284
паляны пакінуць, каб зарасталі лесам, прывёўшы вёскі, наколькі магчыма, да
адных аднаселяў”
972
.
Паводле дадзеных інвэнтару 1850 г., насельніцтва Берштаў дасягнула ліку
779 асобаў, зь іх 369 мужчын і 410 жанчын
973
. Пры гэтым працаздольных
сялянаў налічвалася 387 чалавек, а непрацаздольных (дзяцей, старых і калек)
— 392. Колькасьць сялянскіх двароў у вёсцы дасягнула 76, у іх ліку 56 цяглых,
13 паўцяглых і 7 агародных. Апрача таго, у інвэнтары паказаныя бабыль
Раман Лебядзевіч і бабылка Ева Воўк, якія ня мелі ні хатаў, ні якой іншай
маёмасьці. У агароднікаў Максіма Гардзея, Паўла Паўлюкевіча і ўдавы Евы
Язэпчык былі толькі хаты без гаспадарчых пабудоваў і маёмасьці. Усе
агароднікі ня мелі рабочай жывёлы — коней і валоў (толькі ў Паўла Шведа быў
адзін вол), а таму яны не маглі абрабляць зямельныя надзелы.
Інвэнтар асобна вылучаў так званых “староньніх людзей”. Да гэтае
катэгорыі ў Берштах належалі адстаўныя салдаты Крыштоп Аверка, Міхал
Язэпчык і Іван Паўлюкевіч, “салдатка” Алена Ількевіч, рэкруткі Марыя
Валентукевіч, Крысьціна Мышкевіч, Ганна Ханевіч, удава Крысьціна Гіль,
шынкарка аднадворка Ганна Круповіч (да аднадворцаў належала дробная
шляхта, якая ня здолела даказаць сваіх шляхоцкіх правоў) з Васілішак. Яны не
плацілі падаткаў, а таму й былі пададзеныя асобным сьпісам.
Паводле часовага аброчнага інвэнтару 1850 г., у карыстаньні сялянаў вёскі
Бершты знаходзілася 53,5 дзес. сядзібнай зямлі, 2390,5 ворыва, 216,7 дзес.
сенажацяў
974
. Рэзкае павелічэньне плошчы сялянскіх надзелаў адбылося за
кошт замацаваньня за сялянамі засьцянковых земляў — шматлікіх лясных
палянаў. Прычым, як можна меркаваць з матэрыялаў інвэнтару, дакладны іх
падзел паміж сялянамі яшчэ ня быў праведзены. Інвэнтар зафіксаваў
далейшае паляпшэньне забесьпячэньня берштаўскіх гаспадарак свойскай
жывёлай. Паводле яго дадзеных, сяляне мелі ў сваім карыстаньні: 37 коней,
163 валы, 131 карову й цялушку, 383 галавы дробнай жывёлы (авечкі й
сьвіньні) (Табл. 2–3). Самым багатым гаспадаром у вёсцы заставаўся Сьцяпан
Будзька, сям’я якога трымала 2 коней, 6 валоў, 7 кароў і цялушак і 16 галоў
дробнай жывёлы. Сяляне невялікіх навакольных вёсак жылі багацей за
берштаўцаў. Напрыклад, стралец з суседняй вёскі Зубрава Юрай Мілінкевіч,
сям’я якога складалася з 11 асобаў, меў хату і 7 гаспадарчых пабудоваў,
утрымліваў 2 коней, 3 валоў, 6 кароў і цялят, 14 галоў дробнай жывёлы.
Паводле інвэнтару, у Берштах налічваліся 83 хаты і 153 пабудовы
гаспадарчага прызначэньня. Такім чынам, у сярэднім на двор прыпадала
адна хата і тры гаспадарчыя пабудовы. Дзьве сям’і кутнікаў у Берштах ня мелі
ўласных хатаў, а яшчэ тры сям’і апрача хаты ня мелі ніякіх гаспадарчых
пабудоваў. Можна меркаваць, што блізу таго часу сяляне зь Берштаў
пачынаюць рабіць у сваіх хатах печы з комінамі. Як сьведчыць архіўны
дакумэнт, у верасьні 1863 г. у берштаўца Франца Будзькі ад іскраў з коміну
адбыўся пажар, ад якога ў гэтага гаспадара, а таксама яго суседзяў —
Лаўрэна Ханевіча і Юр’я Токця згарэлі хаты й амбары, у Хрыстафора Вераб’я
— хата, а ў Хрыстафора Русілкі — амбар. Паводле падлікаў дзяржаўных
972
“расчищенные поляны среди лесов оставить под зарощение леса приведя во сколько возможность
позволит деревни до одних обрубов” (НГАБ у Гродне, ф. 1143, воп. 1, спр. 52, арк. 7 адг.).
973
НГАБ у Горадні, ф. 1143, воп. 1, спр. 52, арк. 8–33. [Інвэнтар маёнтку Гарадзенскага дзяржаўнага
лясьніцтва за 1844 г.].
974
НГАБ у Горадні, ф. 1143, воп. 1, спр. 52, арк. 8–33.