колькасці рабочых цэнзавай прамысловасці. Выпрацоўка торфу перавысіла
даваенны ўзровень у 2,3 раза. К 1927 г. назіралася замаруджанасць тэмпаў
развіцця асноўных галіновых груп з-за недахопу сыравіны, адсталай тэхнічнай
базы.
Дробная прамысловасць пераважала ў эканоміцы БССР. На 1926 г. у ёй
было занята 73% рабочых, валавай прадукцыі – 58% вытворчасці ўсёй
прамысловасці. Дамінуючыя галіны: харчовая, вытворчасць адзення, гарбарна-
футравая, апрацоўка металаў, дрэва, воўны, мінералаў. На
дзяржпрадпрыемствах ў дробнай прамысловасці ў 1926/27 гаспадарчым годзе
было занята 13,5% рабочых, выпушчана 1/4 валавой прадукцыі.
У 1925 г. быў створаны "Белсаматужпрамсаюз", што займаўся пытаннямі
каардынацыі і кааперыравання дробнага таваравытворцы (кааператыўны сектар
займаў 5,6%). Асноўная маса прадпрыемстваў належала прыватным асобам ці
здавалася ў арэнду. Дзейнасць прыватнакапіталістычных прадпрыемстваў
абмяжоўвалася і рэгулявалася дзяржавай. Іх патрэбы ў абсталяванні,
матэрыялах, атрыманні крэдытаў задавальняліся ў апошнюю чаргу,
прадпрыемствы выплачвалі падаткі. Таму ўдзельная вага прыватнай
прамысловасці паступова зніжалася: ад 4,4% у 1925/26 гаспадарчым годзе да
0,6% у першай палове 1927/28.
Прадпрыемствы, якія здаваліся ў арэнду, былі невялікія (каля 15 чалавек).
З 536 прамысловых прадпрыемстваў на тэрмін да аднаго года было здадзена
61,2%, на два 20,7%, на тры 10,8% на чатыры і больш 7,3%. Найбольшую
распаўсюджанасць набыла арэнда ў харчовай, гарбарнай, лесапільнай,
смалакурна-шкіпінарнай і цэглавай прамысловасцях. Памер арэнднай платы
ўстанаўліваўся ў залежнасці ад кошту маёмасці.
Але магчымасці далейшага развіцця вытворчасці былі абмежаванымі. Для
забеспячэння эканамічнай стабільнасці неабходна было правядзенне
індустрыялізацыі. 3 1926 г. разгарнулася будаўніцтва шэрага буйных
прадпрыемстваў: Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат, Гомсельмаш,
Магілёўская фабрыка штучнага шоўку, запалкавая фабрыка "Чырвоная
Бярэзіна" ў Новабарысаве, металаапрацоўчы завод "Камунар" у Мінску (1928
г.), цэглавыя заводы, БелДРЭС (1927 г.).
Гандаль
Дзяржаўны гандаль пераважаў у аптовым гандлі. У рознічным —
кааператыўны і прыватны, апошні паступова выціскаўся.
Доля дзяржаўнага гандлю ў 1923/24 гаспадарчым годзе складала 25,6%, у
1926/27 24,8%.
Кааператыўныя арганізацыі (3541 шт.) ажыццяўлялі аптова-рознічны
гандаль прадметамі шырспажыву, сельгасмашынамі, сыравінай.
Прыватны гандаль развіваўся вельмі інтэнсіўна. Ён меў перспектывы і
для далейшага развіцця, бо дзяржаўны і кааператыўны гандаль не ў стане былі
ахапіць увесь рынак. Аднак прыватны сектар не абаронены заканадаўча – у
1924/25 гаспадарчым годзе была канфіскавана значная частка прыватнага