266
жыцьця гэтая моладзь ня мела магчымасьці далучыцца да яе ўзораў і
каштоўнасьцяў. Цяжка было знайсьці кнігу на беларускай мове, нават часопіс
ці газэту, ня кажучы ўжо пра іншыя праявы нацыянальнай культуры, такія, як
тэатр, кіно ці мастацкая выстава. Што да праваслаўных сялян, то на шляху
ўспрыняцьця імі каштоўнасьцяў польскай нацыянальнай культуры знаходзіўся
вельмі моцны псыхалягічны бар’ер — гэтая культура выразна ўспрымалася як
чужая, бо па-ранейшаму польскасьць атаясамлялася з каталіцкасьцю й
панскасьцю. Беларускую інтэлігенцыю мясцовага сялянскага паходжаньня
ўлады мэтанакіравана прынізілі, пазбавілі належнага матэрыяльнага статусу.
Дамагчыся сацыяльнага посьпеху выхадцу з праваслаўнай вёскі было вельмі
цяжка. Гарадзенскі краязнавец Апанас Цыхун так успамінаў пра сваю вучобу:
«У польскай настаўніцкай сэмінарыі ў той час вучыліся амаль адныя палякі,
часткова рускія, дзеці эмігрантаў, беларусаў зусім мала — на ўсіх курсах
чалавек шэсьць. Вучыцца было цяжка, асабліва беларусам, сялянскім дзецям
<...> выкладнікі розных прадметаў з пагардай ставіліся да беларусаў, іхнай
мовы <...> У вучобе вялікае значэньне мела й веравызнаньне. Ксёндз Чарняўскі
не адзін раз нагадваў мне, што трэба будзе жыць, а “państwo, koteczku, polskie”.
Прапанаваў мне прыходзіць на заняткі рэлігіі. Але я не пайшоў, трымаўся веры
бацькоў сваіх. Пасьля гэтага паводзіны мае выклікалі з боку дырэкцыі
сэмінарыі, прафэсуры і ксяндза антыпатыю»
938
.
Мясцовыя дзяржаўныя ўлады зь вялікай падазронасьцю ставіліся нават да
цалкам ляяльных праваслаўных беларусаў, якія ніколі і ня бралі ўдзелу ў
нацыянальным руху. У 1929 г. камэндант паліцыі мястэчка Крынкі падаў
такую характарыстыку мясцовых грамадзкіх дзеячоў беларускага
паходжаньня: “...сярод беларусаў грамадзкімі дзеячамі лічацца: сьвятар дэкан
Зінові Чаквін, пробашч праваслаўнай парафіі ў Крынках, Савіцкі Васіль,
сакратар магістрату ў Крынках, Анісімовіч Вінцэнт, лаўнік магістрату ў
Крынках, Міхалоўскі Марцін і <...> судовыя абаронцы пры Гродзкім судзе ў
Крынках. Камароўскі Павел, працаўнік касы Стэфчыка ў Крынках і Камароўскі
Сьцяпан, памочнік сакратара гміны, — усе беларусы-нацыяналісты, якія ўжо
апанавалі касу Стэфчыка ў Крынках і хочуць апанаваць Зямельна-гандлёвы
каапэратыў; а дзеля гэтага арганізуюць аднадумцаў, бо на выбарах хочуць
правесьці беларусаў у кіраўніцтва. Да Стралецкага зьвязу настроены
варожа”
939
. Усе названыя камэндантам асобы захоўвалі поўную ляяльнасьць да
польскай дзяржаўнасьці і ня бралі ўдзелу ў беларускім руху, але ўсё адно
заслужылі назоў “нацыяналістаў”.
Польская інтэлігенцыя на “крэсах” — настаўнікі, лекары, інжынэры —
нярэдка дэманстравала вельмі высокія маральныя стандарты паводзінаў, але
гэтая інтэлігенцыя была для праваслаўных сялян чужой, “польскай”. І гэты
бар’ер адчужанасьці дзяржаўным уладам, нягледзячы на ўсе намаганьні, не
938
Цыхун А. Пройдзенные шляхі-пуцявіны... С. 25–26.
939
“... wśród ludności białoruskiej uchodzą za działaczy społecznych: Ks. Dziekan Czakwin Zinowiej,
proboszcz parafji prawosławnej w Krynkach, Sawicki Bazyli, sekretarz magistratu Krynek; Anisimowicz
Wincenty, ławnik magistratu Krynek. Michałowski Martin i ... obrońcy sądowi przy Sądzie Grodzkim w
Krynkach. Komarowski Paweł pracownik Kasy Stefczyka w Krynkach i Komarowski Stefan, pomocnik
sekretarza gminy, wszyscy białorusini — nacjonaliści, którzy juŜ oponowali Kasę Stefczyka w Krynkach i dąŜą
do opanowania Spółdzielni Rolniczo handlowej i w tym celu organizują członków białorusinów, gdyŜ pry
wyborach będą chcieli białorusinów wybrać do zarządu. W stosunku do Związku Strzeleckiego wrogo
usposobieni” (ДАГВ, ф.17. воп. 1, спр. 203, арк. 165. [Сытуацыйныя справаздачы камэнданта паліцыі
Гарадзенскага павету за 1929 г.]).