221
пасадзе войта былога грамадоўца Максіма Здановіча, бо “праз гэта беларусы
мелі б перавагу над палякамі”
771
. Былыя грамадоўцы, на думку камэнданта,
“лічацца найлепшымі дарадцамі беларусаў, якія з далёкіх вёсак прыходзяць да
іх па раду”
772
. Узгаданы М.Здановіч уваходзіў у склад Гарадзенскага
павятовага сэйміку. У гэтай якасьці ён разам зь іншымі гарадзенцамі езьдзіў у
Познань для азнаямленьня з тамтэйшым жыцьцём і вопытам мясцовага
самакіраваньня. Паліцыя даведалася ад свайго інфарматара, што Здановіч
“пад час падарожжа да Познані... крытыкаваў стаўленьне ўраду да беларусаў
на крэсах, крытычна апісваючы сваё становішча і малое зацікаўленьне
беларусамі з боку ўраду”. Калі ж пад час дыскусіі ў Познані яго абвінавацілі ў
камунізьме, то Здановіч адказаў на гэта: “...нам кепска, і мусім таму быць
камуністамі — а вам добра, то й не зьяўляецеся камуністамі”
773
.
З якой бы ініцыятывай, нават проста гаспадарчага характару, ні выступалі
былыя грамадоўцы, яны заўсёды натыкаліся на абвінавачваньні ў палітычнай
матывацыі сваёй дзейнасьці. Напрыклад, у вёсцы Магіляны Індурскай гміны ў
сакавіку 1929 г. былыя грамадоўцы стварылі беларускі гаспадарчы
каапэратыў. Паліцыйны камэндант Ржэвускі так пракамэнтаваў гэты факт:
“Беручы пад увагу мінулае стваральнікаў, варта прызнаць, што стварэньне
апошняга мае грунт і мэты палітычныя, аднак за такі кароткі час... нагляд за
дзейнасьцю каапэратыву ня даў пакуль канкрэтных вынікаў... Лічу, што
беларускі каапэратыў — тое самае, што БСРГ і Таварыства беларускай школы,
толькі пад іншым назовам”
774
. Улетку 1928 г. былы арганізатар гуртка БСРГ
Мікалай Сенька заснаваў у вёсцы Чарлёнка Дубнаўскай гміны
сельскагаспадарчы каапэратыў і набыў для яе розныя тэхнічныя мэханізмы.
Павятовы зямельны інспэктар Атанасевіч наконт гэтага адзначаў: “Тыя
зацятыя антыдзяржаўнікі, як толькі атрымаюць якую-небудзь пасаду,
становяцца найлепшымі працаўнікамі і прыцягваюць людзей да розных
арганізацый, бо маюць уплыў сярод насельніцтва”
775
.
Пікам масавай палітычнай актыўнасьці насельніцтва на беларускай вёсцы
сталі парлямэнцкія выбары 1928 г. Былыя грамадоўцы разам з камуністамі
вылучылі на выбарах сьпіс “Змаганьня за Інтарэсы Сялянаў і Работнікаў” і
некалькі яму падобных. Гэта сьведчыла пра ўсё большы ўплыў на масавы
беларускі рух структураў КПЗБ, а значыцца — Савецкага Саюза. Частка
беларускіх дзеячоў, якія не падтрымлівалі леварадыкальных настрояў і
выступалі найперш з нацыянальных пазыцый, далучылася, як і ў 1922 г., да
Блёку нацыянальных меншасьцяў. А некаторыя схіліліся да супрацоўніцтва з
уладамі і склалі так званыя “ўгадоўскія” (згодніцкія) сьпісы. Такім чынам,
771
ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 201, арк. 27. [Сытуацыйныя справаздачы камэнданта паліцыі
Гарадзенскага павету за 1929 г.].
772
ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 201, арк. 113. [Сытуацыйныя справаздачы камэнданта паліцыі
Гарадзенскага павету за 1929 г.].
773
ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 201, арк. 102 адг. [Сытуацыйныя справаздачы камэнданта паліцыі
Гарадзенскага павету за 1929 г.].
774
“Biorąc pod uwagę przeszłość załoŜycieli i organizatorów kooperatywy naleŜy wnioskować, iŜ załoŜenie
ostatniej ma tło i cele polityczne, jednak za tak krótki czas... moja obserwacja za działalnością kooperatywy
nie dała na razie Ŝadnych konkretnych wyników... Wnioskuje jednak, Ŝe kooperatywa białoruska jest to samo,
co i B.W.R.H. i T-wo Szkoły Białoruskiej, tylko pod inną nazwą” (ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 200, арк. 95).
775
“ci najgorsi antypaństwowcy, z chwilą gdy dostaną zajęcie i jaki kolwiek zarobek, okazują się najlepszemi
pracownikami i najwięcej ludzi ścięgają na członków rozmaitych organizacji, gdyŜ wśród ludności mają
wpływy” (ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 173, арк. 60 адг. [Сытуацыйныя справаздачы камэнданта паліцыі
Гарадзенскага павету за 1928 г.]).