2. Вырасла зарплата рабочых і служачых на 44,5%, інжынерна-тэхнічных
работнікаў на 25,7%, служачых на 32,9% (з 1953 па 1964 г.). У 1957 г. працоўны
дзень скарочаны на 2 гадзіны ў перадсвяточныя і пераднядзельныя дні
(фактычна зарплата павялічылася на 12,5%). У 1964 г. павышана зарплата (на
25-30%) працаўнікам сацыяльнай сферы (600 тыс. работнікаў адукацыі, аховы
здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і грамадскага харчавання).
Адбывалася паступовае скарачэнне разрыву паміж максімальным і
мінімальным узроўнем зарплаты. Але яно но прывяло да ўраўнілаўкі ў аплаце
працы і падзення прэстыжу прафесіі інжынера і настаўніка, урача і вучонага.
3. Змены ў падатковай сістэме: сістэматычныя змяньшэнні падаткаў з
рабочых і служачых, якія атрымлівалі мінімальную зарплату з калгаснікаў.
Адменены падаткі на халасцякоў і маласямейных. З 1957 г. была адменена
абавязковая падпіска на дзяржаўныя займы.
4. У 1957 г. у краіне быў уведзены пяцідзённы працоўны тыдзень з двума
выхаднымі днямі пры захаванні існуючага ўзроўню зарплаты.
5. Адбываўся рост грамадскіх фондаў спажывання. Дзяржава аплочвала
2/3 расходаў на жыллё, пенсіі, адукацыю, медыцынскае абслугоўванне і
культурную сферу і г.д. Выплаты з гэтых фондаў падвоіліся (з 1958 па 1967 г.) і
склалі на аднаго чалавека 175 руб.
6. Раслі рэальныя даходы калгаснікаў. З 1950 па 1958 г. грашовыя і
натуральныя даходы калгаснікаў выраслі на 85%. За 1959-1965 гг. грашовыя
даходы на калгасную сям'ю ў рэспубліцы ўзраслі яшчэ амаль у 2,4 раза.
7. 14 чэрвеня 1956 г. новы пенсійны закон павялічыў памеры пенсій і
пашырыў кола асоб, якія сталі мець права на пенсію. Мінімальны памер пенсіі
– 30 руб., максімальны – 120 руб. Расходы на выплаты пенсій выраслі у два
разы. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам (гэта 500 тыс.
чалавек), мінімальны памер – 12 руб., максімальны – 102 руб. 1967 г. – Указ ВС
СССР "Аб далейшым паляпшэнні пенсійнага забеспячэння", яшчэ 250 тыс.
працоўных сталі атрымоўваць павышаныя ці звычайныя пенсіі.
8. Хуткае развіццё ў 50-60-я гг. сферы абслуговання (гандаль, грамадскае
харчаванне, бытавыя паслугі, жыллёва-камунальная гаспадарка, ахова здароўя,
турызм, спорт, адукацыя і г.д). Рознічны тавараабарот дзяржаўнага і
кааператыўнага гандлю рэспублікі за 1951-1958 гг. павялічыўся у 2 разы (склаў
1,8 млрд. руб), за 60-я гг. у 5 разоў. Спажыванне агародніны і садавіны ўзрасло
ў 3,4 раза, малака і малочных прадуктаў на 40%, мяса на 50%, рыбы на 90%. У
1965 г. у рэспубліцы працавала 22.879 магазінаў і 5.874 прадпрыемстваў
грамадскага харчавання.
9. Бытавое абслугоўванне. 6 сакавіка 1957 г. – пастанова "Аб паляпшэнні
бытавога абслугоўвання насельніцтва". 1960 г. – у рэспубліцы 4.500
майстэрань, цэхаў і атэлье бытавога абслугоўвання (паслуг на 28 млн руб.). У
канцы 60-х гг. – 8063 прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання.
10.Жыллёва-камунальнае будаўніцтва. Ліпень 1957 г. – пастанова ўраду
СССР, лістапад – ураду БССР аб паскарэнні жыллёвага будаўніцтва. Мэта –
шырокае таннае будаўніцтва (4-5 павярховыя дамы з мінімумам камунікацый).