280
пушніну й дзічыну, зямяне — падарожчыну, чынш і зямяншчыну, асочнікі ды
рыбакі выконвалі паншчыну. Сяляне скардзіліся, што віцэ-губэрнатар
Максімовіч спаганяў зямяншчыну з
1
/
4
сядзібнай валокі па 12 руб. срэбрам, а
з
1
/
12
валокі — па 6 руб. Калі пасьля Максімовіча адміністратарам маёнтку
стаў чыноўнік Раўлушкевіч, дык прызначыў памеры зямяншчыны адпаведна
10 і 5 руб. серабром. Паводле ж люстрацыі 1798 г., найбольшы памер гэтай
павіннасьці ў пушчы складаў 7,80 руб. Жыхар урочышча Чырвоны Бор
Павайба плаціў аж 24 руб. зямяншчыны. Каб атрымаць прыбытак ад жыхароў
лясьніцтва, Максімовіч выкарыстоўваў іх у сваім уласным маёнтку Русота. Ён
загадваў ім вазіць з пушчанскага фальварку Баброўня ў Русоту дошкі, а назад
бульбу й зерне для бровару, на якім, напэўна, выраблялі гарэлку для мясцовых
корчмаў. Таксама сяляне “штогод зімою ў аблаўныя дні нарыхтоўвалі лес,
звозілі яго на сваёй жывёле да ракі Котры і сплаўлялі ў Горадню да віцэ-
губэрнатара”
960
. Вяскоўцы скардзіліся чыноўнікам, што “аблаўныя дні...
здаўна выкарыстоўваліся толькі для ловаў”
961
.
Паводле скаргаў пушчанскіх сялянаў, вакольныя абшарнікі ўвесь час
адбіралі ў іх зямельныя ўгодзьдзі. Так, уладальніца Скідзеля княгіня
Чацьвярцінская адабрала ў жыхароў вёскі Шчанец 6 валокаў ворыўнай зямлі
й сенажаці, якія давалі 136 вазоў сена, а таксама 130 пчаліных борцяў.
Жыхары вёскі Глушнява мусілі плаціць 30 рублёў за 6 валокаў зямлі, “якой
яны ніколі не абраблялі і нават ня ведаюць, дзе яна знаходзіцца”. Дзяржаўныя
чыноўнікі адной з прычынаў пагаршэньня становішча пушчанцаў бачылі
драбленьне сялянскіх надзелаў: “Сяляне паводле старажытнага звычаю
дзеляць свае сем’і, а разам з тым маёмасьць і зямлю; часта на чвэртцы
ўвалокі — дзьве, а то й тры хаты; ад такога раздрабненьня становіцца меней
зямлі, жывёлы і работнікаў, але тыя ўсё адно мусяць выконваць павіннасьці,
прызначаныя з адной сядзібы... Нястачу зямлі ім замяняюць трацякі —
сенажаці і ворыва, валоданьне якімі абмяжоўваецца: калі хутка нарасьце
малады лясок, дык яго ўжо нельга высякаць і ператвараць у паляны, а тыя
сенажаці і ворыва, нарэшце зьвернутыя ў лік чыншавых, ад 1824 г. здаюцца ў
арэнду”
962
. Як сяляне выконвалі накладзеныя на іх плацяжы, чыноўнікі апісалі
вновь пашется и дает весьма посредственное плодородие. Такой образ хлебопашества производится на
полях, отдаленных от жилищ, также на третьяковых участках расположенных посреди леса. Крестьяне
лесничества Гродненского из давних времен были в обязанности оберегать казенный лес и обрабатывать
некоторые участки земли для начальников бывшаго тогда лесного управления, они в предмете первой
своей обязанности выходили из домов в так называемые буды, а в последней исполняли некоторые по
несколько дней барщины в неделе по 12 дней в год известных в зде шнем крае под именем гвалтов, и
при бывших Зверных ловлях употреблялись осенью и зимою к облавам, то есть изгонять на стрельцов
зверей, в каковом предмете употреблялись в других имениях, и за польских времен ходили даже к
Варшаве, когда случалось польским королям охотиться. Сверх того платили оброки за землю, а как
принадлежащие к лесам имели право в оных разчищать участки земли и лугов на коих производили
хлебопашество и собирали сено, из коих за пашенные земли или платили или давали третий сноп
пожатого хлеба с натуры — из лугов же за третий воз платили деньгами, каковые земли и луга сделались
известными под именем третьяковых” (НГАБ у Горадні, ф. 6, воп. 1, спр. 195, арк. 13 адг.).
960
“ежегодно зимою в облавные дни приготовляли лес, свозили его на своем скоте к реке Котре, и
сплавляли его в Гродно к Г.Вице-Губернатору” (НГАБ у Горадні, ф. 6, воп. 1, спр. 195, арк. 15 адг.).
961
“облавные дни... издавна обращались на одну только охоту” (НГАБ у Горадні, ф. 6, воп. 1, спр. 195,
арк. 14 адг.).
962
“Крестьяне по древнему своему обыкновению разделяют семейства свои с тем вместе разделяют свое
имущество и землю, часто на
1
/
4
уволоки находится по 2, а иногда и по три избы, от такового
раздробления происходит оскудение в земле, скоте и рабочих людях, но и сии отдельные исполняют
повинности токмо назначенные по инвентарю с одной усадьбы... Таковой недостаток земли заменяют из
третьяковые луга и поля, владение коими стеснятся тем, что коль скоро произрастет маленький лесок, то