356
запіску ў ЦК кампартыі Беларусі, вытрыманую ў надзвычай крытычным тоне
ў дачыненьні мясцовага савецкага і партыйнага кіраўніцтва
1166
.
Таварыш Арцёмаў так апісвае Берштаўскі сельсавет: “Гэта самы аддалены
с/савет на мяжы з ЛітССР. Насельніцтва гэтага сельсавету — беларусы,
раскіданыя сярод шматлікіх балотаў, хмызьнякоў і лесу. Аснова гаспадаркі —
грыбы, ягады і часткова жывёла, паляўніцтва і земляробства”
1167
. Аўтар
запіскі вельмі адмоўна характарызуе мясцовых сельсаветчыкаў: “Кулакі і
п’яніцы ў Берштаўскім сельскім савеце і сельпо ўсталявалі свае няпісаныя
законы і абдзіраюць савецкіх людзей <...> Раённыя чыноўнікі аддзелу
райвыканкаму ня маюць сувязі з масамі, кіруюць паперкамі без нумароў,
лічбаў і подпісаў, прычым без аніякага клясавага падыходу. Усе мясцовыя
павіннасьці (фурманкі, дарогі, зборы фондаў у дзяржзабесьпячэньне; разьлікі
за насеньне цукровых буракоў і г.д.) вылічаюцца з хаты без увагі на
эканоміку, фізычны і маральны стан сям’і і гаспадаркі. Таму прайдзісьветы,
дэзэртэры, жулікі застаюцца, як правіла, у выгаднейшым становішчы, чым
дэмабілізаваныя чырвонаармейцы, бо за самагонку, за гарэлку <...>
гандлююць дзяржаўнымі інтарэсамі і савецкай палітыкай на ўсе бакі”
1168
. Як
можна меркаваць на падставе ўспамінаў карэнных жыхароў, мясцовыя
сельсаветчыкі былі нічым ня горшыя і ня лепшыя, як у кожнай іншай
пасьляваеннай беларускай вёсцы, і, што можна сьцьвярджаць дакладна, не
зьяўляліся кулакамі. Вядома ж, шмат хто зь вяскоўцаў меў слушныя прычыны
быць незадаволеным дзейнасьцю сельсавету, як калісьці валаснога праўленьня
і гміны. Але менскі таварыш падаў у сваёй запісцы гэтую незадаволенасьць у
вельмі сканцэнтраваным выглядзе.
Дасталося ад госьця зь Менску і мясцовым “истребкам”, якія “самі ў
ваколіцах аднаселяў і ўзьлесках страляюць з аўтаматаў, кідаюць гранаты,
інсцэнуючы барацьбу з бандытызмам, і гэтакім чынам запалохваюць мясцовае
насельніцтва, вымагаючы прадукты, самагонку, а калі хто насьмельваецца
пярэчыць, застрашваюць высылкай на Ўрал і нават зьбіваюць”
1169
. Зрэшты
тое, што “истребки” толькі імітавалі барацьбу з акаўцамі і “ляснымі братамі”,
сьведчыла пра цьвярозы розум іх камандзіра. У адваротным выпадку
пачалася б крывавая разьня паміж мясцовымі жыхарамі, якія стагодзьдзямі
мірна ўжываліся на абшарах пушчы. А так захоўваўся прымальны для ўсіх
1166
Архіў грамадзкіх арганізацый Гарадзенскай вобласьці, ф. 1, воп. 1, спр. 71. [Арганізацыя выбараў у
Гарадзенскай вобласьці. 1946 г.].
1167
“Это самый отдаленный с/совет на границе с ЛитССР. Население этого сельсовета Белоруссы,
разбросаны небольшими участками среди многочисленных болот, кустарников и леса. Основой
хозяйства являются грибы, ягоды и частично скот, охота и земледелие” (АГАГВ, ф. 1, воп. 1, спр. 71, арк.
5).
1168
“Кулаки и пьяницы в Берштовском сельском совете и сельпо установили свои неписанные законы и
обирают советских людей <...> Районные работники отдела райсполкома не имеют связи с массами,
руководят бумажками без номеров, чисел и подписей, причем никакого классового подхода не
проводится. Все местные повинности (подводы, дороги, сборы фондов в гособеспечение, расчеты за
семена сахарной свеклы и т.д.) исчисьляются с хаты, не считаясь с экономикой, физическим и
моральным состоянием семьи и хозяйства. Поэтому прохвосты, дезертиры, жулики остаются как
правило в более выгодном положении, чем демобилизованные красноармейцы, так как за самогон, за
водку <...> торгуют государственными интересами и советской политикой на все стороны” (АГАГВ, ф. 1,
воп. 1, спр. 71, арк. 8).
1169
“сами на околицах хуторов и опушках леса производят стрельбу из автоматов, бросают гранаты, то
есть инсценируют якобы борьбу с бандитизмом и этими приемами запугивают местное население,
вымогая продукты, самогон, а при малейшем возражении застращивают высылкой на Урал и даже
избивают людей” (АГАГВ, ф. 1, воп. 1, спр. 71, арк. 6).