156
караліся. Іван Карскі адзначаў: “Што да цнатлівасьці, дык норавы нашага
народу пакуль што вельмі строгія”
517
. Ён сьцьвярджаў, што ў Лашанскім
прыходзе сьвятар хрысьціў у год аднаго-двух пазашлюбных дзяцей. У
прыгонныя часы ў беларускай вёсцы існавалі праявы сэксуальнага прыгнёту.
Сустракаліся ласыя да сялянскіх дзевак уладальнікі. Адам Кіркор пісаў: “Ёсьць
месцы, дзе распуста моцна разьвітая; але ёсьць і такія, дзе ў часе прыгону
ўсімі спосабамі захоўвалі гонар дзеўчыны ад замаху абшарніцкай улады,
нягледзячы нават на суворыя пакараньні. Звычайна лупцаваньне прыгожай
дзеўчыны было пачаткам узбуджэньня жарсьці, лупцаваньнем і завяршалася
ейнае падзеньне. Лупцавалі ўсіх без разбору, хоць за што, але дзяўчат
лупцавалі найчасьцей, хоць і ня надта балюча. Спадабалася дзеўчына пад час
лупцаваньня, але была непакорлівая, — яе лупцавалі часьцей ды ўсё мацней,
аж пакуль не скаралася. Вядома, гэта былі даволі рэдкія выпадкі, але былі.
Аднак яны не былі перашкодаю для дзеўчыны выйсьці замуж: яе лічылі
ахвяраю гвалту”
518
. Напрыклад, у Гарадзенскай губэрні абшарнік Ваўкавыцкі
быў аддадзены ўладамі пад суд, “як падазраваны ў гвалтоўным пазбаўленьні
цноты шматлікіх сваіх дзевак і ў частым зь імі пярэлюбе пад прымусам
розгамі і бізунамі”
519
. Справа была ўзбуджаная паводле скаргі сялян
губэрнатару. Ваўкавыцкі так і памёр у турме, нават не дачакаўшыся прысуду.
Аднак часьцей сэксуальны прымус ажыцьцяўлялі ня самыя ўладальнікі, а
аканомы, войты і цівуны. Гэтую зьяву гвалтаваньня дзяўчат і замужніх
жанчын з боку войтаў і цівуноў у прыгонныя часы адзначаў І.Карскі
520
. Адам
Багдановіч пісаў: «Што да прымусовага каханьня, то, як у нас казалі, гэта
датычыла пераважна не паноў, а “панятаў”, гэта значыць уладнай дворні,
накшталт аканомаў, войтаў, цівуноў. Паны, зразумела, былі не бязгрэшныя
<...> Але яўнага гвалту, гарэмаў у панскіх палацах, як пра гэта вельмі часта
апавядаецца і ў бэлетрыстыцы, і ва ўспамінах з расійскіх губэрняў, можна
пэўна сьцьвярджаць, у Беларусі не было. Прынамсі, ніхто гэтага не адзначае ў
мэмуарнай літаратуры і мне не даводзілася пра гэта чуць, хоць у маіх
дасьледваньнях народнага жыцьця я цікавіўся гэтым пытаньнем у розных
мясьцінах. Мае зьвесткі на гэты конт можна сфармуляваць так: вадзілі дзевак
“у наночкі” да панічоў, спакушалі панічы “пакаёвак”, бывалі “аманткі” ў
халастых або паноў-удаўцоў, але такіх выбіралі з шляхцянак: прыгонныя для
гэтай ролі не падыходзілі»
521
. Калі ў вёсцы зьяўляліся казакі або салдаты, дык
517
“Относительно целомудрия нравы нашего народа пока очень строги” (Шейн П. Материалы для
изучения... Т. 2. Санкт-Петербург, 1902. С. 104).
518
“Есть местности, где разврат сильно развит; но есть и такие, где в крепостную эпоху всеми способами
защищалась честь девушки от посягательства помещичьей власти, несмотря даже на суровыя
наказания. Обычно сечение красивой девушки бывало иногда началом возбуждения страсти, сечение и
довершало ея падение. Секли всех без разбору, за что попало, но девушек секли чаще всего, хотя и не
больно. Понравилась девушка во время сечения, но оказывалась непреклонною, ее секли чаще, да все
больнее, пока не покорялась. Конечно, это были исключительныые и довольно редкие случаи; но были.
Но такие случаи не препятствовали девушке выйти замуж: она считалась жертвой насилия” (Киркор А.
Живописная Россия... С. 280).
519
“как казавшийся виновным в насильственном лишении девства многих девок своих и в постоянном с
ними прелюбодеянии с принуждением их к тому наказаниями розгами и плетьми” (НГАБ у Горадні, ф. 1,
воп. 5, спр. 1310, арк. 42. 1851 г. [Пра згвалтаваньні сялянскіх дзяўчат панамі. 1851 г.]).
520
Шейн П. Материалы для изучения... Т. 2. Санкт-Петербург, 1902. С. 90.
521
«Даже о подневольной любви у нас говорили, главным образом, по отношению не к панам, а к
“панятам”, т.е. властной дворне, вроде экономов, войтов, тиунов. Паны, разумеется, были не безгрешны
<...> Но открытых насилий, гаремов в панских палатах, как об этом так часто повествуется и в
беллетристике, и в воспоминаниях великорусских, можно положительно утверждать, в Беларуси не