303
складалася ўсяго з 5 двароў, выплочвала ў 1868 г. 118 руб. усіх падаткаў. У
сярэднім выходзіла каля 24 руб. на двор
1015
.
Пасьля 1863 г. Берштаўская сельская грамада стала называцца воласьцю, а
яе старшыня — валасным старшынёй. У воласьці дзейнічаў сялянскі валасны
суд, у які абіралі паважаных гаспадароў старэйшага ўзросту. Напрыклад, у
1872 г. берштаўскі суд прысудзіў селяніну вёскі Куляшы Пакроўскай воласьці
Адаму Седлярэвічу штраф 10 руб. і 10 дубцоў за крадзеж сена ў жыхара вёскі
Матылі Фадзея Саковіча
1016
. Апошні аспрэчваў гэты прысуд ужо ў міравым
судзе. Зрэшты, хто і як выконваў пакараньне, з архіўных матэрыялаў
невядома.
У другой палове ХІХ ст. валасным судом усё часьцей даводзілася
разьвязваць сямейныя спрэчкі, якія становяцца цяпер звычайнай зьявай. Іх
прычынай былі падзелы зямлі і маёмасьці паміж сваякамі. Неаспрэчная раней
улада гаспадара над сваімі сямейнікамі паступова занепадае. Напрыклад, у
сьнежні 1882 г. у берштаўскі валасны суд зьвярнуўся адстаўны унтэр-афіцэр
Мікалай Паўлюкевіч. Калі ён вярнуўся з войска, дык аддаў свайму бацьку і
роднаму брату 95 руб. на гаспадарку, але “нягледзячы на такую матэрыяльную
дапамогу, ягоны бацька Кузьма, брат Франц і астатнія сямейнікі ўціскаюць
яго, Мікалая Паўлюкевіча, не даюць нават хлеба, праз тое яму, Мікалаю
Паўлюкевічу, з малымі дзецьмі цяжка пражыць разам”
1017
. Мікалай
Паўлюкевіч быў згодны пакінуць бацькоўскі дом, калі яму вернуць укладзеныя
ў гаспадарку грошы. Валасны суд у складзе Бенедыкта Токця, Казіміра
Мілінкевіча і Міхала Фурмана прапанаваў баком прымірыцца, на што яны і
пагадзіліся: “Кузьма і Франц Паўлюкевічы абавязаліся добраахвотна за ўзятыя
95 рублёў даць з правага боку хату і сенцы, старое гумно і адзін хлеў, агарод
ва ўрочышчы Міжлужках, чатыры загоны ў сядзібе ад возера да Котры і
сенажаць ва ўрочышчы Бохан ад завоіны палову рыскі назаўсёды і яшчэ
жыта 12 пудоў, ячменю два пуды і грэчкі два пуды”
1018
.
У 1899 г. валасны суд разглядаў скаргу Уладзіміра Лебядзевіча, які
“атрымаўшы крайнюю частку агароду ад свайго дзядзькі і бацькі і таму
найбольш церпячы страту, бо родзічы топчуць ягоную зямлю, прасіў крайнюю
частку пакінуць для праезду, а астатнюю падзяліць”
1019
. Прапанову судзьдзяў
разьвязаць справу мірам бакі не прынялі. Тады суд пастанавіў “абавязаць бакі
крайні ад мяжы загон пакінуць для праезду, а агародам... карыстацца
пароўну, не разьдзяляючы зямлі, а працуючы ва ўсю даўжыню да мяжы”
1020
.
1015
НГАБ у Горадні, ф. 10, воп. 15, спр. 257, арк. 5 адг. [Скарга сялянаў на валасное праўленьне
Берштаў. 1868 г.].
1016
НГАБ у Горадні, ф. 10, воп.1, спр. 865, арк. 1.
1017
“несмотря на такое материальное пособие, отец его Кузьма, брат Франц и их остальное семейство
притесняют его Николая Павлюкевича, даже не дают ему хлеба, чрез то ему Николаю Павлюкевичу с
малолетними детьми нельзя жить вместе” (НГАБ у Горадні, ф. 84, воп. 2, спр. 6, арк. 112).
1018
“Кузьма и Франц Павлюкевичи обязались добровольно за взятых 95 рублей дать с правой стороны
дом и сени, старое гумно и один хлев, огород в урочище Мыжы Лужках, четыре загона в усадьбе от озера
до Котры и сенокос в урочище Бохонь от завони пол резки на завсегда и еще дадут ржи 12 пудов,
ячменя два пуда и гречихи два пуда” (НГАБ у Горадні, ф. 84, воп. 2, спр. 6, арк. 112. [Пра паляпшэньне
землекарыстаньня сялян Берштаўскай воласьці. 1910–1914 гг.]).
1019
“получив часть огорода от дяди и отца своих и будучи крайним терпит убытков, так как родичи
топчут его землю, а потому он просил крайнюю часть огорода оставить для проезда, а остальую
поделить” (НГАБ у Горадні, ф. 84, воп. 2, спр. 6, арк. 87 адг.).
1020
“обязать стороны крайний от границы загон оставить для проезда, а огородом... пользоваться
доходами по равной части не раздробляя, а работая во всю длину до границы” (НГАБ у Горадні, ф. 84,
воп. 2, спр. 6, арк. 87).