Вынік з’яўлення артыкула: зніжэнне працэнта калектывізацыі з 58% да
11% гаспадарак, частка сельгасарцеляў распалася, шмат аказалася на мяжы
распаду.
Прыкметы другой хвалі прымусовай калектывізацыі (1930-1934 гг.):
- Пачалася адразу пасля масавых выхадаў з калгасаў.
- Актыўная роля МТС (машынна-трактарных станцый). Мэты іх
стварэння: пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу
вытворчасці; правядзенне раскулачвання (палітаддзелы пры МТС); нагляд за
мясцовым партыйным кіраўніцтвам;
Да канца 1930 г. – 6 МТС на Беларусі, у 1932 г. -- 57 МТС (1469
трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў).
- Працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%.
- Адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены
эканамічнымі мерапрыемствамі: пастанова ЦК УКП(б) “Аб чарговых
мерапрыемствах па арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў” (люты
1932 г.) і : пастанову “Аб калгасным гандлі і памяншэнні падатку на гандаль
сельскагаспадарчымі прадуктамі” (чэрвень 1932 г.), яны прадугледжвалі:
(a) мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні
грамадскай гаспадаркі;
(b) мерапрыемствы па размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў;
(c) мерапрыемствы па забеспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў
кармамі і інш.
- Ліквідацыя кулацтва. Падзел кулацтва на тры катэгорыі: актыўныя
праціўнікі калектывізацыі (накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі),
найбольш заможныя (разам з сем'ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або
Казахстан), усе астатнія (пазбаўляліся права на надзел зямлі, траплялі ў
катэгорыю спецпасяленцаў, знаходзіліся пад адміністрацыйным наглядам у
своеасаблівых рэзервацыях). Вясна 1931 г. – другая хваля раскулачвання. Як
вынік, у Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак і 600
— 700 тыс. чалавек назаўсёды пакінулі родныя мясціны.
Саўгасы – павінны былі стаць галоўнай апорай сацыялістычнага
будаўніцтва на вёсцы. У 1929 г. было створана 227, у 1931 г. 358. Да 1941 г. іх
заставалася 132 (памяншэнне за кошт аб’яднання). Колькасць рабочых і
служачых вырасла з 12,1 (1929 г.) да 56,4 тыс. чалавек (1941 г.). Саўгасы
ствараліся на меліярацыйных, дзяржаўных і сялянскіх землях. Яны лепш
забяспечваліся сельскагаспадарчымі машынамі, ураджайнасць была вышэй,
чым у сялян-аднаасобнікаў і калгасаў, але яны не карысталіся павагай
беларускіх сялян і не змаглі стаць прыкладам вядзення буйной сацыялістычнай
сельскай гаспадаркі (іх лічылі пераемнікамі буйной панскай гаспадаркі). Доля
саўгасаў у аб'ёме сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. не перавышала 6 %.
За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў,
створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі
ў с/г пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы
скарацілася ў 1932 на 34,2% (у параўнанні з 1928 г.), свіней на 37,9%, статак
авечак скараціўся на 50,8%.