249
У большасьці сваёй гэтая сацыяльная група на “крэсах” фармавалася з
палякаў паводле нацыянальнасьці. Прывядзём толькі адзін прыклад. У 1926 г.
у Гарадзенскім павеце налічвалася 498 службоўцаў ва ўстановах паліцыі. Зь іх
толькі двое запісаліся беларусамі і адзін — габраем, а ўсе астатнія — палякамі.
Паводле веравызнаньня, сярод гэтых службоўцаў, апрача каталікоў,
налічвалася 10 праваслаўных, 1 юдэй і 4 эвангелікі. Асабліва цікавы той факт,
што толькі чацьвёра паліцыянтаў пазначылі, што ведаюць беларускую мову
883
.
Напэўна, у сапраўднасьці яе ведалі значна больш паліцыянтаў, але хутчэй за
ўсё яны не лічылі яе асобнай мовай, веданьне якой варта адзначаць у
службовай справе.
У беларускім нацыянальным друку польскае чыноўніцтва ацэньвалася
пераважна адмоўна. Газэта “Змаганьне” ў 1924 г. пісала пра мясцовых
польскіх ураднікаў: “Край залілі наездныя з Варшавы, з Галічыны, з
Пазнаншчыны людзі, займаючы ўсе ўрадавыя становішчы, школы, гміны. Уся
паліцыя, якая павінна бараніць жыццё і маёмасць насялення, скомплектавана
з людзей, незнаёмых ані з гэтым краем, ані з насяленнем, да якога зразумела,
адносяцца як да чужынцаў”
884
. Прыкладам такіх адносін да беларускага
насельніцтва можна лічыць камэнданта Каменскай гміны Гарадзенскага
павету, які крытыкаваў у сваёй справаздачы занадта лібэральнае, на яго
думку, стаўленьне ўраду да мясцовых жыхароў: “...беларускае насельніцтва
прасякнутае ідэямі камунізму і будзе небясьпечным элемэнтам для Польскай
дзяржавы, а ўсё таму, што ўлада занадта далікатна зь імі абыходзіцца, а
канстытуцыя іх паўсюль бароніць, і таму яны што хочуць, тое й робяць. Калі
такога камуніста зловяць, то ён піша скаргу на паліцыю, падае фальшывыя
зьвесткі і ў выніку паліцыя вінаватая і на ёй усё сыходзіцца. Калі хочам
змагацца з камунізмам, дык на гэта патрэбныя грошы, каб можна было мець
добрых агентаў — а так змаганьне вельмі слабое, бо на ўсё не стае часу і
адпаведных людзей”
885
.
Падобныя погляды дэманстраваў і камэндант cкідзельскага пастарунку
Нойбаўэр, які ў кастрычніку 1929 г. наступным чынам характарызаваў
мясцовае насельніцтва: “Беларусы гэтак жа ўпарта сабатуюць выкананьне
ўсялякіх распараджэньняў, як і выплату падаткаў, вечна незадаволеныя,
аддаюцца п’янству і бойкам. Варожа ставяцца да ўсяго польскага, асабліва
ненавідзяць асаднікаў. І доўжыцца гэта будзе столькі, колькі ў гміннай радзе
будуць сядзець антыдзяржаўнікі”
886
. Праўда, папярэднік Нойбаўэра на
883
ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 111, арк. 11–16. [Асабовы склад паліцыі Гарадзенскага павету за 1926 г.].
884
Змаганьне. № 3. 06.01.24.
885
“...ludność białoruska jest przesiąknięta doktrynami komunizmu, i w przyszłości jest niebespiecznym
elementem w stosunku do Państwa Polskiego — a to dla tego Ŝe za delikatnie się z nimi władza obchodzi, a
konstytucja ich broni wszędzie, wobec czego co oni sobie chcą to robią. JeŜeli takiego komunistę się stiga — to
on na policję pisze skargi przedstawiające falszywe dane i w rezultacie policja jest najgorsza i na policji się
wszystko skupia. Chcąc walczyć z komunizmem potrzeba na to pieniądzy aŜeby moŜna było mieć dobrych
konfidantów — a tak walka jest bardzo słaba gdyŜ na wszystko brak czasu i odpowiednich ludzi” (ДАГВ, ф.
17, воп. 1, спр. 201, арк. 102 адг.).
886
“Białorusini uporni tak w wykonaniu wszelkich rozporządzeń jak i w płaceniu podatków, wiecznie nie
zadowoleni oddają się pijanństwu i wywołują bójki. Wrogo odnoszą się do wszystkiego co polskie, a największą
nienawiścią pałają do osadników. Stan ten nie da się poprawić tak długo, jak długo rada gminna będzie się
składać z wywrotowców” (ДАГВ, ф.17, воп. 1, спр. 203, арк. 64). Што да абвінавачаньня мясцовых
жыхароў у п’янстве, цікава будзе прывесьці зварот павятовага паліцыйнага камэнданта Міцінскага да
самога Нойбаўэра ў лістападзе 1929 г.: “Дайшлі да мяне зьвесткі, што пан часу да часу напіваецца.
Папярэджваю, што калі гэта паўторыцца, вы адразу будзеце зьнятыя з сваёй пасады” (ДАГВ, ф.24, воп.
1, спр. 24, арк. 42).