130
да раскладаньня традыцыйных дачыненьняў і пэўнай дэзарганізацыі
сацыяльнага жыцьця сялянства
419
. Ці датычыць ягоная тэза беларускай вёскі?
Паспрабуем акрэсьліць асноўныя тэндэнцыі ў яе грамадзкім разьвіцьці пасьля
скасаваньня прыгоннага права. Вельмі важным сталася тое, што істотна
зьмянілася роля панскага двара, які разам з царквой, карчмой і местачковым
рынкам быў вузлавым цэнтрам лякальнай камунікацыі сялянскай
супольнасьці. У ХІХ ст. двор становіцца і мадэрнізацыйным чыньнікам, бо тут
вяскоўцы часам наведвалі школу і засвойвалі пісьмо, знаёміліся з новымі
прыладамі і тэхналёгіямі працы, з новымі формамі побытавай культуры.
Землеўладальнікі, прынамсі некаторыя, маглі дазволіць сабе экспэрымэнты зь
сельскагаспадарчымі машынамі і новымі спосабамі вядзеньня земляробства.
Таму навіны спачатку зьяўляліся ў панскіх маёнтках, а затым паволі
прыжываліся і ў сялянскіх гаспадарках. Менавіта панскі двор уцягваў сялян у
надлякальныя рынкавыя сувязі, якія, праўда, зусім мала ўлічвалі гаспадарчыя
інтарэсы самых вяскоўцаў. Зрэшты, адной з істотных асаблівасьцяў
традыцыйнага аграрнага грамадзтва зьяўляецца перамяшчэньне
матэрыяльных дабротаў і паслугаў фактычна ў адным кірунку — ад вёскі да
гораду (горад можна тут разумець і ў больш шырокім сэнсе: як вонкавы ў
дачыненьні да сялянскай супольнасьці сьвет, які ўлучае і надлякальную
шляхоцкую супольнасьць). Прасьцей кажучы, сяляне шмат аддавалі, амаль
нічога не атрымліваючы наўзамен. Безумоўна, такое сьцьверджаньне ёсьць
пэўным спрашчэньнем складанай рэчаіснасьці. Але самыя сяляне менавіта так
звычайна і разумелі характар узаемадачыненьняў вёскі й двара. Зразумела,
што такі аднабаковы рух забясьпечваўся найперш фізычным прымусам. Пра
гэта разважаў Адам Багдановіч: «Што было рухавіком, духоўным цэмэнтам
гэтага прыгоннага гаспадараньня, у якім здаўна працавалі мае прадзеды?
Права пакараньня. Яно было фактычна нічым не абмежаванае. Абшарнік
глядзеў на прыгонных, як на сваіх “падданых”, гэта значыць уяўляў сябе
іхным уладаром. Ягоная ўлада пераходзіла на камісараў, аканомаў, войтаў,
падвойтаў і г.д. Кожны зь іх меў права біць падначаленага (даць па зубох,
пляснуць па твары, сьцебануць пугаю): гэта была завядзёнка, якой ніхто не
адмаўляў і не аспрэчваў. Але гэта дробязі, пра якія не гавораць. Галоўнае —
лозы, розгі, а ў асобных выпадках — бізуны. Хто гэтым распараджаўся?
Аканом, войт і падвойты ў дачыненьні да “прыгонных”, галоўным чынам войт.
Паводле дакладаў “дазорцаў”: з агрэхамі араў, дрэнна паскародзіў, мала
зрабіў, высока жала, малыя снапы вязала ды іншае — войт загадваў: даць
яму, гіцлю ці лайдаку, або ёй — такой ды гэтакай, дваццатку: гэта была
хадавая норма <...> У асобных выпадках справа даходзіла да 200 лозаў і
болей, гэта значыць лупцавалі “душы паслухаючы”, то бок колькі вытрывае, да
непрытомнасьці»
420
. Прычым Багдановіч слушна заўважыў, што сыстэма
419
William I.Thomas, Florian Znaniecki. Chłop polski w Europie i Ameryce... S. 9.
420
«Что было движущей силой, духовным цементом этого крепостного хозяйствования, в котором
работали мои предки с незапамятных времен? Право наказания. Оно было в сущности ничем не
ограниченным. Помещик смотрел на крепостных, как на своих “подданых”, т.е. мнил себя их
властелином. Его власть переходила на комиссаров, экономов, войтов, подвойтов и т.д. Каждый
старший имел право бить младшего (зуботычины, оплеухи, стеганье нагайкой): это был общий обычай,
никем не отрицаемый и не оспариваемый. Но это пустяки, о которых не разговаривают. А главное —
лозы, розги, а в исключительных случаях — плети. Кто этим распоряжался? Эконом, войт и подвойты в
отношении “пригонщиков”, главным образом, войт. По докладам “дозорцев”: с огрехами пахал, плохо
взборонил, мало сработал, высоко жала, малые снопы вязала и прочее — войт распоряжался: дай ему,