19
яе складнікаў надзвычай вялікі і ўсебаковы”
25
. Адной з істотных рысаў
традыцыйнай сялянскай культуры, на думку этнографаў, было прызнаньне
асабістых лёсаў і сацыяльных пазыцый індывідаў незалежнымі ад іх волі.
Сацыяльныя далягляды замыкаліся ў межах вясковай грамады. Можна было
прыкладаць намаганьні, каб палепшыць сваё становішча ў грамадзе, але
амаль не выяўляць ніякіх амбіцый па-за яе межамі. Як сьцьвярджае
У.Мэнджэцкі, «Існаваньне замкнёнага “свайго” сьвету, які даваў пачуцьцё
бясьпекі і задавальняў асноўныя патрэбы асобы, прызнавалася пажаданым і
вартым абароны. Таму парушэньне агульнапрынятых прынцыпаў азначала
дэзарганізацыю, разбурэньне ўсталяванага парадку без магчымасьці замены
яго іншым»
26
. Для абароны гэтага “свайго” сьвету традыцыйная сялянская
культура выпрацавала досыць пасьпяховыя абарончыя мэханізмы. Паводле
польскага дасьледніка Людвіка Стомы, адным з такіх мэханізмаў была
“ізаляцыя сьведамасьці” (izolacja świadomościowa), якая палягала на
вэрыфікацыі ўсіх зьяваў, фактаў і інфармацыі, што даходзілі да традыцыйнай
вёскі, з гледзішча сыстэмы каштоўнасьцяў і спосабаў апісаньня сьвету,
панавальных у грамадзе, адмаўленьня і адкіданьня ўсяго, што гэтым
каштоўнасьцям і спосабам супярэчыла
27
. Менавіта гэтыя мэханізмы
абумоўлівалі моцны кансэрватызм сялянскае грамады і незвычайную
жывучасьць элемэнтаў традыцыйнай культуры. Дасьледнік Говард Бэккер
падкрэсьлівае таксама сакралізаваны характар традыцыйнага сялянскага
грамадзтва: «Сакральнае грамадзтва ізаляванае тэрытарыяльна, сацыяльна і
інтэлектуальна. Гэтая ізаляцыя прыводзіць да закасьцянеласьці звычаю і
нэафобіі, замыканьня ў самым сабе, кансэрваваньня традыцыйнага
стаўленьня да ўласнай групы і групы чужой. Канкрэтыка пераважае над
абстракцыяй. Грамадзкія кантакты зьяўляюцца беспасярэднімі; традыцыя і
рытуал граюць вялікую ролю ў жыцьці асобы. Сакральнасьць дамінуе нават у
эканоміцы, яна забясьпечвае грамадзе самадастатковасьць і перашкаджае
разьвіцьцю грашовых дачыненьняў. Падзел працы вельмі просты. Кроўныя
сувязі надзвычай моцныя і знаходзяць сваё адлюстраваньне ва
ўзаемадачыненьнях у “вялікай сям’і”. Усялякія формы дзейнасьці індывідаў
знаходзяцца пад сакральнымі санкцыямі, таму грамадзкі кантроль у форме
вонкавага прымусу мае мінімальнае значэньне. Плёткі і традыцыі — магутныя
сродкі кантролю над паводзінамі асобы»
28
.
25
“Jej członkowie przez większość Ŝycia przebywają w towarzystwie innych członków społeczności, rzadko
spotykają się z przedstawicielami innych <...> Wzajemne kontakty między członkami społeczności są
natomiast niezwykle intymne i — co waŜniejsze — w istocie uniwersalne <...> Łatwo pojąć, Ŝe w tych
warunkach wpływ społeczności na kształtowanie jej członków jеst wyjątkowo duŜy i wszechstronny”
(Мędrzecki W. MłodzieŜ wiejska... S. 7).
26
«Istnienie zamkniętego, “swojego” świata, zapewniającego poczucie bezpieczeństwa oraz zaspokającego
podstawowe potrzeby jednostki uznawane było za rzecz poŜądaną i wartą obrony. Naruszenie zasad w nim
obowiązujących oznaczało bowiem dezorganizację, zburzenie istniejącego porządku bez moŜliwości zastąpienia
go innym» (Мędrzecki W. MłodzieŜ wiejska... S. 8).
27
Stomma L. Antropologia kultury wsi polskiej XIX w. Warszawa, 1986. S. 138–139.
28
«Społeczeństwo sakralne jest izolowane sąsiedzko społeczne i umysłowo. Ta izolacja prowadzi do kostnienia
obyczaju i nieofobii, zamykania się w sobie, utrwalania się tradycyjnych postaw wobec grupy własnej i prupy
obcej. Konkret góruje nad abstrakcją: społeczne kontakty są bespośrednie; tradycja i rytuał grają wielką rolę w
Ŝyciu jednostki. Sakralność dominuje nawet w ekonomice, której zadaniem jest zapewnienie społeczeństwu
samowystarczalności i przeszkodzenie w rozwoju gospodarki pienięŜnej. Podział pracy jest prosty. Więzy
pokrewieństwa są mocne i znajdują wyraz w stosunkach “wielkiej rodziny”. Wszelkie formy działalności
znajdują się pod sakralnymi sankcjami, przeto społeczna kontrola w formie zewnętrznego przymusu ma