66
стаяць значна вышэй за сваіх аднавяскоўцаў”
159
. Чыноўнік Беластоцкага
пявятовага зьезду адзначаў, што сяляне працуюць у Амэрыцы на фабрыках,
руднікох і вугальных шахтах, штогод прысылаюць сваяком у гэтым павеце
блізу 350 000 рублёў
160
. Па Ваўкавыскім павеце, паводле дадзеных
дзяржаўнай адміністрацыі, на верасень 1907 г. эмігравала 294 чалавекі (да
1904 г. — 31 , у 1904 г. — 24, 1905 г. — 15, 1906 г. — 81, у 1907 г. — 143), зь
іх наважыліся застацца там назаўсёды 14 чалавек, а прыслалі за гэты час
поштай грошы сваім сваяком 124 эмігранты на суму 22 114 руб.
161
Сярод
эмігрантаў з Ваўкавыскага павету асобаў ва ўзросьце да 20 гадоў было 38, ад
20 да 30 гадоў — 165, старэйшых за 30 гадоў — 91. Зь іх ліку толькі 26 ведалі
нейкія рамёствы.
Пісар Скідзельскай воласьці пісаў мясцоваму земскаму начальніку наконт
эміграцыі мясцовых сялян у Амэрыку: “1. Адыход работнікаў за апошнія 10
гадоў дасягнуў 49 чалавек, а менавіта: 1901 — 1, 1902 — 1, 1904 — 3, 1905 —
4, 1906 — 6, 1907 — 8, 1908 — 10, 1909 — 7, 1910 — 9. Высяленьняў не было.
2. Усе работнікі паводле нацыянальнасьці беларусы, праваслаўныя,
земляробы, малазямельныя, ня ўсе заможныя. Усе мужчыны і адна жанчына
веку ад 19 да 40 гадоў. 3. Штуршком для выезду работнікаў за мяжу была
агітацыя сярод сялянскага насельніцтва агентаў-габраяў, а пачаўся ён гадоў
15 таму і цяпер стымулюецца добрымі заробкамі ў Амэрыцы. 4. Гаспадарак
работнікі звычайна не ліквідуюць, бо адлучаючыся, звычайна пакідаюць іх у
распараджэньні сямейнікаў: бацькоў, братоў або жонак, якія спрыяюць
работнікам у выезьдзе ў Амэрыку; па вяртаньні ж дадому работнікі застаюцца
ў такім жа маёмасным стане, як і перад выездам іх за мяжу”
162
. Хоць пісар і
адзначаў, што ў эміграцыю падаюцца малазямельныя і небагатыя сяляне, усё
ж паездка ў Амэрыку патрабавала значных грашовых выдаткаў. Толькі за
пераход мяжы эмігранты плацілі габраям-пасярэднікам ад 15 да 25 руб., а
яшчэ ад 100 да 150 руб. трэба было аддаць за білет на параход, каб пераплыць
Атлянтыку. Што ж датычыць стаўленьня мясцовых жыхароў да эміграцыі, дык
скідзельскі пісар так бачыў гэтую праблему: “Насельніцтва ўхваляе гэты рух і
калі заробкі павялічацца, то і надалей рух работнікаў пашырыцца і
наадварот... Эміграцыя ніякага ўплыву на тутэйшае насельніцтва ня робіць.
Пры жаданьні работнікаў яны могуць зарабляць на месцы, але тыя, што
выбіраюцца, гоняцца за вялікімі заробкамі, якія дае Амэрыка, без увагі на
спосабы заробліваньня. Незаўважна, каб адлучэньне працоўнай сілы
159
“...бывшие в Америке на заработках крестьяне производят впечатление людей более развитых,
толковых, они имеют основательное понятие о законах и вообще не только в нравственном, но и в
умственном отношении стоят гораздо выше своих односельчан” (НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 2, спр. 6,
арк. 79).
160
НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 2, спр. 6, арк. 119.
161
НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 2, спр. 6, арк. 159.
162
“1. Отход рабочих за последние 10 лет достиг 49 человек, а именно: 1901 — 1, 1902 — 1, 1904 — 3,
1905 — 4, 1906 — 6, 1907 — 8, 1908 — 10, 1909 — 7, 1910 — 9. Выселений не было. 2. Все рабочие по
национальности белоруссы, православные, хлебопашцы, малоземельные, частью не состоятельные. Все
мужчины и одна женщина в возрасте от 19 да 40 лет. 3. Поводом к возникновению движения рабочих
за границу послужила агитация среди крестьянского населения агентов евреев, а началось оно лет 15
тому назад и ныне вызывается хорошими заработками в Америке. 4. Ликвидации хозяйств обыкновенно
не производят, так как отлучаясь, рабочие обыкновенно оставляют хозяйство свое в распоряжении
членов семьи: отцов, братьев или жен, которые содействуют рабочим в поездке их в Америку; по
возвращении же домой рабочие остаются в таком же имущественном положении, как были да выезда их
за границу” (НГАБ у Горадні, ф. 534, воп. 1, спр. 12, арк. 71. [Статыстыка пятага земскага ўчастку
Гарадзенскага павету за 1910 г.])