232
на ўсходніх крэсах беларускія школы”
811
. У выніку гэтай агітацыі “аніводнае
дзіця не пайшло ў школу, дарма што настаўнік ня раз прасіў пра гэта”
812
.
Праведзенае па дадзенай справе сьледзтва прызнала галоўнай прычынай
варожага стаўленьня людзей да польскай дзяржавы менавіта агітацыю
Баліцкага, які “дамагаецца ўтварэньня беларускай школы, маючы на мэце
атрыманьне пасады настаўніка”
813
. Змаганьне за сваё права на прафэсію
лягічна прыводзіла такіх былых настаўнікаў, як Язэп Баліцкі, да беларускага
руху. Пазьней Баліцкі стаў адным з кіраўнікоў БСРГ на Гарадзеншчыне.
Моцным штуршком для актывізацыі барацьбы за беларускую школу стала
прыняцьце Сэймам 31 ліпеня 1924 г. закону аб школьніцтве для
нацыянальных меншасьцяў. Гэты закон дазваляў утвараць дзяржаўныя
школы як зь беларускай мовай навучаньня, так і дзьвюхмоўныя. Аднак
адкрыцьцё падобных школ абстаўлялася цэлым шэрагам умоваў, якія давалі
мясцовай адміністрацыі магчымасьць пасьпяхова тармазіць яго рэалізацыю.
Разам з тым выданьне гэтага закону дало беларускім дзеячом добрую
магчымасьць актывізаваць нацыянальную агітацыю. У 1925 г. толькі ў
Гарадзенскім павеце былі пададзены ўладам дэклярацыі на адкрыцьцё 22
беларускіх школаў
814
. Пратэставы патэнцыял беларускага насельніцтва быў
нагэтулькі моцным, што да пачатку 1926 г. ва ўсёй Заходняй Беларусі ўдалося
сабраць і падаць мясцовым уладам каля 16 тыс. заяваў на адкрыцьцё больш
як 400 беларускамоўных школ
815
. Прычым, як пісаў беларускі друк, былі
выпадкі, калі беларускай мовы ў школе хацелі ня толькі праваслаўныя, але й
сяляне-каталікі. Карэспандэнт газэты “Наша справа” ў канцы 1926 г. пісаў:
«Жыхары мястэчка Ліпнішак, Лідзкага павету, крэпка былі атуманены
клярыкалізмам і ксяндзы вытраўлялі ўсялякае прабуджэньне беларускасьці.
Аднак цяпер ужо зразумелі, што польская школа не дае дабра й карысьці ім —
беларусам, што там дзеці нічога не навучаюцца, апрача пяяньня “не жуцім
земі”, а зразумеўшы гэта, большая частка ліпнішчан злажыла падпісы,
дамагаючыся ўвядзеньня ў існуючую там школу беларускай мовы»
816
.
Аднак і праз год пасьля ўвядзеньня закону беларуская меншасьць, якая
нават паводле афіцыйнай статыстыкі налічвала болей за мільён чалавек, мела
ўсяго тры беларускія школы з 425 вучнямі і ўсяго 19 дзьвюхмоўных, у якіх на
роднай мове вучыліся 1683 вучні
817
. Усіх жа дзяцей, якія гаварылі па-
беларуску і наведвалі ўсеагульныя школы, налічвалася звыш 125 тыс. Такім
чынам, на кожную тысячу беларускіх дзетак толькі 3 мелі магчымасьць
вучыцца на роднай мове
818
.
811
“mieszkańcy wsi Łasza Jan Woroniec i Józef Balicki stoją na czele organizacji białoruskiej i agitują
tamtejszą ludność, aby nie płacili podatków i nie wysyłali swoich dzieci do polskiej szkoły, a Rząd Polski
wówczas zmuszony będzie wydać białorusinom autonomię oraz odkryć na całych kresach wshodnich szkoły
białoruskie” (ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 42, арк. 148. [Палітычны рух у Гарадзенскім павеце. 1924 г.]).
812
ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 42, арк. 148. [Палітычны рух у Гарадзенскім павеце. 1924 г.].
813
“ubiega się u władz... o utworzenie szkoły białoruskiej, mając na celu uzyskać posadę nauczyciela w tej Ŝe
szkole” (ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 42, арк. 148).
814
Жыцьцё беларуса. № 10. 10.10.1925.
815
Вабішчэвіч А. Асветніцтва ў кантэксце нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі //
Праблемы ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы Міжнароднай
навукова-тэарытычнай канферэнцыі 17–18 верасня 1999 г. Мінск, 2000. С. 74.
816
Наша Справа. № 3. 04.12.1926.
817
Мірановіч Я. Навейшая гісторыя Беларусі... С. 87.
818
Мірановіч Я. Навейшая гісторыя Беларусі... С. 87.