3. Дазвол на: дробнае прыватнае прадпрымальніцтва; прыватную
практыку медыцынскім і некаторым іншым работнікам; уладанне невялікімі
саматужнымі прадпрыемствамі, майстэрнямі, крамамі. Тым, хто падтрымліваў
"новы парадак", гарантавалася права на нерухомасць, маёмасць, зямлю. Аднак
на практыцы ўсё гэта было рэалізавана ў даволі абмежаваных памерах.
4. Развіццё камісійнага гандлю. У камісійных магазінах часта прадавалі
нарабаваныя гітлераўскімі марадзёрамі рэчы. Дзейнічалі чорныя рынкі.
Насельніцтву забараняўся продаж на рынку прадуктаў і тавараў. Дазвалялася
гандляваць прадуктамі толькі пад кантролем акупацыйных улад. Рэалізацыю
сельскагаспадарчай прадукцыі маглі ажыццяўляць толькі тыя сяляне, якія ўжо
выканалі ўстаноўленыя гітлераўцамі абавязковыя пастаўкі.
5. Стрымліванне інфляцыі шляхам прымусовага рэгулявання цэн на
асноўныя прадукты спажывання. Прадаўцы, якія самавольна павышалі цэны,
караліся вялікімі штрафамі, у іх адбіралі патэнты.
6. Грашова-крэдытная палітыка. На акупіраванай тэрыторыі існавала
сістэма абарачэння дзвюх валют: савецкай і акупацыйнай. Афіцыйны курс
маркі быў завышаны: 10 руб. за 1 марку, што ў 5 разоў перавышала даваенны
курс. Гаспадарчыя нямецкія банкі, створаныя замест аддзяленняў Дзяржбанка,
скуплялі вялікія сумы савецкай валюты і выкарыстоўвалі яе для фінансавання
сваіх выдаткаў, ажыццяўляючы "легальнае" рабаванне Беларусі. Асноўны
даход імперскай крэдытнай касы ў Мінску, якая ажыццяўляла ўсе банкаўска-
крэдытныя аперацыі ў генеральнай акрузе, складалі паступленні ад сродкаў,
якія рэквізаваліся ў насельніцтва.
7. Падатковая сістэма акупантаў. Існавалі дзве формы грашовага
падатку: дзяржаўны і мясцовы. Дзяржаўны падатак, падатак з абароту, з
прыбылі, падаходны спаганяўся з уласных і дзяржаўных прадпрыемстваў.
Грамадзяне аблагаліся падушным, адміністрацыйным падаткамі, страхавым
зборам, падаткам для аплаты старастаў вуліц. Для сялян існавалі нормы
абавязковых паставак с/г прадукцыі.
8. Вываз таннай рабочай сілы ў Германію. Каля 380 тыс. маладых
беларусаў выкарыстоўваліся на катаржных работах у рэйху.
9. Аграрная палітыка. Вылучаюць тры асноўныя этапы:
З лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. Асноўныя прынцыпы:
захаванне калгаснай сістэмы пад відам “абшчынных гаспадарак” ці
“агульных двароў”, “дзяржаўных маёнткаў” (былыя саўгасы). Пакінуты пасады
старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі
і г.д.
інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай
дзяржавы.
У Заходняй Беларусі зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Зварот
маёнткаў былым уладарам — панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны
лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі сваіх маёнткаў (права маёмасці не мелі).
Выключэнне рабілася для фальваркаў, хутароў і маёнткаў з плошчай да 60 га.
Стварэнне дзяржаўных маёнткаў (для будучых нямецкіх
каланістаў).