332
кастрычнік таго ж году камэндант паліцыі канстатаваў, што варожы настрой
сярод беларусаў увесь час узмацняецца. У тым месяцы на абшарах
Берштаўскай гміны існавала ўжо шэсьць гурткоў БСРГ — у вёсках Бершты,
Сухары, Шкленск, Шчанец, Навасёлкі, Замасьцяны. Камэндант так ацэньваў
першы вынік іх дзейнасьці: “Беларускі люд на абшары нашага пастарунку з
дапамогай створаных гурткоў усьведаміла значэньне захаваньня сваёй мовы.
Цяпер складае дэклярацыі аб стварэньні ў мясцовасьцях з беларускім
насельніцтвам беларускіх школ”
1077
. У гэтай жа справаздачы адзначалася, што
сябры гурткоў актыўна праводзяць арганізацыйную працу і заахвочваюць
мясцовых сялянаў далучацца да іх, “падкрэсьліваючы, што толькі добра
арганізаваўшыся можна здабыць незалежнасьць ці аўтаномію”
1078
.
У кастрычніку–лістападзе 1926 г. у Берштаўскай гміне былі заснаваныя
гурткі ў вёсках Матылі і Якубовічы, а агульная колькасьць сяброў БСРГ
дасягнула 309 чалавек. Мясцовая паліцыя знаходзілася ў стане пэўнай
разгубленасьці. Яе спробы завэрбаваць канфідэнтаў сярод грамадоўцаў
напачатку скончыліся няўдачай. Пра гэта сьведчыў ліст павятовага
камэнданта паліцыі, дасланы 22 сьнежня 1926 г. кіраўніку Берштаўскага
пастарунку: “...чаму камэндант пастарунку не паведаміў, што гмінны камітэт
выслаў пратэст на імя маршалка Пілсудзкага і міністра нутраных справаў
супраць уціску арганізацыі праз адміністрацыйныя ўлады. Гэты пратэст
падпісалі 100 чалавек. Належыць зараз жа падаць імя ініцыятара, а таксама
паведаміць імёны тых, хто гэты пратэст падпісаў”. На дадзены запыт
А.Сламчынскі адказаў так: “Пасьля ўтварэньня ў вёсцы Бершты гуртку
Беларускай сялянска-работніцкай грамады антыпольская дзейнасьць яго
ахапіла ўсю вёску, бо яна населеная толькі беларусамі, настроенымі як да
дзяржавы, так і да ўладаў вельмі варожа, і гэтым самым вельмі моцна
падважыла давер насельніцтва да тутэйшага пастарунку, якія праз гэта
страціў пакуль усялякі кантакт нават з раней даверанымі, а цяпер
разагітаванымі, асобамі <...> Пастарунку, нягледзячы на ўсе намаганьні <...>
не ўдалося здабыць канкрэтных зьвестак пра зьбіраньне подпісаў і асобаў,
якія маглі іх падпісаць”
1079
. Такім чынам, пошук інфарматараў сярод
мясцовага насельніцтва стаў для паліцыі праблемай. Наступнік камэнданта
Сламчынскага Лінднэр сьцьвярджаў: “Агентаў-інфарматараў акрамя
ўраднікаў на абшары пастарунку няма — гэта ад страху перад помстай
варожа настроенага насельніцтва, бо былі выпадкі забойства агентаў ды іх
сваякоў, а таксама зьбіцьця іх да непрытомнасьці”
1080
.
1077
“Ludność białoruska rejonu tut. posterunku za pośrednictwem nowoutworzonych gurdek została
oswiadomіona o znaczeniu zachowania swej mowy i języka. Obecnie składa deklaracje na utworzenie w
miejscowościach o ludności białoruskiej szkoł jedynie białoruskich” (ДАГВ, ф. 38, воп. 1, спр. 19, арк. 201).
1078
“uprzedźając tąŜ iŜ dopiero z chwilą silnego zorganizowania się uzyskają swą niepodległość czyli
autonomieę” (ДАГВ, ф. 38, воп. 1, спр. 19, арк. 210).
1079
“Po zorganizowaniu we wsi Bersztach koła Biał. Wł. Rob. Hromady antypolska działalność tegoŜ objęła
całą wieś, gdyŜ takowa zamieszkała jedynie przez ludność białoruską usposobioną jak do państwa tak i władz
złowrogo i tem poderwała powaŜnie zaufanie ludności do tut. Posterunku, który przed to stracił narazie
wszelki kontakt nawet z osobami uprzednie zaufanemi obecnie zoagitowanymi przez komitet ... Posterunek
tut. pomimo prowadzenia scisłych wywiadów ... nie był w stanie uzyskać konkretnych danych co do zbierania
podpisów i osób, które moglły ich podpisać” (ДАГВ, ф. 38, воп. 1, спр. 19, арк. 261).
1080
“Osoby w charakterze konfidantów prócz urzędników, na terenie posterunku niema, a to z obawy przed
zemstą ze strony wrogiej ludności gdy byliły wypadki zamordowania konfidantów i ich członków rodziny oraz
pobicia do nieprzytomności” (ДАГВ, ф. 38, воп. 1, спр. 23, арк. 1 адг.).