- Эвакуацыя прамысловасці дрэнна арганізавана. З заходніх губерняў
Беларусі вывезены асобныя заводы і фабрыкі, з Мінскай 24 прадпрыемствы. На
Беларусь вывозіліся прадпрыемствы з Прыбалтыкі і Польшчы (з Варшаўскай
губерні ў Мінск – аўтамабільныя майстэрні і школа шафёраў, у Барысаў —
завод металічных вырабаў і алоўкавая фабрыка, у Магілёў — дзве фуфаечныя
фабрыкі і гарбарны завод, у Гомель — чыгуначныя майстэрні. 3 Рыгі ў Віцебск
– суперфасфатны, два гарбарныя, кансервавы заводы, шарсцяная і ватная
фабрыкі).
- Рост ваеннай вытворчасці за кошт цывільных галін прамысловасці.
Металаапрацовачныя, лесаапрацовачныя, абутковыя, тэкстыльныя, швейная,
харчовая прадпрыемствы выконвалі вайсковыя заказы, пашыралі вытворчасць і
павялічвалі колькасць рабочых. На пачатак 1917 г. з 134 буйных
прадпрыемстваў 79 працавалі па забеспячэнні арміі.
- З’явіліся спецыялізаваныя ваенныя прадпрыемствы. У Полацку –
авіяцыйна-аўтамабільная майстэрня, у якой праводзіўся капітальны рамонт
рухавікоў. Бабруйску і Нова-Беліцы – аружэйныя майстэрні.
- Будаўніцтва новых чыгунак: Жлобін — Оўруч (1915 г.), Уручча—
Слуцк (1916 г.). Вялася рэканструкцыя старых чыгуначных ліній, пашыралася
іх прапускная здольнасць.
- Скараціліся пасяўныя плошчы на 15,6% (да 1916 г.). У 1917 г. 32,5%
сялянскіх гаспадарак Віцебскай губерні аказаліся без работнікаў — мужчын. У
сялян забіралі коней, кароў, фураж, хлеб і інш. Пагалоўе жывёлы скарацілася на
671 тыс. галоў, ці на 11,4%. Сяляне вярталіся да натуральнай гаспадаркі.
- Цэны на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ўзраслі
ў 2 — 7 разоў. Квартплата ўзрасла на 50 — 100 %.
- Збядненне насельніцтва прывяло да люмпенізацыі і росту
рэвалюцыйных настрояў. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў
Беларусі прайшла без асаблівах складанасцей, 2—8 сакавіка 1917 г. царская
адміністрацыя была ліквідавана ва ўсіх значных цэнтрах Беларусі.
- На акупаваных тэрыторыях устаноўлены рэжым канфіскацый (сістэма
падаткаў і штрафаў). Натуральны падатак уключаў воўну, авёс, скуры, масла,
метал, паперу і інш. Падаткамі абкладаліся бойні, рынкі, відовішчныя
ўстановы, бальніцы і г.д.
Эканамічная палітыка Часовага ўраду
Пытанне аб уладзе ў сельскай мясцовасці было больш заблытаным, чым у
сталіцы. На кіраванне ў рэгіене прэтэндавалі:
- Саветы рабочых, сялянскіх, салдацкіх і батрацкіх дэпутатаў;
- камісары Часовага ўраду і камітэты грамадскай бяспекі;
- Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага;
- розныя палітычныя сілы, якія ставілі мэту – аднаўленне беларускай
дзяржаўнасці.
Паступова рэальную ўладу атрымаў Часовы ўрад і яго прадстаўнікі на
месцах – губернскія і павятовыя камісары.