208
насельніцтва Гарадзеншчыны. Паліцыйны камэндант Каменскай гміны
адзначаў у справаздачы за I квартал 1922 г.: “Беларускае насельніцтва
натхнёнае духам Летувы, лічыць, што яна (Летува. — С.Т.) дасьць ім
збаўленьне і свабоду, бо польскі ўрад душыць рознымі падаткамі і
паборамі”
723
. Павятовы камэндант падсумоўваў: “Стасункі зь беларускім
насельніцтвам напружаныя з прычыны злачыннай агітацыі, якая шырыцца
сярод гэтага насельніцтва асобамі зь левага лягеру, на чале якіх стаяць
Баранаў, Якавюк ды іншыя, якіх падтрымлівае ўрад Ластоўскага з Коўна”
724
.
Інфарматар польскай паліцыі Ян Шурпа з Скідзельшчыны паведамляў, што
сярод мясцовых жыхароў “ходзяць чуткі, быццам неўзабаве мае быць вайна,
быццам паўстане беларуская рэспубліка”
725
. У кастрычніку 1922 г. у Скідзель
прыехаў вядомы дзяяч Сяргей Баран. Некаторыя хлопцы атрымалі ад яго
спэцыяльныя запрашэньні на сустрэчу, напісаныя па-беларуску. Адзін з
удзельнікаў тае сустрэчы (ён быў канфідэнтам паліцыі), сьцьвярджаў, нібыта
Баранаў агітаваў моладзь уступаць у беларускія вайсковыя фармаваньні
726
.
Аднак польска-летувіская вайна неўзабаве стала малаверагоднай, бо Рада
Лігі нацый прызнала у сакавіку 1923 г. усходнія межы Польшчы
727
. Тады
створаныя кансьпірацыйныя збройныя групы распачалі самастойныя
дзеяньні. Гэта былі напады на пастарункі, маёнткі абшарнікаў, цягнікі, масты,
склады і крамы. Адным з найбольш гучных стаў разгром аддзелам
“Скамароха” пастарунку паліцыі ў мястэчку Кляшчэлі Бельскага павету. Але
празь некаторы час войскам і паліцыі ўдалося арыштаваць многіх удзельнікаў
гэтага паўстанцкага руху. Даволі шмат партызанаў, ратуючыся ад перасьледу,
перайшлі польска-летувіскую мяжу, многія зь іх пазьней перабраліся ў
савецкую краіну. Прычыну паразы партызанскага руху даволі трапна
вызначыў аналітык польскага генштаба: “Мясцовы селянін ужо даволі
нагараваўся, таму пэрспэктыва новай вайны ці нейкіх забурэньняў тут
пагражае канчатковым зруйнаваньнем усяго, што ў яго яшчэ засталося, і таго,
што ён пасьпеў адбудаваць... Падтрымаць пляны (паўстанцаў. — С.Т.)
насуперак сваім жыцьцёвым інтарэсам тутэйшыя сяляне не маглі; што ж да іх
этнаграфічнай беларускасьці, дык выявілася, што гэты фактар з гледзішча
здольнасьці ахвяравацца дзеля гэтай справы сваімі інтарэсамі роўны нулю”
728
.
Меркаваньне пра “этнаграфічную беларускасьць” тут ня надта пераканаўчае,
пра што гаворка яшчэ будзе.
723
“Ludność białoruska jest nadchniona duchem Litwy, iŜ da im wyzwolenie i swobodę, gdyŜ polski rząd
sciska ruŜnemi podatkami i daninami” (ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 12, арк. 19 адг. –20).
724
“Stosunek do ludności białoruskiej napręŜony z powodu szerzącej się pośród tej ludności agitacji
wywrotowej, prowadzonej przez osobników z obozów lewicowych na czele których stoją Baranow, Jakowiuk i
inni, wspierani przez Rząd Łastowskiego w Kownie” (ДАГВ, ф. 17, воп. 1, спр. 12, арк. 2).
725
“wszędzie chodziły pogłoski, Ŝe ma w prędkim czasie być wojna, Ŝe powstanie republika białoruska”
(Archiwum Państwowe w Białymstoku (далей — APB), Пракурор акруговага суду, спр. 86, арк. 137).
726
APB, Пракурор акруговага суду, спр. 86, арк. 137. [Матэрыялы судовага працэсу супраць беларускіх
дзеячоў. Акт абвінавачаньня пасла Сяргея Барана].
727
Мірановіч Я. Навейшая гісторыя Беларусі. Беласток, 1999. С. 85.
728
“Włościanin tutejszy osiadły — dość ma juŜ wszelkiej niepewności, zaś perspektywa nowej ewentualnej
wojny lub bodaj zamieszek na jego roli — grozi mu ostateczną ruiną tego, co mu jeszcze po wojnach ostatnich
zostało, lub co juŜ odbudować potrafił... Włościanie tutejsi poprzec planu wbrew swym Ŝywotnym interesom
nie mogli, etnograficzna zaś białoruskość ich okazała się czynnikiem równym zeru pod wzgłlędem uzdolnienia,
szkolenia ich do zamierzonej akcji wbrew ich materjalnym interesom” (ДАБВ, ф. 67, воп. 1, спр. 22, арк. 29–
30).