299
Сяргейчык і яго брат Дамінік, Аўгусьцін Юр’евіч Малевіч, яго сын Міхал і брат
Бенедыкт, Казімір Ігнатавіч Саковіч, бабыль Казімір Андрэевіч Гудачэўскі; зь
вёскі Зубрава: Якуб Паўлавіч Сакалоўскі з сынамі Пятром, Адамам і Апанасам;
з Новай Руды: Іван Тамашавіч Абухоўскі
1005
. Усе яны належалі да рымска-
каталіцкага веравызнаньня. Найбольш актыўна падтрымалі паўстаньне
жыхары вёскі Шумы. Таму ўлады таксама прызналі карысным пасяліць у
Шумах “некалькі сем’яў земляробаў-расіян”
1006
. Але апошняя ідэя так і не была
рэалізаваная.
Ужо ў 1864 г. за дапамогу паўстанцам былі выселены з сваёй вёскі сяляне
Зубрава. Іх пазбавілі нерухомай маёмасьці і параскідвалі па розных вёсках
Берштаўскай воласьці. У лютым 1868 г. выселеныя сяляне зьвярнуліся да
гарадзенскага губэрнатара з просьбай дазволіць ім вярнуцца ў родную вёску.
Прашэньне падпісалі 11 гаспадароў: Міхал, два Сымоны, Ігнат і Іван
Сяргейчыкі, Ігнат Грык, Андрэй Багдзевіч, Антон Мышкевіч, Варфаламей
Сакалоўскі, Якуб Павядайка, Рыгор Швед і Сымон Мілінкевіч. За добрыя іх
паводзіны паручылася ўсё валасное праўленьне. Гарадзенскі губэрнатар
паслаў запыт у далёкі Краснаярск з просьбай да Енісейскага губэрнскага
праўленьня прыслаць паказаньні ў гэтай справе палітычнага ссыльнага Якуба
Сакалоўскага, які разам зь сям’ёй быў высланы з Зубрава ў студзені 1864 г.
Аднак зубраўскім сялянам усё ж адмовілі вярнуцца ў родную вёску
1007
.
Трэба адзначыць, што пад час паўстаньня ў пушчанскіх сялянаў
канфіскавалі ўсю агняпальную зброю. Гэта ў сваю чаргу спрычынілася да
вялікай шкоды ад ваўкоў. У кастрычніку 1863 г. палата дзяржаўных
маёмасьцяў пісала гарадзенскаму губэрнатару: “Дзяржаўныя сяляне вёсак,
разьмешчаных пры Гарадзенскай пушчы: Берштаў, Новай Руды, Глушнева,
Кабялёў, Сухароў, Навасёлкаў, Якубовічаў, Пілоўні, Зуброва, Замасьцянаў і
Матылёў, заходзячы ў сельскую ўправу, скардзіліся, што пасьля канфіскацыі ў
іх стрэльбаў у скарбовым лесе разьвялося гэтулькі драпежных зьвяроў, што
ваўкі амаль штоночы прыходзяць у вёску, падкопваюцца пад адрыны і
выцягваюць па некалькі штук рознай жывёлы, а ўдзень нападаюць на статкі
рагатай жывёлы, сьвіньняў, авечак і коней, хапаюць здабычу і цягнуць у лес;
таму сяляне, ня маючы як зьнішчаць ваўкоў і шторазу ўсё болей церпячы ад
іх, просяць дазволу набыць хоць па тры стрэльбы на вёску для аховы ад
ваўкоў, як і дзеля бясьпекі начной варты пры вясковых заставах”
1008
. Рэакцыя
1005
НГАБ у Горадні, ф. 3, воп. 1, спр. 43. [Сьпісы асобаў, высланых з Гарадзенскай губэрні за ўдзел у
паўстаньні 1863 г.].
1006
НГАБ у Горадні, ф. 31, воп. 2, спр. 2409, арк. 107. [Інвэнтар маёнтку Бершты за 1859 г.].
1007
НГАБ у Горадні, ф. 1, воп. 6, спр. 1288. [Прашэньне сялян вёскі Зубрава пра дазвол вярнуцца на
ранейшае месца жыхарства. 1868 г.].
1008
“Государственные крестьяне деревень, расположенных при Гродненской пуще, как то: Бершт, Новой
Руды, Глушнево, Кобель, Сухаров, Новоселок, Якубович, Пиловни, Зуброва, Замостян и Мотылей являясь
в сельское правление жаловались, что за отнятием у них ружей размножились в казенном лесу хищных
зверей до той степени, что волки почти всякую ночь приходят в деревню, подкапываются под сараи и
вытаскивают по несколько штук разного скота, а днем нападают на стада пасущегося рогатого скота,
свиней, овец и лошадей, хватают добычу и уносят в лес, посему крестьяне не имея средств к
истреблению волков и испытывая от них с каждым днем все более вреда, просят дозволить им
приобрести хотя бы по три ружья на деревню, для ограждения их от причиняемых волками
значительных убытков, как равно для обеспечения их к безопасному отбыванию ими ночных караулов
при деревенских заставах” (НГАБ у Горадні, ф. 1, воп. 6, спр. 361, арк. 1. [Справа пра дазвол жыхарам
Берштаў мець зброю для абароны ад ваўкоў. 1863 г.]).