ у Горадні, ф. 1, воп. 18, спр. 1099, арк. 13.
[Перапіска гарадзенскага губэрнатара зь віленскім генэрал-губэрнатарам за 1906 г.]).
273
НГАБ у Горадні, ф. 1, воп. 18, спр. 1097, арк. 206.
274
НГАБ у Горадні, ф. 1, воп. 18, спр. 1097, арк. 192.