10
Безумоўна, мадэрнізацыя перадусім зьвязана з працэсамі індустрыялізацыі,
з масавай вытворчасьцю прамысловых тавараў. Але яна прадугледжвае
таксама урбанізацыю, зьмяншэньне ролі рэлігіі ды магіі ў грамадзтве,
рацыяналізацыю мысьленьня і дзейнасьці людзей, дэмакратызацыю іх
жыцьця й зьмяншэньне сацыяльных адрозьненьняў, узмацненьне
індывідуалізацыі і шэраг іншых зьменаў. Адзін з самых вядомых тэарэтыкаў
мадэрнізацыі ізраільскі навуковец Шмоэль Эйзэнштат вызначаў яе як працэс
зьменаў у кірунку тых тыпаў сацыяльных, эканамічных і палітычных сыстэм,
якія разьвіваліся ў Заходняй Эўропе і Паўночнай Амэрыцы ад ХVІІ да ХІХ ст.,
затым распаўсюдзіліся на іншыя эўрапейскія краіны, а ў ХІХ і ХХ стст. — на
паўднёваамэрыканскі, азіяцкі й афрыканскі кантынэнты
4
.
Фактычна ўсе прыхільнікі раньняй мадэрнізацыйнай пэрспэктывы (1950-
х – пачатку 1960-х гг.) падзялялі шэраг тэарэтычна-мэтадалягічных
дапушчэньняў эвалюцыянісцкага і структурна-функцыяналісцкага характару,
што абумовіла стварэньне лінеарнай мадэлі ў якасьці першаснай тэарэтычна-
мэтадалягічнай базы
5
. Гэтая мадэль спараджала ўяўленьне пра мадэрнізацыю
як пра глябальны працэс, што забясьпечваўся як распаўсюджаньнем сучасных
ідэй, інстытуцыяў і тэхналёгій з эўрапейскага цэнтру па ўсім сьвеце, так і
нутраным разьвіцьцём пазаэўрапейскіх грамадзтваў. Інакш кажучы, паводле
адзначанай мадэлі ўсе грамадзтвы мусілі прайсьці праз пэўныя стадыі
мадэрнізацыі (напрыклад, звычайна вылучаліся стадыі традыцыйнага,
пераходнага і мадэрнізаванага грамадзтваў). Лінеарная мадэль вымагала
выпрацоўкі стандартных, абавязковых для ўсіх грамадзтваў крытэраў
мадэрнізацыі, якія звычайна паўставалі на грунце супастаўленьня ідэальна-
тыповых вобразаў традыцыйнасьці і сучаснасьці.
Ш.Эйзэнштат сфармуляваў набор прыкметаў, якія суправаджаюць
мадэрнізацыю ў розных сфэрах грамадзтва. У сацыяльнай сфэры — гэта
сацыяльная мабілізацыя, рэкрутаваньне на розныя сацыяльныя ролі праз
мэханізмы дасягненьня, а не аскрыпцыі (прыпісваньня, прымацаваньня). У
эканамічнай сфэры, на думку Эйзэнштата, мадэрнізацыя суправаджаецца
тэхналягічным ростам, які стымулюецца сыстэматычным выкарыстаньнем
навуковых ведаў. Іншымі словамі, эканамічная мадэрнізацыя ёсьць найперш
разьвіцьцё індустрыйнай сыстэмы, заснаванай на тэхналёгіях высокага роўню
і ўсё большай спэцыялізацыі эканамічных роляў. У палітычнай сфэры
мадэрнізацыя выяўляецца ў замене традыцыйных мадэляў легітымацыі
вышэйшай улады, якія абапіраліся на звышнатуральныя крыніцы, у
прызнаньні адказнасьці носьбітаў палітычнай улады перад сваімі
грамадзянамі.
У сфэры культуры мадэрнізацыя характарызуецца дыфэрэнцыяцыяй
галоўных элемэнтаў культурных і каштоўнасных сыстэм (рэлігіі, філязофіі,
навукі); распаўсюджваньнем пісьменнасьці і сьвецкай адукацыі, стварэньнем
складанай інтэлектуальнай і інстытуцыялізаванай сыстэмы падрыхтоўкі да
выкананьня спэцыялізаваных роляў у грамадзтве; распаўсюджваньнем
сродкаў камунікацыі ды іх усё большым пранікненьнем у асноўныя пласты
4
Побережников И.В. Модернизация: определение понятия, параметры и критерии // Историческая
наука и историческое образование на рубеже XX–XXI столетия. Четвертые всероссийские историко-
педагогические чтения. Екатеринбург, 2000. С. 105–121; Eisenstadt S.N. Modernization: Protest and
Change. Englewood Cliffs: Prentice-Hall, 1966. P. 1.
5
Побережников И.В. Модернизация: теоретико-методологические подходы... С. 150.