40
неразьвітасьці яны часам добраахвотна аддавалі перавагу паншчыне.
Нярэдка сялянскай сям’і лягчэй было адпрацаваць два ці тры дні на тыдзень у
фальварку, чым заплаціць грашовую зямяншчыну (так называўся звычайна
чынш, які сяляне плацілі наўзамен паншчыны). Цікава, што часта прычынай
больш актыўнага ўдзелу сялянаў у рынкавых абменах была слабая зерневая
гаспадарка і дрэнныя глебы, асабліва ў лясных вёсках. Актыўнасьцю
вылучаліся і жыхары прырэчных вёсак, якія сплаўлялі лес ды іншыя тавары
на даволі вялікія адлегласьці. П.Баброўскі слушна адзначаў: “Багаты на
неабсяжныя пашы абшар Палесься і лясістыя мясьціны Белавескай,
Гарадзенскай і Рудзкай пушчаў населеныя больш заможнымі, чым беднымі
сялянамі; дабрабыт і дастатак заўважныя таксама ў вёсках, разьмешчаных па
вялікіх суднаходных рэках”. Пра агульную ж неразьвітасьць рынку сьведчыла
наступнае выказваньне П.Баброўскага: “Багацьце тутэйшых сялянаў ня
гэтулькі ў запасе грошай, як у запасе хлеба і сена”
81
.
Адмена прыгоннай залежнасьці дазволіла той час, які раней сяляне трацілі
на адпрацоўку паншчыны, аддаць уласнай гаспадарцы. Праўда, можна было
яго й проста прагуляць. Усё залежала ад асабістага выбару кожнага
гаспадара. Але неабходнасьць выплочваць дзяржаве выкупныя плацяжы
замест ранейшай паншчыны ўсё ж падштурхоўвала вясковых жыхароў да
большай актыўнасьці на рынку, чым раней. Натуральна, што пасьля адмены
прыгону сяляне атрымалі і больш свабоды ў прыняцьці гаспадарчых
рашэньняў. Як і наколькі хутка гэта адбілася на сялянскай гаспадарцы,
адказаць ня так і проста. Зь зьнікненьнем паншчыны зьнікаюць і
гаспадарчыя інвэнтары, якія даволі падрабязна адлюстроўвалі эканамічны
стан сялянаў. Праўда, вядомы этнограф Адам Кіркор пісаў: “Паляпшэньне
дабрабыту сялян вельмі прыкметнае. Ды яно інакш і быць ня можа. Даўней
селянін зьбіраў ураджай, калі ў абшарніка восеці ўжо былі поўныя, — цяпер
часта, наадварот, абшарнік мусіць чакаць, пакуль сяляне ўсё сваё зьбяруць з
поля <...> Што да спосабаў апрацоўкі зямлі, дык хоць сяляне й трымаюцца
яшчэ пераважна былой сыстэмы, мала дбаючы пра ўдасканаленьні, але ёсьць і
такія, што ўжо набылі малатарні, чысьцяць сваю ворную зямлю, старанна
угнойваюць яе, сеюць канюшыну і ахвотна бяруць прыклад з буйных
землеўласьнікаў”
82
.
Адным з прыярытэтаў пасьлярэформавага разьвіцьця беларускай вёскі
становіцца зацятая барацьба сялянаў з сваімі былымі ўладальнікамі за зямлю.
Паспрабуем разгледзець гэта на прыкладзе сялянаў мястэчка Скідзель
Гарадзенскага павету. Устаўная грамата, якая рэгулявала зямельнае
пытаньне, была ўведзена ў маёнтку Скідзель (належаў княскаму роду
81
“Богатое обширными пастбищами пространство Полесья и лесистые места Беловежской, Гарадзенской
и Рудской пущ населены более зажиточными чем бедными крестьянами; достаток и изобилие
замечаются также в деревнях, расположенных по большим судоходным рекам” ...“Богатство здешних
крестьян состоит не столько в запасе денег, сколько в запасе хлеба и сена” (Бобровский П. Материалы
для географии и статистики... Т. 1. С. 813).
82
“Улучшение благосостояния крестьян весьма заметно. Да оно иначе и быть не может. Прежде
крестьянин собирал жатву, когда у помещика овины уже были полны, — теперь часто, наоборот,
помещик должен ожидать, пока крестьяне все свое соберут с поля <...> Что касается способов обработки
земли, то хотя крестьяне и держатся еще большею частью прежней системы, мало заботясь об
улучшениях, но есть и такие, которые уже завели у себя по деревням молотилки, очищают свои
пахотные поля, старательно удобряют их, сеют клевер и охотно подражают крупным землевладельцам”
(Киркор А. Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон. и быт. значении: Литов. и
Белорус. Полесье: Репринт. Воспроизведение изд. 1882 г. 2-е изд. Минск: БелЭн, 1994. С. 214).