аўтамашын. На аднаго каня прыходзілася 24,5 га раллі (у даваенны перыяд 8,2
га).
- Разграбавана асабістая гаспадарка сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў.
У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы.
- Фармальна адноўлена 9.746 калгасаў з 10.165, 90 саўгасаў з 92. Яны
мелі 14% усёй буйной рагатай жывёлы, 5% кароў, 2,5% свіней. Памеры
пасяўных плошчаў калгасаў 59%, саўгасаў 70% ад 1940 г.
- Меў месца недахоп рабочай сілы.
- Засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым
рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада.
Мэты ў с/г на 1946-1950 гг.:
- поўнасцю аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы;
- забяспечыць далейшае развіццё земляробства і жывёлагадоўлі і
перасягнуць даваенны ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці.
Мерапрыемствы:
1. Верасень 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП (б) прынялі
пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай
арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй: калгасам Беларусі вернута 100 тыс. га
грамадскай зямлі; жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і
ўстаноў; скарачаліся штаты адміністрацыі.
2. Пераўтварэнне працаднёў у норму кантролю працоўнай павіннасці
калгаснікаў. Адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне. На 1 студзеня 1948 г.
94% калгаснікаў не атрымалі за работу грошай, 65% - бульбы, агародніны,
толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа.
3. Умацаванне працоўнай дысцыпліны каманднымі метадамі. Чэрвень
1948 г. – ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія
злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць
антыграмадскі паразітычны лад жыцця».
4. Электрыфікацыя сельскай гаспадаркі ў параўнанні з даваенным
узроўнем ўзрасла ў 2 разы.
5. Дапамога ад цэнтра. 1948 г. – урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах
дапамогі сельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе». Было выдзелена 3
тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і
г.д.
6. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай
жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку
закупак калгасамі жывёлы, а потым яе дарошчвання. У 1950 г. пагалоўе
жывёлы павялічылася на 1/3 (ад 1940 г.).
7. Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. На пачатак 1947 г. было
адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым
1949 г. на XIX з'ездзе КП(б)Б было запатрабавана завяршыць калектывізацыю ў
заходніх абласцях. За 1949 г. 39,3% сялянскіх гаспадарак было калектывізавана.
У студзені 1950 г. пры МТС створаны палітычныя аддзелы. Да канца 1950 г.
было арганізавана 6.054 калгасаў (85% пасяўной плошчы). Адначасова
ліквідаваны кулацкія гаспадаркі, сселены хутары, узмоцнены эканамічны