74
У 1843 г. у часопісе “Маяк” нехта Цытовіч, магчыма, выкладчык Полацкай
духоўнай навучальні Язэп Цытовіч, зьмяшчае артыкул “Слова два о языке и
грамотности Белой Руси”. Аўтар заклікаў да стварэньня пісьменнасьці на
беларускай мове: «Дух пісьменнасьці заўважна прасякае найніжэйшыя пласты
бедных беларусцаў, хоць уласна для іх у нас нічога й ня пішуць. Хто ведае,
можа і зь іх вылучацца мужычкі-грамацеі? На пытаньне маё ім, чаму б у
вольны час ня ўзяць кнігі і не прачытаць, адзін малады пісьменны хлопец
адказваў так: “Яно й штоб и чаму... вот ци у пана на чирядзе, ци дома об
святках и возьмишь книгу, прочитаишь, да што ж — не па-наськаму... виш
ты. Брав я у бацки Базылига книшку, — здаетца, читаиць йон — усё
разбирешь, зачнешь сам — ничога ни зразумеишь” (у заўвагах да артыкула
гэтыя словы маладога селяніна перакладзеныя на расійскую мову і да
перакладу дададзены надзвычай цікавы камэнтар: “А надобно знать, что этот
отец Василий, читая им воскресные поучения, перелагает их на язык
народный”. — С.Т) Ці знойдзецца пяро спрытнае, пяро працавітае, якое
ахвяруе сябе на карысьць мільёнаў гэтых, так бы мовіць, меншых братоў
вялікай сям’і нашай, ці пракладзе ім шлях у далейшую навуку сродкамі
найбліжэйшымі, адпаведнымі іх сілам, густу і звычаю»
191
. Такім чынам, як і
Ян Чачот, Цытовіч разглядаў ужываньне беларускай мовы найперш як важны
дапаможны сродак пашырэньня пісьменнасьці (у дадзеным выпадку ўжо
расійскай) сярод сялянаў.
У 1840–1850-х гадох Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выдаў на беларускай мове
лацінскім алфавітам пяць кніг: “Sielanka” (1846 г.), “Hapon” (1855 г.),
“Wieczernicy...” (1855 г.), “Ciekawyś? — Przeczytaj” (1856 г.) і “Biełaruski Dudarz”
(1857 г.). Першая яго кніга — “Sielanka” — выйшла ў Вільні ў 1846 г. накладам
600 паасобнікаў, а ўсе астатнія — у Менску
192
. Адрозна ад Яна Чачота Дунін-
Марцінкевіч адрасаваў сваю творчасьць найперш самым сялянам, а ня іх
уладальнікам ці аканомам. У 1859 г. ён пераклаў на беларускую мову славутую
паэму Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Калі царская цэнзура забараніла
распаўсюджваньне ўжо надрукаванай кнігі, пастанавіўшы “не дапускаць
ужываньня польскага альфабэту пры друкаваньні твораў на беларускай
гаворцы”
193
, дык аўтар напісаў у Галоўны цэнзурны камітэт: “У нашых
правінцыях з ста сялян, відаць, можна знайсьці 10, якія добра чытаюць па-
польску, тым часам з тысячы ледзьве знойдзецца адзін, што ведае расійскую
мову”
194
. Так Дунін-Марцінкевіч беспасьпяхова спрабаваў растлумачыць
уладам, чаму ён хацеў выдаць свой пераклад менавіта лацінкай, а не
кірыліцай. Відавочна, што яго ацэнка роўню пісьменнасьці беларускіх сялянаў
была блізкая да рэальнай. Цікава, што цыркуляр, які забараняў
191
“Дух грамотности заметно проникает в самые крайние классы бедных белоруссцев, хотя собственно
для них у нас ничего не пишется. Почему знать, нельзя ли вызвать и из них мужичков грамотеев? На
вопрос мой им, почему бы в свободное время не взять книгу и не прочесть, один молодой грамотный
парень отвечал так... Не сыщется ли перо ловкое, перо трудолюбивое, которое посвятит себя на пользу
миллионов этих, так сказать, меньших братий великой семьи нашей, не проложит ли им путь к
дальнейшему образованию средствами самыми близкими, сообразными их силам, вкусу и обычаю” (Цыт.
па: Кісялёў В.Г. Пачынальнікі... С. 11).
192
Кніга Беларусі. 1517–1917. Зводны каталог. Менск, 1986. С. 227–228.
193
“не допускать употребления польского алфавита при печатании сочинений на белорусском наречии”
(Кісялёў В.Г. Пачынальнікі... С. 136).
194
“В наших провинциях из ста крестьян, наверное, можно найти 10, которые хорошо читают по-
польски, когда, напротив, из тысячи насилу сыщется один, знающий русский язык” (Кісялёў В.Г.
Пачынальнікі... С. 134).