213
“Вызваленьне” Антон Шапель. У гэтай прамове ён сьцьвярджаў, што “кожны
беларус, як і паляк, калі жыве на тэрыторыі Польшчы, дык ёсьць палякам і
мае права дамагацца пэўных правоў... нават беларускіх школ, як і на пасадзе
старасты павінен быць беларус”
740
. Цікава, што выступіўшы спачатку па-
польску, празь некалькі хвілін пасол паўтарыў усё сказанае па-беларуску. Тое,
што сябры польскіх партый мусілі ўлічваць дадзены чыньнік у сваёй
агітацыйнай дзейнасьці, сьведчыла пра дастатковую пашыранасьць
беларускай самасьведамасьці на Гарадзеншчыне.
Палітыка дзяржаўных уладаў на “ўсходніх крэсах”, якая ігнаравала
нацыянальныя патрэбы беларускага насельніцтва і фактычна не давала
магчымасьці нармальнага легальнага разьвіцьця беларускіх палітычных
структураў, толькі радыкалізавала настроі як сярод сялянскага насельніцтва,
так і сярод палітычных дзеячоў. Улетку 1924 г. кіраўніцтва Гарадзенскага
павету адзначае ўзмацненьне на вёсцы беларускай нацыянальнай агітацыі. 24
чэрвеня 1924 г. павятовы стараста пісаў камэнданту паліцыі: “Сэпаратысцкі
беларускі рух, кіраваны наўпрост зь Вільні праз Горадню... узмацніўся і
набірае цяпер ужо выразны характар антыдзяржаўнай акцыі... Галоўным
заданьнем кіраўнікоў беларускага руху ёсьць апанаваньне вёскі, і для гэтай
мэты спэцыяльнымі пасланцамі зь Вільні й Горадні ліхаманкава ствараюцца
правінцыйныя камітэты. Яны, як вядома, існуюць ужо ў Горадні, Скідзелі і ў
Скідзельскай гміне, Азёрах, Каменцы, Друскеніках. У склад правінцыйных
камітэтаў уваходзяць 3–4 асобы, якія аб’яжджаюць вёскі, у зручны момант
склікаюць сход і без увагі на колькасьць прысутных сеюць агітацыю,
рыхтуючы такім спосабам грунт для будучых актыўных выступленьняў <...>
Варожы настрой беларускага насельніцтва да дзяржавы і ўладаў яскрава
пацьвярджае вельмі адмоўны ўплыў на яго гэтых эмісараў”
741
. Пры гэтым
стараста наракаў на бязьдзейнасьць мясцовай паліцыі, якая быццам зьвяртае
мала ўвагі на беларускіх актывістаў. Гэтыя нараканьні былі не зусім
абгрунтаванымі. Як сьведчаць архіўныя матэрыялы, паліцыя мела сваіх
агентаў у беларускіх структурах. Так, улетку 1924 г. гарадзенская паліцыя
атрымала даволі падрабязную інфармацыю пра тое, як Беларускі цэнтральны
нацыянальны камітэт праводзіў 9–10 чэрвеня 1924 г. зьезд сваіх
правінцыйных дэлегатаў у Вільні. Паводле паведамленьня канфідэнта, на
зьезьдзе, у якім ён сам удзельнічаў, сабралася 18 чалавек. З прамовай
выступіў адзін зь лідэраў беларускага руху Сымон Рак-Міхайлоўскі. Калі
верыць канфідэнту, ён заявіў прысутным, што беларускаму руху “ўдалося ўжо
апанаваць гарады, мястэчкі й вёскі, пра што сьведчаць сьпісы новадалучаных
740
“kaŜdy czy to białorusin czy polak, o ile zamieszkuje na teritorjum Polski, jest polakiem, mając prawo
domagać się według praw... nawet szkół Białoruskich, jak równieŜ na urzędach starostinskich — starosta był
równieŜ białorusin” (ДАГВ, ф.17, воп. 1, спр. 40, арк. 51 адг. [Сытуацыйныя справаздачы паліцыйнага
камэнданта Гарадзенскага павету за 1924 г.]).
741
“Ruch separatystyczny, białoruski, kierowany bezpośrednio z Wilna przez Grodno od połowy kwietnia r.b.
... dziś juŜ nabiera wyraźnego charakteru akcji antypaństwowej łącznie z akcją komunistyczną — Głównym
zadaniem przywódców ruchu białoruskiego jest opanowanie wsi i w tym celu gorączkowo tworzone są komitety
prowincjonalne przez specjalnych wysłanników z Wilna i Grodna — Komitety takie jak wiadomo istnieją juŜ w
Grodnie, Skidlu na gminę Skidel i Jeziory, w Kamionce, Druskienikach — W skład komitetów
prowincjonalnych wchodzi 3–4 osoby, które objeŜdŜają wsie i w momentach sprzyjających zwołują zebrania i
bez względu na ilość obecnych sieją agitację antypaństwową w duchu niepodległościowym-białoruskim,
przygotowując w ten sposób grunt do przyszłych czynnych wystąpień <...> Wrogi nastrój ludności białoruskiej
w stosunku do państwowości i władz polskich aŜ nadto stwierdza b. ujemny wpływ na nią jednostek —
emisarjuszy białoruskich” (ДАГВ, ф.17, воп. 1, спр. 41, арк. 239).