138
ўсё ж Багдановіч адзначыў, што “ў праўным дачыненьні селянін выйграваў
толькі паступова, патроху эмансіпуючыся ад валаснога і начальніцкага
самавольства”
446
. Як бы ні было, усё ж валасная ўлада зьяўлялася менш
жорсткай, чым улада двара. У воласьці лупцавалі, але не забівалі, як гэта
часьцяком здаралася ў маёнтках і сьпісвалася на ўяўныя хваробы сялянаў. Не
каралі дубцамі жанчын, хоць здаралася і гэта. Безумоўна, у валасных
праўленьнях квітнела карупцыя. Пра гэта цудоўна ведалі ўсе сяляне — ад
старога да малога. Хабарніцтва абыймала ня толькі выбарных асобаў
сялянскага самакіраваньня, але й чынавенства, якое наўпрост мела справы зь
сялянствам. Адам Багдановіч так апісвае наведваньне вясковай школы
грамадовым пасярэднікам фон Братке: “Мы ўжо добра ведалі, што Яргольскі
(маршалак дваранства. — С.Т.) жыве зь ягонай жонкай і за гэта дазваляе таму
браць хабар і з прызыўнікоў, і з старшыняў, і зь пісараў, і з нанятых
работнікаў; ведалі й тое, хто колькі даў і праз чыё пасярэдніцтва; ведалі й тое,
што пасярэднік моцна п’е і ў карты гуляе — але, калі я, стоячы ля дзьвярэй
зборні, пачуў, як пасярэднік, выставіўшы чэрава, з рукамі ў кішэнях,
надзьмуўшыся і пачырванеўшы, як півоня, грозна рыкаў на сход, брыдка
лаючыся, я збаяўся і пасьпешліва даў цягу. У старастаў, якім адрасавалася
лаянка, таксама, думаю, душа ў пяты пайшла”
447
. Праўдзівасьць гэтага факту
пацьвярджае архіўная справа Менскай па сялянскіх справах прысутнасьці за
1877 г. “Аб узяцьці грошай за прызначэньне на пасаду валаснога пісара і
старшыні міравым пасярэднікам Братке”
448
.
Разгледзім асаблівасьці функцыянаваньня валаснога сялянскага
самакіраваньня ў парэформавай вёсцы на прыкладзе Скідзельскай воласьці.
Адразу пасьля рэформы валасным старшынёй тут стаў жыхар мястэчка Рыгор
Мазалеўскі. Ён паходзіў з даволі заможнае сям’і, пра што сьведчыць інвэнтар
маёнтку Скідзель за 1845 г. Неўзабаве Мазалеўскі набыў зямлю ў прыватную
ўласнасьць і пачаў пасьпяхова судзіцца з былым дзедзічам князем
Чацьвярцінскім. Гэты энэргічны і дзейны селянін узвысіўся над сваімі
вяскоўцамі і фактычна перайшоў у разрад даволі буйных землеўласьнікаў.
Цяжка сказаць, ці спрыяла ўзвышэньню Мазалеўскага пасада старшыні, але
тое, што ў мясцовых самакіраваньнях шырока квітнела хабарніцтва,
пацьвярджаюць шматлікія дакумэнты. Так, сялянка зь вёскі Дубна суседняе
воласьці Агата Варапай у 1868 г. скардзілася гарадзенскаму губэрнатару, што
дубнаўскі старшыня Барадаўка за 460 рублёў прадаў яе сына Міхала ў
то, что эти власти хотели. Порка была явлением обычным — и какая порка! Возами припасали розги!
Некоторые старшины... были страшны и грозны более всякого пана и всякого войта. Пороли беспощадно
и за недоимку в подушных, и за недоимку в выкупных (это, так сказать, административная порка), а за
ссоры, драки, сопротивления, по номинальному суду, — порка всего чаще практиковалась. “Холодная”
была для женщин, которых все же не пороли <...> В волости сходы были беспрерывные, стон и вопли
часто раздавались... Особенно рекрутский набор, асобенно принудительный наем недоимщиков на
отдаленные работы» (Богданович А. Мои воспоминания // Неман. № 5. С. 57–58).
446
“в правовом отношении крестьянин выигрывал только постепенно, мало-помалу эмансипируясь от
волостного и начальственного произвола” (Богданович А. Мои воспоминания // Неман. № 5. С. 58).
447
“Мы уже великолепно знали, что Ергольский живет с его женой и за это позволяет ему брать взятки и
на призыве, и со старшин, и с писарей, и подрядчиков; знали и то, кто сколько дал и чрез чье
посредство; знали и то, что посредник сильно пьет и в карты играет — но, когда я, стоя в дверях
сборной, услышал, как посредник, выпятив брюхо, с руками в карманах, напыжившись и покраснев,
как пион, грозно рычал на сход, ругаясь матерными словами, я струсил и живо дал тягу. У старост, к
которым ругань адресовалась, тоже, я думаю, душа ушла в пятки” (Богданович А. Мои воспоминания //
Неман. № 7. С. 54).
448
НГАБ у Менску, ф. 242, воп. 1, спр. 16229.