104
Слонімскага павету сяляне “зарыли девушку с петухом и вороною”
312
.
Магчыма, што гаворка ідзе пра адзін і той жа выпадак.
П.Баброўскі лічыў наяўнасьць шматлікіх паганскіх элемэнтаў адной з
галоўных асаблівасьцяў беларускай народнай культуры. Дасьледнік пісаў пра
беларускіх сялянаў: “Павярхоўная і безразважная вера ў некаторыя
звычайныя прыгоды, як у нешта звышнатуральнае, перадузятасьць, вера ў
вядзьмарства і чараўніцтва ствараюць для іх рэлігію, сваю мараль, загадку і
разгадку штодзённага жыцьця, кнігу лёсаў. Празь недахоп праўдзіва-
рэлігійных перакананьняў, выконваючы ўсе царкоўныя абрады машынальна,
тутэйшы селянін, праваслаўны ён ці каталік, стварыў сваю веру, сваю
маральную філязофію...”
313
У іншай працы Баброўскі адзначаў: “Выконваючы
ўсе хрысьціянскія абрады быццам несьвядома, беларус, я кажу пра
бальшыню, пра сялян, праваслаўны ён ці каталік, маючы свае перакананьні,
сваю маральную філязофію, перадае ўсё гэта разам з мовай сваім дзецям і
ўнукам. Гэтыя забабоны, трывалыя, непадатлівыя да асьветы царквы,
пераносячы беларуса ў асаблівы сьвет чараў і ліхіх духаў, спадарожнічаюць
яму ад калыскі да магілы і заўсёды неразлучна зь яго мовай; вось дзе трэба
шукаць плямёнавага разьмежаваньня тутэйшых славян, тут выявіцца
плямёнавая адметнасьць...”
314
Адам Кіркор у “Живописной России” таксама
сьцьвярджаў: “Беларусь, як Сербія і Баўгарыя, багацейшая за ўсе іншыя
славянскія землі на міталягічныя паданьні і песьні, якія сьпяваюць
тысячагодзьдзямі, хоць некаторыя ўжо з хрысьціянскім адценьнем, аднак
зьмест і нават, як правіла, самыя выразы несумнеўна належаць да паганскіх
часоў. Ня толькі паданьні і песьні пераканаюць нас у гэтым, але і абрадныя
звычаі, якія маюць у сабе шмат ніцяў, што злучаюць сучаснасьць зь сівой
мінуўшчынай”
315
. Празь дзясяткі гадоў падобныя меркаваньні выказваў і
польскі этнограф Міхал Федароўскі: “...заходнебеларускае племя да гэтага часу
захавала сваю веру ды ўласны культ, і бадай на ўсім абшары сёньняшняй
славяншчыны нельга знайсьці падобны куток, дзе люд яшчэ пры сваіх
міталягічных паняцьцях, жыва афарбаваных архаізмам першабытных часоў, з
312
Бобровский П. Материалы для географии и статистики... Т. 1. С. 826.
313
“Неосновательное и безрассудное верование в некоторые естесственные приключения, как в нечто
необыкновенное, предубеждения, вера в колдовство и чародейство, образуют для них религию, свою
мораль, загадку и разгадку обыденной жизни, книгу судеб. По недостатку истинно-религиозных
убеждений, исполняя все церковные обряды машинально, здешний крестьянин, будь он православный
или католик, создал свою веру, свою нравственную философию...” (Бобровский П. Материалы для
географии и статистики... Т. 1. С. 821).
314
“Исполняя все христианские обряды как бы бессознательно, белорусс, я говорю о большинстве, о
крестьянах, будь он православный или католик, имея свои убеждения, свою нравственную философию и
передает все это вместе с языком своим детям и внукам. Это суеверие, упругое, неподатливое для
просветительных начал церкви, перенося белорусса в особый мир чар и злых духов, сопутствует ему от
колыбели до могилы и всегда неразлучно с его языком; в этом-то и надобно искать племенного
разграничения здешних славян, тут выяснится племенное отличие белоруссов...” (Бобровский П. Можно
ли одно вероисповедание принять в основание племенного разграничения славян Западной России //
Русский инвалид. Санкт-Петербург, 1864. № 78. С. 16).
315
“Как Сербия и Болгария, так равно и Белоруссия, богаче всех других славянских земель
мифологическими преданиями и песнями, которые поются тысячи лет, хотя некоторые уже с
христианским оттенком, но коих содержание и, большей частью, даже самые выражения несомненно
относятся ко временам язычества. Не только предания и песни убедят нас в этом, но и обрядн ые
обычаи, таящие в себе много нитей, связывающих современность с отдаленнейшим прошлым” (Киркор
А. Живописная Россия: Отечество наше в его зем., ист., плем., экон. и быт. значении: Литов. и Белорус.
Полесье: Репринт. Воспроизведение изд. 1882 г. 2-е изд. Минск: БелЭн, 1994. С. 251).