Назад
51
забясьпечанасьці сухаўлянцаў свойскай жывёлай. Колькасьць коней, сьвіней і
авечак у вёсцы вырасла болей як у тры разы (У інвэнтары 1845 г. проста
пазначалася колькасьць сьвіней і авечак, а ў дадзеных за 1910 г. прыводзілася
таксама колькасьць парасят і ягнят. Калі лічыць разам сьвіней і парасят, дык іх
колькасьць у пяць разоў перавышае паказьнік 1845 г., а колькасьць авечак і
ягнят у 4,5 раза). Валы ўжо ўвогуле не выкарыстоўваліся ў якасьці працоўнай
жывёлы, і ў Сухаўлянах трымалі толькі двух быкоў для разводу. Амаль у чатыры
разы вырасла пагалоўе кароў. Такім чынам, тэарэтычна сухаўлянцы былі
забясьпечаны мяса-малочнымі прадуктамі харчаваньня значна лепей, чым у 1845
г. Але ж мы ня ведаем, колькі гэтых прадуктаў яны мусілі прадаваць на
скідзельскім і гарадзенскім рынках, каб выплаціць падаткі й зарабіць неабходныя
для вядзеньня гаспадаркі грошы. Тут трэба адзначыць яшчэ той факт, што ў 1845
г. сяляне князя Чацьвярцінскага моцна пацярпелі ад веснавой паводкі, і губэрнскім
ўладам нават давялося дапамагаць ім, таму дадзеныя інвэнтару могуць не зусім
адэкватна адлюстроўваць становішча сухаўлянцаў у першай палове ХІХ ст.
У 1845 г. у вёсцы таксама былі даволі заможныя сяляне. Так, гаспадар Юры
Ватыль, сямя якога складалася зь сямі душаў, меў двух коней, двух валоў, дзьве
каровы, дзьве цялушкі, 3 авечкі і 2 сьвіньні. Усе гаспадары ў 1845 г. былі больш-
менш забясьпечаны працоўнай жывёлай. Праўда, у чатырох гаспадарках не было
кароў (19 % агульнай колькасьці), а ў сямёх сьвіней (33 %). Натуральна, што
гэтыя семі былі горш за астатніх забясьпечаны харчаваньнем. У 1910 г. шэсьць
гаспадароў вёскі мелі па тры кані, пяць гаспадароў па тры каровы, сем па тры
і болей сьвіньні. Бясконныя гаспадаркі ў вёсцы зусім адсутнічалі. У трох гаспадароў
не было кароў, у 21 — сьвіней (52,5 %) (Табл. 4). Апошні факт нам не зразумелы, бо
сьвініна традыцыйна займала вельмі важнае месца ў рацыёне беларускіх сялянаў.
Былі ў Сухаўлянах гаспадары, якія амаль не трымалі свойскай жывёлы. У
гаспадарках Аляксея Зьмітровіча і Васіля Кузьміцкага былі толькі конь і карова, а
Рыгор Ярашэўскі, Рыгор і Якуб Рашко трымалі толькі каня. Апошнія, напэўна,
зараблялі на жыцьцё возьніцтвам, што было абумоўлена блізкасьцю мястэчка
Скідзель зь вялікай колькасьцю дробных прадпрыемстваў.
Табліца 4
Эканамічны стан сялян вёскі Сухаўляны ў 1845 і 1909 гг.
Год
Колькасьць
двароў
Колькасьць
жыхароў
Коні
Валы
Каровы
Цялушкі
агульны
лік
на 100
жыхаро
ў
агульны
лік
на 100
жыхаро
ў
агульны
лік
на 100
жыхар
оў
агульны
лік
на 100
жыхар
оў
1845
21
139
21
15,1
41
29,5
18
12,9
18
12,9
1909
40
255
78
30,6
2
0,8
68
26,6
37
14,5
Крыніцы: НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 1, спр. 1034, арк. 72–74; ф. 96,
воп. 1, спр. 1126.
Год
Колькасьць
двароў
Колькасьць
жыхароў
Авечкі
Ягняты
Сьвіньні
Парасяты
агульны
лік
на 100
жыхаро
ў
агульны
лік
на 100
жыхаро
ў
агульны
лік
на 100
жыхар
оў
агульны
лік
на
100
жыха
роў
1845
21
139
53
38,1
няма
зьвестак
25
18
няма
зьвестак
1909
40
255
167
65,5
65
25,5
83
32,5
41
16
52
У інвэнтары 1845 г. гаварылася, што сяляне Скідзельскага маёнтку
абрабляюць зямлю парай валоў і драўлянай сахой. Таму можна сьцьвярджаць,
што жалезных плугоў у сялян не было на той час увогуле. У 1910 г. у гаспадароў
вёскі Сухаўляны налічвалася 30 жалезных плугоў і 10 драўляных. Такім чынам,
мясцовыя сяляне зусім адмовіліся ад архаічнай сахі як прылады апрацоўкі
глебы, але поўны пераход да фабрычных жалезных плугоў яшчэ не адбыўся. Зь
сельскагаспадарчага інвэнтару ў гаспадароў вёскі меліся 42 драўляныя бараны
і толькі 1 жалезная, 23 сячкарні, 3 малатарні, 3 мэханічныя прывады, 46 вазоў.
Некаторыя сяляне дасягнулі заўважных посьпехаў у мадэрнізацыі сваіх
гаспадарак. Так, Банэдысь Гуліда (сям’я складалася з 9 асобаў) меў жалезны
плуг, барану, сячкарню, мэханічны прывад, малатарню, два вазы, трох коней,
тры каровы, цялушку, восем авечак. Мікалай Ватыль (сям’я складалася з 6
асобаў) меў жалезны плуг, барану, сячкарню, мэханічны прывад, трох коней,
дзьве каровы, дзьве цялушкі, восем авечак, дзьве сьвіньні.
Што да жылых і гаспадарчых збудаваньняў, дык у Сухаўлянах налічвалася
39 жылых хатаў, ацэненых сумай 5470 руб., 34 хлявы (2135 руб.), 40 адрын
(4820 руб.), 11 сьвірнаў (535 руб.), 1 сьвінарнік (10 руб). Забудова сялянскіх
сядзібаў адзін з галоўных паказьнікаў маёмаснай дыфэрэнцыяцыі ў вёсцы.
Асабліва важным паказьнікам дабрабыту была хата, у якой жыла сялянская
сям’я. Самы дарагі ў вёсцы дом належаў Максіму Стальбоўскаму 350 руб.
(меў памеры 27×9,5 аршынаў, або 19,2×6,75 м). Самыя ж танныя хаты былі ў
братоў Ігната і Якуба Ражко па 50 руб. А самую маленькую хату ў
Сухаўлянах меў Тамаш Гнідка 7 аршынаў, ці 5 м (блізу 80 руб.).
Некаторыя сяляне мелі да таго ж даволі каштоўныя гаспадарчыя пабудовы.
Самая вялікая ў вёсцы адрына была ў Мікалая Ватыля 56×12 аршынаў, або
39,8×8,5 м (каштавала 300 руб). Таксама прыблізна 300 руб. каштавала
адрына Максіма Стальбоўскага.
Апрача земляробства сухаўлянцы яшчэ мала займаліся іншымі кірункамі
сельскагаспадарчай дзейнасьці. У вёсцы налічвалася 205 пладовых дрэў, 2
рамачныя вульлі і 19 пчаліных калодаў. Перадавікамі тут былі Мікалай Ватыль
(меў 60 пладовых дрэў) і Банэдысь Гуліда (50 пладовых дрэў і 10 калодаў).
Губэрнская камісія па землеcпарадкаваньні таксама пастанавіла стварыць у
Сухаўлянах узорную сялянскую аднасель. Удзельнічаць у экспэрымэнце пагадзіўся
Ігнат Парай, які належаў да ліку найбольш заможных гаспадароў вёскі. Плошча
яго зямельнага надзелу складала 15 дзес. 2090 саж. Камісія выдзеліла на
арганізацыю ўзорнай аднаселі 301 руб. 70 кап. На гэтыя грошы былі закупленыя:
плуг “Сухені з разцом (9,5 руб.), пружынная барана на 9 зубоў (20 руб.),
малатарня “Ланец” (80 руб.), веялка “Аулі (24 руб.), сячкарня “трыбаўка (22 руб.).
Як адзначылі губэрнскія чыноўнікі, з набытых прыладаў Ігнат Парай ахвотна
пагадзіўся ўзяць арфу, спружынную барану і сячкарню, што да малатарні і плуга,
дык ён просіць, каб першая была не ручная, а з прыводам, а замест аднаконнага
плуга даць яму плуг параконны, як прыдатнейшы для апрацоўкі глебы ў вёсцы
Сухаўляны
111
. Кошт прываду зь дзьвюма перадачамі, як паведаміла камісіі
гарадзенская фірма па продажы сельскагаспадарчых машын, паводле самай
111
из приобретенных орудий Игнат Парай охотно согласился принять веялку, пружинную борону и
соломорезку, что же касается молотилки и плуга, то он просит, чтобы первая была не ручная, а с
приводом, а вместо одноконного плуга дать ему плуг пароконный, как более пригодный для обработки
почвы в деревне Суховляны (НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 1, спр. 1034, арк. 16).
53
мінімальнай ацэнкі, дасягаў 60 руб. Парай у сваю чаргу абавязваўся весьці
васьміпольны севазварот, ажыцьцяўляючы дакладны запіс усіх работ і
фінансавых выдаткаў. Яшчэ Параю, як і іншым сялянам Сухаўлянаў, за кошт
дзяржавы былі выдадзены штучныя ўгнаеньні.
На жаль, нам не ўдалося знайсьці зьвестак пра далейшую хаду гэтага
экспэрымэнту. У кожным разе яму было адведзена вельмі мала часу. Зразумела,
што для пасьпяховай мадэрнізацыі сваёй гаспадаркі беларускі селянін мусіў
зрабіць досыць значныя грашовыя інвэстыцыі ў памеры ня менш за некалькі
соцень рублёў. І гэта пры наяўнасьці ў яго дастатковай колькасьці зямлі
пажадана ня менш 15 дзес. Вядома, сабраць такія грошы былі ў стане вельмі
нямногія. На прыкладзе Сухаўлянаў выдатна бачна, як сяляне ў кожнай вёсцы
абіралі розныя жыцьцёвыя стратэгіі. Хтосьці паступова абнаўляў прылады
працы і імкнуўся прыстасаваць сваю гаспадарку да патрабаваньняў рынку.
Нехта спрабаваў разьвіваць новыя кірункі расьлінагадоўлі, перадусім
садоўніцтва. Некаторыя або ўвогуле закідвалі працу на зямлі, або прысьвячалі
ёй вельмі мала часу і сілаў, аддаючы перавагу іншым заробкам. Праўда, многія
сяляне яшчэ стараліся жыць па-даўнейшаму, імкнучыся самастойна
забясьпечваць сябе ўсім неабходным, найперш харчаваньнем. І тэхнічныя
навінкі, як ні парадаксальна, кансэрвавалі гэтакі стыль жыцьця, дазваляючы
захаваць прыймальны яго ровень на значна ўжо меншым надзеле. Але жыцьцё
ўсё больш настойліва і жорстка прымушала сялянаў адступаць ад традыцыйнай
стратэгіі ды спрабаваць знайсьці выйсьце з тупіковай сытуацыі.
Найбольш відавочнай праявай агульнага паляпшэньня становішча сялян у
парэформавы час стаў даволі імклівы дэмаграфічны рост у беларускай вёсцы.
Паводле падлікаў В.Панюціча, з 1858 да 1897 г. колькасьць сялянскага
насельніцтва ў Беларусі вырасла болей чым у два разы і дасягнула 4962,5 тыс.,
што складала 76,4 % агульнай колькасьці насельніцтва краіны (у 1858 г.
72,1 %)
112
. Як адзначае Ванюціч, тэмпы прыросту сялянскага насельніцтва
былі вышэйшыя, чым тэмпы прыросту гарадзкога насельніцтва Беларусі.
Дасьледнік тлумачыць гэта высокім каэфіцыентам натуральнага прыросту, які
ў 1896–1897 гг. параўнальна з 18631870 гг. узрос з 15 да 20 праміле
113
. Ці
можна весьці гаворку ў дачыненьні да гэтага пэрыяду пра дэмаграфічную
трансфармацыю, якая заўсёды спадарожнічала працэсам мадэрнізацыі й
індустрыялізацыі? Яе сутнасьць палягала ў істотным зьмяншэньні галоўных
паказьнікаў дэмаграфічнага разьвіцьця — нараджальнасьці, сьмяротнасьці і
шлюбнасьці. У традыцыйным грамадзтве вельмі высокі паказьнік
нараджальнасьці ўраўнаважваецца вельмі высокай сьмяротнасьцю, найперш
дзіцячай. Калі поступ індустрыялізацыі прыводзіць да пэўнага паляпшэньня
ўмоваў жыцьця, гэта ў сваю чаргу прычыняецца да зьмяншэньня
сьмяротнасьці. Далей назіраецца дэмаграфічны бум, які спараджае шматлікія
праблемы. У адказ на гэтыя праблемы адбываецца зьмяншэньне
нараджальнасьці, што стабілізуе тэмпы дэмаграфічнага разьвіцьця
грамадзтва
114
. Так выглядае тэарэтычны бок справы, але значна складаней
дасьледваць праблему на канкрэтным матэрыяле.
112
Гісторыя сялянства Беларусі... Т. 2. Мінск, 2002. С. 132.
113
Гісторыя сялянства Беларусі... Т. 2. Мінск, 2002. С. 133.
114
Transformacja demograficzna w Galicji na tle przemian ludnościowych innych obszarów Europy Srodkowej
w drugiej połowie XIX i na poctku XX w., Kraków, 1991. S.6,7.
54
У Гарадзенскай губэрні, паводле нашых падлікаў на аснове статыстычных
зьвестак, пададзеных прыходзкім духавенствам
115
, у 1850 г. каэфіцыент
нараджальнасьці складаў 42,4 , а каэфіцыент сьмяротнасьці амаль 34 .
У 1912 г., таксама паводле нашых падлікаў з выкарыстаньнем статыстычных
дадзеных Обзоров Гродненской губернии, каэфіцыент нараджальнасьці
складаў 32,5 , а каэфіцыент сьмяротнасьці амаль 18,4 . Такім чынам,
паказьнік сьмяротнасьці ў 1912 г. зьменшыўся амаль удвая ў параўнаньні з
1850 г. Гэта ёсьць досыць яскравай праявай пачатку дэмаграфічнай
трансфармацыі.
Васевіч, грунтуючыся на дадзеных Менскай губэрні, сьцьвярджае, што
рэальнае зьніжэньне паказьнікаў нараджальнасьці й сьмяротнасьці фіксуецца
толькі на пачатку ХХ ст. Ён таксама адзначае прыкметнае зьніжэньне
сьмяротнасьці сярод насельніцтва Меншчыны на рубяжы 1850–1860-х гадоў.
Дасьледнік тлумачыць гэты факт адменай прыгоннага права і паншчыны
116
.
Можна меркаваць, што высокі дэмаграфічны рост у беларускай вёсцы ў
другой палове ХІХ ст. быў найперш вынікам адсутнасьці яўных
дэмаграфічных правалаў, абумоўленых пандэміямі і характэрных для
папярэдняга дарэформавага пэрыяду. Прычыну гэтага можна бачыць якраз у
паляпшэньні гаспадарчага становішча сялянства, якое стала больш
абароненым перад прыроднымі катаклізмамі. Адыграла сваю ролю і
паляпшэньне цывілізацыйна-побытавых умоваў жыцьця, стварэньне
дзяржаўнай сыстэмы мэдычнай дапамогі сялянам. Так, ужо ў сярэдзіне ХІХ ст.
былі адчыненыя фэльчарскія пункты ў дзяржаўнай вёсцы. Эфэктыўным
сродкам супраць пошасьцяў стала масавае прышчэпліваньне насельніцтва.
Дынамічны дэмаграфічны рост у беларускай вёсцы захаваўся і на пачатку
ХХ ст. Праілюструем гэта на матэрыялах Гарадзенскай губэрні. У 1913 г.,
паводле дадзеных статыстычнага камітэту, колькасьць сялянаў тут дасягнула
1 288 741 (110,9 % у параўнаньні з 1897 г.). Праўда, працэнтны паказьнік
сялянства да ўсяго насельніцтва губэрні зьменшыўся да 67,5 % (у 1897 г.
72,5 %). У Магілеўскай губэрні ў 1913 г. колькасьць сялянаў вырасла ў
параўнаньні з 1897 г. на 26,2 %
117
.
Паспрабуем зірнуць на дэмаграфічнае разьвіцьцё беларускай вёскі ў
дадзены пэрыяд з дапамогай мікрагістарычнага ракурсу. Мы параўналі
дадзеныя ІХ рэвізіі, што датычылі трох вёсак Гарадзенскай пушчы Шчанец
(Берштаўская воласьць), Сабаляны й Ліхачы (Сабалянская воласьць), з
дадзенымі перапісу 1897 г. Выбар менавіта гэтых вёсак у вялікай ступені
абумоўлены тым простым фактам, што ў перапісе захаваліся зьвесткі толькі па
невялікай колькасьці населеных пунктаў Беларусі. Разам з тым гэты выбар
мае пад сабой і іншыя падставы. Усе тры вёскі знаходзіліся ў адным
прыродна-геаграфічным рэгіёне Гарадзенскай пушчы. Жыхары Шчанца
былі праваслаўнымі, Ліхачоў рыма-каталікамі, а Сабаляны насялялі і
каталікі, і праваслаўныя, хоць першых было ўсё ж значна болей.
У 1850 г. у Шчанцы налічваўся 31 сялянскі двор, зь іх трыбабыльскія (ня
мелі зямельных надзелаў). Насельніцтва вёскі складала 276 сялянскіх душ (128
115
НГАБ у Горадні, ф. 1, воп. 28, спр. 346. [Статыстычныя ведамасьці пра склад насельніцтва
Гарадзенскай губэрні за 18501852 гг.].
116
Носевич В. Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Менск: Тэхналогія, 2004.
С. 234235.
117
Обзор Магилёвской губерни за 1913 г. Могилев, 1915.
55
мужчынскіх і 148 жаночых). Такім чынам, сярэдняя населенасьць двара
дасягала 9 душ, а калі адкінуць бабыльскія сем’і дык 9,6. За 47 гадоў
насельніцтва Шчанца дасягнула 643 душ, наяўных у вёсцы пад час
правядзеньня перапісу (прыпісаных да вёскі было 664 душы), ці вырасла на
133 % болей чым у два разы. Колькасьць двароў дасягнула ліку 90.
Сярэдняя населенасьць двара склала 7,1 душы.
У Ліхачох у 1850 г. налічвалася 24 сялянскія двары і 303 душы (153
мужчынскіх і 150 жаночых). У 1897 г. у гэтай вёсцы было ўжо 73 двары і 449
сялянскіх душ (231 мужчынская і 218 жаночых). Прырост насельніцтва склаў
48 %, а сярэдняя населенасьць двара зьменшылася з 12,6 да 6,2 душы.
У Сабалянах у 1850 г. было 14 сялянскіх двароў і 118 душ (62 мужчынскія і
56 жаночых). У 1897 г. колькасьць двароў дасягнула ліку 40, а сялянскіх душ
налічвалася ўжо 265 (135 мужчынскіх і 130 жаночых). Прырост насельніцтва
склаў 124 %, а сярэдняя населенасьць двара зьменшылася з 8,4 да 6,6 душы.
Заўважныя зьмены адбыліся і ў структуры сялянскай сям’і. Дадзеныя табл. 5
адлюстроўваюць выразную тэндэнцыю эвалюцыі ад пашыранай да нуклеарнай
сям’і. У 1897 г. гэты тып сям’і ўжо дамінуе ў дасьледваных вёсках. У 1850 г.
пераважалі семі, дзе было двое і болей працаздольных мужчын узростам ад 18
да 55 гадоў (амаль 90 % агульнай колькасьці). Такая сям’я зьяўлялася найбольш
устойлівай у гаспадарчым пляне і абароненай ад розных выпадковасьцяў.
Напрыклад, у Шчанцы ў 1850 г. толькі ў 5 сем’ях (дзьве зь іх бабыльскія) быў
усяго адзін працаздольны мужчына і ў адной (бабыльскай) зусім не было. У 1897
г. у гэтай вёсцы ўжо выразна пераважалі сем’і, дзе налічваўся ўсяго адзін
працаздольны мужчына — 38 (42 %). Падобныя тэндэнцыі былі характэрныя
для Ліхачоў і Сабалянаў (Табл. 6). Цікавыя таксама зьвесткі пра ўзроставую
структуру вёсак Шчанец, Ліхачы і Сабаляны (Табл. 7).
Табліца 5
Сямейная структура насельніцтва вёсак Шчанец, Ліхачы і Сабаляны ў
1850 і 1987 гг.
Год
Тыпы сям’і
няпоўн
ая
нуклеарн
ая
про
ст
а
я
пашыраная
дзьве
шлюбныя
пары
тры
шлюбныя
пары
чатыры
шлюбныя
пары і
болей
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
Шчанец
1850
2
6,5
%
3
9,7
%
8
25,8
%
13
42,0
%
3
9,7
%
2
6,5
%
1897
8
8,9 %
36
40,0
%
19
21,0 %
23
25,5
%
4
4,4 %
Ліхачы
1850
2
8,3 %
1
4,2 %
5
20,8
%
6
25,0
%
10
41,7
%
1897
6
8,2 %
29
39,7
%
24
32,9 %
10
13,7
%
4
5,5 %
Сабаляны
1850
2
14,3
%
4
28,6
%
2
14,3 %
4
28,6
%
2
14,3
%
1897
5
12,5
%
18
45,0
%
8
20,0 %
5
12,5
%
4
10,0
%
Крыніцы: НГАБ у Горадні, ф. 100, воп.1, спр. 222, 249, 263.
56
Табліца 6
Сямейная структура насельніцтва вёсак Шчанец, Ліхачы і Сабаляны ў
1850 і 1897 гг. з улікам працаздольнасьці мужчын
Год
Колькасьць працаздольных мужчын (ад 18 да 55 гадоў)
0
1
2
3
4
5
6
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
Шчанец
1850
1
3,2
%
5
16,1
%
13
41,9
%
6
19,4
%
2
6,5
%
4
12,9
%
1897
8
8,9
%
39
43,3
%
29
32,2
%
9
10,0
%
5
5,6
%
Ліхачы
1850
2
8,3
%
3
12,5
%
8
33,3
%
7
29,2
%
2
8,3
%
2
8,
3
%
1897
4
5,5
%
48
65,8
%
16
21,9
%
5
6,8
%
Сабаляны
1850
2
14,
3 %
1
7,1
%
6
42,9
%
2
14,3
%
2
14,3
%
1
7,1
%
1897
5
12,
5 %
18
45,0
%
12
30,0
%
4
10,0
%
1
2,5
%
Крыніцы: НГАБ у Горадні, ф. 100, воп. 1, спр. 222, 249, 263.
Табліца 7
Узроставая структура насельніцтва вёсак Шчанец, Ліхачы і
Сабаляны ў 1850 і 1897 гг. (у %)
Крыніцы: НГАБ у Горадні, ф. 100, воп. 1, спр. 222, 249, 263.
Самым істотным наступствам бурнага дэмаграфічнага росту ў беларускай
вёсцы сталася памяншэньне зямельных надзелаў у разьліку на душу
сялянскага насельніцтва. Мадэрнізацыя прыладаў працы і новыя тэхналёгіі
дазвалялі ў пэўнай ступені кампэнсаваць гэта павышэньнем ураджайнасьці на
сялянскіх палетках. Але на дадзеную праблему можна паглядзець і зь іншага
боку. Павышэньне прадукцыйнасьці працы дазваляла апрацоўваць сялянскія
землі, плошча якіх не зьмянялася, што раз меншай колькасьцю сялянаў.
Рэсурсаў, прыдатных для сельскагаспадарчай калянізацыі земляў, у Беларусі
таксама ўжо фактычна не засталося. Такім чынам, немінуча павінна была
абвастрыцца праблема лішніх працоўных рук на вёсцы. Гэтыя рукі мусілі
знайсьці сабе занятак па-за сфэрай земляробства.
Беларускія сяляне ўсьведамлялі праблему зямельнага голаду, што ўсё
больш настойліва насоўваўся на вёску. І ў гэтых умовах яны абіралі для сябе
некалькі жыцьцёвых стратэгій. Традыцыйным шляхам быў падзел атрыманых
у 1860-х гадох зямельных надзелаў. Сяляне дзейнічалі падобным чынам і ў
Год
Узрос
т, гадоў
да 5
5
9
10
19
20
29
30
39
40
49
50
59
60
69
70 і
болей
Шчанец
1850
14
12
23,9
20,7
11,2
10,9
3,3
2,9
1
1897
17
13
23,3
15,4
10,7
10,2
5,4
3,8
1,2
Ліхачы
1850
14,6
13,2
20,2
21,5
17,2
7
4
1,6
0,7
1897
15,8
12,2
23,3
16,2
13
7,4
7,6
3
1,3
Сабаляны
1850
11,9
14,4
28,8
19,5
10,2
10,1
5
1897
14
12,9
25
12,9
12,9
8,9
5,2
4,4
3,7
57
часы паншчыны, але тады сем’і разрасталіся ўсё ж значна марудней, ды й
заставаліся яшчэ рэзэрвы для асваеньня новых земляў пад ворыва. У
Гарадзенскай губэрні пад час рэформаў 1860 гадоў сяляне атрымалі 90 216
зямельных надзелаў. У 1895 г. на дзьве часткі падзяліліся 28 523 участкі, на
тры — 12 000, на чатыры4520, на пяць — 819, на шэсьць679, на сем
59, на восем 258. Непадзеленымі засталіся 43 358 надзелаў (48 %).
Безьзямельных было 20 275 сялянаў (4 % агульнай колькасьці)
118
.
Зірнем на працэс драбленьня сялянскіх гаспадарак на прыкладзе
Скідзельскай воласьці Гарадзенскага павету. У часе рэалізацыі аграрнай
рэформы на пачатку 1860 гадоў сялянам Скідзельскай воласьці былі
нарэзаныя 822 надзелы зямлі агульнай плошчай 11 780 дзес.
119
. Такім чынам,
у сярэднім на надзел прыпадала прыблізна 14 дзес. зямлі. Мужчынскае
насельніцтва воласьці тады складала 3036 душ. Гэта значыць, што на адну
душу выходзіла ў сярэднім 3,9 дзес. зямлі. У 1904 г. ад пачатковай колькасьці
822 на дзьве часткі былі падзеленыя 353 надзелы, 144 — на тры, 30 на
чатыры, 9 на пяць, 3 — на шэсьць. Непадзеленымі засталіся 283 надзелы
(34,4 %)
120
. Мужчынскае насельніцтва Скідзельскай воласьці ў 1904 г.
дасягнула 5399 чалавек (вырасла ў 1,8 раза). У разьліку на адну душу цяпер
выходзіла 2,2 дзес. зямлі. Паводле дадзеных Скідзельскага валаснога
праўленьня на студзень 1906 г., сяляне ў воласьці набылі ў прыватную
ўласнасьць 1148,5 дзес., што складала 8,9 % усяго мясцовага сялянскага
землекарыстаньня і 9,7 % надзельнага фонду
121
.
У 1915 г. у Скідзельскай воласьці ўжо 302 надзелы былі падзеленыя на
дзьве часткі, 234 — на тры, 97 на чатыры, 31 на пяць, 8 на шэсьць,
4 — на сем, 11 — на восем. Усяго 135 участкаў (16 %) засталіся непадзеленымі
з часу рэформы. А 210 сялянаў Скідзельскай воласьці ў 1915 г. ужо былі
ўвогуле безьзямельнымі
122
. Тут трэба ўлічваць, што апрача надзельных земляў
у часткі вяскоўцаў мелася ўжо й купленая зямля. У 1915 г. сярод азімых
пасеваў мясцовых сялянаў купленая зямля складала 15,6 %, а сярод яравых
пасеваў 18 %
123
. Сытуацыя з драбленьнем надзельных земляў падобным
чынам выглядала і ў суседніх зь Скідзельскай валасьцях 5-га земскага ўчастку
Гарадзенскага павету (табл. 8).
118
Памятная книжка Гродненской губернии на 1896 г.
119
НГАБ у Горадні, ф. 14, воп. 3, спр. 72, арк. 17. [Статыстычныя дадзеныя па Гарадзенскай губэрні за
1914 г.].
120
НГАБ у Горадні, ф. 534, воп. 1, спр. 3, арк. 13. [Статыстыка пятага земскага ўчастку Гарадзенскага
павету за 1905 г.].
121
НГАБ у Горадні, ф. 305, воп. 1, спр. 17, арк. 40. [Пастановы сельскіх грамадаў за 1905 г.].
122
НГАБ у Горадні, ф. 534, воп. 1, спр. 28. [Статыстыка пятага земскага ўчастку Гарадзенскага павету
за 1915 г.].
123
НГАБ у Горадні, ф. 534, воп. 1, спр. 28, арк. 44.
58
Табліца 8
Драбленьне надзелаў у валасьцях 5-га земскага ўчастку Гарадзенскага
павету на 1915 г.
Воласьць
Усяго надзелаў
Колькасьць падзеленых
Засталіся
непадзеленыя
Безьзямельныя
сяляне
на 2
часткі
на 3
часткі
на 4
часткі
на 5
частак
на 6
частак
на 7
частак
на 8
частак
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
%
n
Верцялішкі
384
172
44
,
8
97
25,
3
52
13,
5
1
4
3,6
16
4,2
2
0,5
3
0,8
28
7,3
68
Гожа
264
50
18,
9
57
21,
6
23
8,7
4
8
18,
2
25
9,5
36
13,
6
21
8
4
1,5
17
Жыдомля
366
152
41,
5
43
11,
7
48
13,
1
3
2
8,7
35
9,6
13
3,6
14
3,8
29
7,9
32
Скідзель
822
302
36,
7
234
28,
5
97
11,
8
3
1
3,8
8
0,9
7
4
0,5
11
1,3
135
16,
4
210
Крыніцы: НАГБ у Горадні, ф. 14, воп. 3, спр. 72, арк. 20; ф. 534, воп. 1,
спр. 28.
Тым часам, напрыклад, на тэрыторыі Скідзельскай воласьці 12 944 дзес.
зямлі належалі прыватным уладальнікам, пераважна былым прыгоньнікам,
што перавышала плошчу сялянскага землеўладаньня. Такая сытуацыя
распальвала сярод бяднейшага сялянства нянавісьць да абшарнікаў, якіх яно
лічыла прычынай сваёй беднасьці. Падатковы інспэктар Гарадзенскага павету
адзначаў у справаздачы за 1910 г., што галоўнай бядою мясцовай вёскі
зьяўляецца драбленьне сялянскіх гаспадарак. Гэта, на яго думку, не давала
вяскоўцам магчымасьці нават проста пракарміцца з сваіх надзелаў,
нягледзячы на “надзвычайную сьціпласьць жыцьцёвых патрэбаў
124
.
Другім шляхам разьвязаньня праблемы малазямельля было набыцьцё
сялянамі зямлі ў прыватную ўласнасьць, у першую чаргу ў паноў. Але зямля ў
Беларусі каштавала дорага, да чаго спрычынілася і ўрадавая палітыка
абмежаваньня польскага землеўладаньня”. Мясцовыя абшарнікі каталіцкага
веравызнаньня захаваньне спадчынных маёнткаў ва ўласнасьці разглядалі як
ідэалягічнае заданьне, змаганьне за польскую цывілізацыю на крэсах”. Шмат
у чым з гэтай прычыны панская зямельная ўласнасьць скарачалася ў
“Заходнім краі павольней, чым у Цэнтральнай Расіі. Многія буйныя
землеўладальнікі хутка прыстасаваліся да патрэбаў рынку, пасьпяхова
ажыцьцявіўшы тэхнічную мадэрнізацыю сваіх маёнткаў. Таму, каб набыць
зямлю ва ўласнасьць, селянін мусіў сабраць вельмі значныя па тым часе
грашовыя сродкі. Напрыклад, калі ў Скідзельскай воласьці абшарнік Адам
Чачот у 1904 г. прадаваў маёнтак “Галавачы”, дык 1 дзес. у сярэднім
каштавала блізу 100 руб. У выніку зямлю набыло сялянскае таварыства
“Паплаўскаеі 6 асобных гаспадароў
125
. Выкарыстаньне крэдытаў Сялянскага
банку на практыцы для большасьці сялян выглядала нерэальным (Табл. 9–10).
Ужо згаданы намі падатковы інспэктар Гарадзенскага павету слушна
адзначаў, штонабыць зямлю ўдаецца толькі рэдкім шчасьліўцам”
126
.
124
НГАБ у Горадні, ф. 304, воп. 2, спр. 21, арк. 45 адг. [Справаздача павятовага інспэктара
Гарадзенскага павету за 1910 г.].
125
НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 1, спр. 46, арк. 1. [Сьпісы сялян, якія набылі зямлю ў Гарадзенскім павеце
ў 1904 г.].
126
НГАБ у Горадні, ф. 304, воп. 2, спр. 21, арк. 47.
59
Безумоўна, былі й вельмі пасьпяховыя сяляне, якія станавіліся фактычна
сярэднімі землеўладальнікамі. У 1909 г. у Гарадзенскай губэрні такіх сялян,
паводле дадзеных мясцовай адміністрацыі налічвалася 69
127
. Яны складалі
9,6 % агульнага ліку буйных і сярэдніх землеўладальнікаў. Напрыклад,
скідзельскі селянін Рыгор Мазалеўскі набыў больш за тысячу дзесяцін зямлі.
Яго нашчадкі валодалі маёнткамі ў Гарадзенскім і Сакольскім паветах. У чым
быў сакрэт посьпеху Мазалеўскага? Як сьведчыць адзін з дакумэнтаў 1860-х
гадоў, ён першым зь скідзельскіх сялянаў пачаў угнойваць нават аддаленыя ад
сядзібы землі. Але, напэўна, галоўным было тое, што Мазалеўскі ў тых жа
1860-х гадох займаў пасаду старшыні Скідзельскай воласьці. Гэта быў самы
эфэктыўны шлях да жыцьцёвага посьпеху. Як адзначае М.Улашчык, у яго
роднай вёсцы Віцкаўшчына большасьць гаспадароў зьяўляліся колішнімі
валаснымі старшынямі або судзьдзямі
128
.
Табліца 9
Набыцьцё сялянамі зямлі пры дапамозе Сялянскага банку ў
Гарадзенскай губэрні за 1885–1913 гг.
Год
Колькасьць
Плошча
зямлі,
дзес.
Кошт
набытай
зямлі, руб.
Сума
пазыкі,
руб.
пазыка
ў
гаспадароў
мужчынскіх
душ
1885
7
17
92
259
18
816
11
400
1886
19
204
850
4172,5
121
101
94
428
1887
17
302
1
177
2
212
97
344
89
640
1888
25
250
868
3
847
95
506
76
339
1889
32
614
2
213
3046,5
153
757
112
218
1890
34
509
1
806
5
577
179
480
13
5
205
1891
37
451
1
617
3
452
171
171
98
765
1892
65
431
1
692
4
011
161
496
106
945
1893
57
490
1
593
4498,5
134
365
125
380
1894
48
494
1
502
3
280
188
265
106
144
1895
62
714
2
021
4
825
266
432
150
567
1896
38
396
1
091
4
485
158
110
102
575
189
7
37
456
1
264
3904,5
164
421
106
544
1898
55
1
055
2
879
5743,5
300
956
220
013
1899
93
1
346
3
921
8254,5
509
970
330
095
1900
74
1
181
3
634
8211,5
483
764
311
040
1901
68
1
488
4
917
2975,5
143
842
23
741
1902
96
1
496
4
300
8
411
719
974
488
980
1903
175
1
981
6
063
16874,5
1
586
039
1
134
860
1904
166
1
294
4
423
8
340
751
925
484
470
1905
117
1
456
4
391
10538,5
982
675
686
560
1906
160
1
204
3
481
7
036
546
615
281
792
1907
56
579
1
796
3
787
376
577
292
480
1908
378
2
695
8
081
17770,5
1
495
050
1
040
280
1909
853
2
911
8
913
19
410
2
987
756
1
610
210
127
НГАБ у Горадні, ф. 17, воп. 1, спр. 342, арк. 328339. [Ведамасьці пра маёмасны стан насельніцтва
Гарадзенскай губэрні з улікам нацыянальнасьці і веравызнаньня за 1909 г.].
128
Улашчык М. Выбранае... С. 32.
60
1910
1
010
2
886
9
318
18
989
3
463
137
1
470
880
1911
924
1
695
5
465
13471,5
2
863
899
1
233
116
1912
759
2
052
6
286
13
355
3
047
433
1
311
913
1913
1
285
2
808
8
546
23
275
2
545
5
88
2
204
600
Крыніца: Обзор Гродненской губернии за 1913 г.
Табліца 10
Пасевы на надзельных і купленых землях у валасьцях Гарадзенскага
павету за 1914 г.
Вола
сьць
Азімыя пасевы
,
дзес.
Яравыя пасевы
,
дзес.
надзельныя
землі
купленыя
землі
надзельныя
землі
купленыя
землі
Скідзель
2
114
185
1
928
119
Верцялішкі
1
578
56
1
578
55
Жыдомля
1
348
54
1
338
55
Гожа
285
84
296
79
Бершты
1
645
2
400
Азёры
1
028
39
915
27
Сабаляны
1
379
1
174
Лаша
1
729
163
1
867
163
Індура
2
067
236
2
067
236
Горн
іца
1
946
252
1
955
252
Масты
1
100
53
1
371
52
Каменка
887
60
860
65
Дубна
1
257
56
661
56
Волпа
1
879
31
1
919
31
Лунна
1
852
345
1
876
310
Гудзевічы
1
646
185
1
576
190
Багародзіцкая
1
117
160
1
090
137
В
ялікая
Бераставіца
1
554
89
1
505
96
Гал
ынка
3
100
300
няма зьвестак
няма
зьвестак
М
алая
Бераставіца
1
645
524
няма зьвестак
няма
зьвестак
Крынкі
955
89
няма зьвестак
няма
зьвестак
Крыніца: НГАБ у Горадні, ф. 14, воп. 3, спр. 72.
Звычайна абшарнікі распрадавалі свае землі адразу вялікімі кавалкамі,
таму сялянам зручней было абядноўвацца ў таварыствы па набыцьці зямлі.
Гэтыя таварыствы складаліся з найбольш актыўных і энэргічных, хоць,
напэўна, далёка не заўсёды самых сумленных жыхароў вёскі. У 1912 г. у
Гарадзенскай губэрні налічвалася 1190 сялянскіх таварыстваў, якія набылі
зямлю
129
, у Гарадзенскім павеце 194 таварыствы, якія складаліся з 2100
асобных гаспадарак. Агулам яны набылі 5136 дзес. зямлі коштам 292 348
129
НГАБ у Горадні, ф. 17, воп. 1, спр. 342, арк. 388.