320
паводзінаў працягвалі рэгуляваць жыцьцё, але сяляне ўжо ўлічвалі і новыя
выклікі часу. Прынамсі запісвалі патрабаваньні гэтых нормаў у правільна
аформленых юрыдычных паперах. Памянёная дамова цесьця зь зяцем-
прымаком яскрава дэманструе характар маёмасных дачыненьняў вяскоўцаў,
іх стаўленьне да перадачы спадчыны. Зь яе тэксту вынікае, што прымак меў
меншыя правы на нерухомую ўласнасьць жонкі, чым кроўныя сваякі цесьця.
Вялікую цікавасьць уяўляе той фрагмэнт дамовы, дзе гаворыцца пра
неабходнасьць забясьпечыць пасагам сясьцёр жонкі. Ягоны памер звычаёвае
права вызначала такім чынам, што пры ўмове наяўнасьці ў жаніха хоць якога
кавалка зямлі, маладым можна было завесьці ўласную гаспадарку.
Ці назіраліся ў Берштах праявы раскладаньня традыцыйных спосабаў
паводзінаў і маралі? Што спадарожнічала паступовай мадэрнізацыі аграрнага
грамадзтва? Напэўна, да такіх праяваў можна аднесьці гісторыю Канстанціна
Шышко. У жніўні 1907 г. берштаўская грамада асудзіла гэтага селяніна 33-
гадовага ўзросту “як шкоднага і разбэшчанага, які пагражае дабрабыту і
бясьпецы мясцовых жыхароў, аддаць у распараджэньне ўраду, выгнаўшы яго
з грамады”
1046
. Сяляне сьцьвярджалі, што ён “увесь час займаецца крадзяжом
і запалохвае мясцовых сялян сваімі пагрозамі, сяляне ж, баючыся помсты,
змушаныя цярпець Шышковае зладзейства, хоць маюць ад гэтага вялізныя
страты, таму шмат якія з учыненых ім крадзяжоў застаюцца не раскрытымі і
беспакаранымі”
1047
. Шышко ня меў дзяцей, хоць і быў жанаты. Аднак жонка
Алена ўжо 10 гадоў не жыла зь ім і, зразумела, адмовілася ехаць з такім
мужыком у Сібір. У сходзе грамады прынялі ўдзел 129 гаспадароў з 165. Усе
яны адзінагалосна выступалі за выдаленьне Канстанціна Шышко зь Берштаў.
На пачатку ХХ ст. працягваўся імклівы рост насельніцтва Берштаўскай
воласьці. У 1905 г. у ёй налічвалася 50 населеных пунктаў з агульнай
колькасьцю жыхароў 7724. А ў пачатку 1909 г. у Берштаўскай воласьці
налічвалася ўжо 8183 асобы абодвух родаў, якія жылі ў 114 вёсках і лясных
урочышчах
1048
. У самых Берштах у 1909 г. было 1460 жыхароў. У параўнаньні
з 1850 г. насельніцтва вёскі вырасла амаль на 80 % (Мал. 4). Найбольш
Меня Николая Антонова Мышкевича, а равно и жену мою Агафью Лебедевич обязан беречь, одевать и
все необходимое к жизни доставить ни в чем не обижая, в случае же моей, а равно и жены моей смерти,
Лебедевич обязан похоронить нас по христианскому обычаю на свой счет. 4) Дочерей же моих Марью,
Екатерину и Доминику Мышкевичей Лебедевич обязан выдать замуж по достижении совершеннолетия
и при выходе дать им приличное приданное, а именно: каждой овчинную шубу, суконный кафтан, по
одной корове, по одному волу, по одной овце и свинье и куфель <...> 6) При жизне моей Лебедевич
обязан слушать моих советов и указаний, если только оные советы будут полезны для него и хозяйства,
кроме того ничего не делать без совета моего и вообще семейного, так как не слушая друг друга и идя с
мыслями и мнениями в разные стороны, хозяйство существовать не может в должном порядке, а также
пойдут семейные разлады. 7) Если же кто из родственников моих или же из семейства пожелает удалить
Лебедевича и его жену Феофилу из моего хозяйства, то обязаны уплатить Лебедевичу единовременно
двести рублей, а за каждый прожитый у меня <...> год <...> по 30 рублей” (НГАБ у Горадні, ф. 84, воп. 2,
спр. 6, арк. 119. [Пра паляпшэньне землекарыстаньня сялян Берштаўскай воласьці. 1910–1914 гг.]).
1046
“как вредного и порочного члена общества угрожающего благосостоянию и безопасности местных
жителей, отдать в распоряжение правительства, удалив его из среды общества” (НГАБ у Горадні, ф. 18,
воп. 4, спр. 837, арк. 13. [Пра выдаленьне зь Берштаў К.Шышко. 1907 г.]).
1047
“постоянно занимается кражами и наводит страх на местных крестьян своими угрозами и
крестьяне, боясь мести, вынуждены переносить все совершаемые Шишко кражи с громадным для себя
убытком, благодаря чему многие из учиненных им краж остаются не обнаруженными и
безнаказанными” (НГАБ у Горадні, ф. 18, воп. 4, спр. 837, арк. 13).
1048
НГАБ у Горадні, ф. 17, воп. 1, спр. 341, арк. 492–494. [Ведамасьці пра склад насельніцтва
Гарадзенскай губэрні. 1909 г.].