193
інфармацыямі ці ідэямі, зьвязанымі зь беларускай дзяржаўнасьцю.
Выключэньнем было некалькі жыхароў вёскі Клейнікі Гайнаўскага павету,
якія гаварылі, што ў 1906 –1914 гг. сутыкнуліся з “Нашай Нівай”, якая пісала
пра беларускую нацыянальнасьць, як пра штосьці аддзельнае ад рускай
нацыі»
675
.
Каталіцкае вясковае насельніцтва на пачатку ХХ ст. у большасьці лічыла
сябе палякамі або людзьмі “польскай веры”. Польская самаідэнтыфікацыя
наймацней праяўлялася сярод былой шляхты, якая, аднак, вяла ўжо сялянскі
лад жыцьця: «Зазвычай гэтая шляхта была каталіцкага веравызнаньня і
называла сябе палякамі, хоць па-польску такія “палякі” ў лепшым выпадку
спрабавалі гаварыць толькі на сьвята, прычым са знацьцю і найперш з
ксяндзом <...> Зь няшляхціцамі яна не хаўрусавала, на гасьціны да іх не
хадзіла і раднілася толькі паміж сабой. Усіх няшляхціцаў, людзей
праваслаўнага веравызнаня, яна лічыла і называла мужыкамі»
676
. Палякамі
лічылі сябе і звычайныя сяляне-каталікі. Баляслаў Грабінскі ўспамінаў пра
свайго дзеда: “З усяго гэтага відаць, што за чалавек быў Мацей Станкевіч —
да касьцей чэсны й наіўны ды, на жаль, перакананы паляк. Палянізацыя ўсёй
час вялася праз каталіцкі касьцёл”
677
. Настаўнік Дубраўскай прыходзкай
навучальні ў Сакольскім павеце Міхал Чаквін пісаў кіраўніцтву Віленскай
навучальнай акругі, што мясцовыя сяляне, якія падалі хадайніцтва аб
выкладаньні Закону Божага па-польску, паведамілі яму аб патрабаваньні
ксяндзоў, каб сяляне ня толькі ў касьцёле, але і ў штодзённым сваім жыцьці
карысталіся польскай моваю
678
. Участковы школьны інспэктар Беластоцкага
павету таксама пісаў у 1908 г., што многія беларускамоўныя сяляне-каталікі з
1905 г. “ў гутарцы паміж сабой аддаюць перавагу ламанай... польскай
мове”
679
. Мэмуарыстка Марыя Чапская зь Меншчыны ўзгадвала пра
тамтэйшых сялян-каталікоў, для якіх яна арганізавала школку: «Бацькі нашых
вучняў вельмі дбалі пра польскую мову, хоць між сабою гаварылі па-беларуску
і ня мелі выразнае нацыянальнае сьведамасьці: на пытаньне, ці палякі яны,
адказвалі, што яны “тутэйшыя”, усьведамлялі сваю адметнасьць, але
каталіцтва і польскасьць былі панскія і гэта іх вабіла. “Нашае мовы нам
вучыцца ня трэба — мы ж яе ведаем!” — тлумачылі яны»
680
.
На пачатку ХХ ст. у каталіцкай вёсцы беларускую самасьведамасьць
пачынаюць пашыраць таксама асобныя каталіцкія сьвятары. Як мы ўжо
адзначалі, каталіцкі касьцёл у Беларусі вельмі моцна ўплываў на жыцьцё сваіх
парафіян-сялянаў, а ксёндз часта выконваў функцыі настаўніка, судзьдзі,
дарадцы ў самых розных жыцьцёвых справах. Аўтарытэт каталіцкага
духавенства на вёсцы звычайна быў нагэтулькі высокі, што нацыянальная
675
Баршчэўскі А. Малая і вялікая айчына ва ўспрыяцці беларусаў з Усходняй Беласточчыны //
Беларусь=Albaruthenika 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыян., міжрэлігійн. і
міжкульт. ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч.1. / Рэд. У.Конан і інш. Мінск: ННАЦ імя Ф.Скарыны,
1997. С. 298.
676
Улашчык М. Выбранае... С. 33.
677
Грабінскі Б. Сакольшчына – Горадня – Вільня... С. 183.
678
НГАБ у Горадні, ф.1, воп. 18, спр. 1099, арк. 13. Перапіска гарадзенскага губэрнатара зь віленскім
генэрал-губэрнатарам за 1906 г.
679
“предпочитают разговаривать между собою на ломаном... польском языке” (НГАБ у Горадні, ф.1, воп.
18, спр. 1097, арк. 206. [Перапіска гарадзенскага губэрнатара зь віленскім генэрал-губэрнатарам за
1906–1910 гг.]).
680
Цыт па: Вашкевіч Ю. Вобраз Беларусі і беларусаў у польскай мемуарнай літаратуры 1945–1991г. //
Беларускі гістарычны агляд. Т.6. Сш. 1–2 (10–11). 1999. С. 86.