- На 1932 г. у Заходняй Беларусі налічвалася каля 4.640 ваенных
асаднікаў. Асаднікі пераважна знаходзіліся на дзяржаўнай службе, таму
аддавалі ўчасткі ў арэнду ці карысталіся працай наёмных працаўнікоў.
- Пакупку зямлі ажыццявіла частка сярэдніх, бядняцкіх гаспадарак і
дробных арандатараў. Да 1935 г. (у параўнанні з 1921 г.) павялічылі свае
землеўладанні: бядняцкія гаспадаркі на 2,1 га, серадняцкія на 2,7 га, кулацкія на
3,9 га.
- Памешчыцкае землеўладанне паменшылася прыкладна на 13%, з 1921
па 1929 г. было прададзена 528,3 тыс. га зямлі. Прадажа-пакупка зямлі
працягвалася да 1939 г.
- Да 1939 г. па Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах на хутары
было выселена 259,3 тыс. сялянскіх гаспадарак (агульная плошча 1.928,6 тыс.
га), што складала 43% гаспадарак і каля 50% сялянскай зямлі.
- Да 1939 г. былі ліквідаваны сервітуты. У выніку памешчыкі атрымалі да
3/4 сервітутнай зямлі, а сяляне – частку сервітутных плошчаў ці грашовую
кампенсацыю. Ад ліквідацыі сервітутаў больш за ўсіх страцілі бядняцкія
гаспадаркі. Многія з іх ужо не мелі магчымасці трымаць нават па адной карове.
- Адбыліся змены ў структуры сялянства. На ў 1921 г. беднякі складалі
62%, сераднякі 30%, кулакі 8% сялян, на сярэдзіну 30-х гг. беднякі – 78 – 80%,
сераднякі 15 – 17%, кулакі 5%.
Аграрная рэформа мела буржуазны характар. Яна садзейнічала ліквідацыі
паўпрыгонніцкіх адносін, канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. У яе
выніку ўмацоўваўся стан дробнай і сялянскай сельскай буржуазіі. Але рэформа
не знішчыла буйное памешчыцкае землеўладанне не спыніла збяднення вёскі.
Агульныя прыкметы развіцця с/г:
Узровень 1913 г. (аднаўленне с/г) быў дасягнуты да 1929 г.
Вядучая галіна вытворчасці – раслінаводства. Асноўныя культуры
жыта, авёс, бульба. Тэхнічныя культуры займалі невялікае месца — каля 1% ад
пасяўной плошчы.
Агратэхнічныя прыёмы – трохполле ў сялянскіх гаспадарках і
мнагаполле ў памешчыцкіх і кулацкіх. Сярэдняя ўраджайнасць у перыяд з 1927
па 1930 г. па збожжавых не перавышала 8,8 ц/га, а па бульбе 89 ц/га.
Узровень 1914 г. у жывёлагадоўлі быў дасягнуты толькі ў 1928 г.
На 1931 г. колькасць буйной рагатай жывёлы склала 1352,2 тыс. галоў (на
25,7% больш, чым у 1928 г.).
Частыя неўраджаі – у 1924, 1926, 1928, 1931 і 1933 гг.
Залежнасць с/г ад эканамічных крызісаў. З 1928 па 1935 г. цана на
пшаніцу ўпала больш чым у 3 разы, на жыта ў 2,7 разы, на ячмень у 2,6 разы, на
бульбу ў 3 разы. Як вынік – менш пакупалася машын, прылад працы,
мінеральных угнаенняў (у 10 разоў). Выхад з крызісу адбыўся толькі ў 1935 г.
Перанаселенасць вёскі. На 1931 г. у заходнебеларускім краі было
прыкладна 700 тыс. чалавек залішняй рабочай сілы. Прамысловасць не
развівалася, немагчымасць рэалізаваць сябе на радзіме вымушала да масавай
эміграцыі. З 1925 па 1938 г. эмігрыравала 78,1 тыс. чалавек. Штогод дзесяткі
тысяч працоўных выязджалі ў іншыя краіны на сезонныя работы.