7) Ліквідацыя беспрацоўя. Мерапрыемствы: а) пры губернскіх і
павятовых Саветах ствараліся біржы працы (Віцебск, Мінск, Магілёў, Орша), б)
асігнаванне з боку СНГ 35 тыс. руб., в) дэкрэт аб аднаразовым падатку на
буржуазію ў фонд дапамогі беспрацоўным г) уводзілася сацыяльнае
страхаванне за кошт дзяржавы на выпадак беспрацоўя д) падтрымка
прадпрымальнікаў пры стварэнні імі новых працоўных месцаў.
8) Вырашэнне харчовага пытання. Мерапрыемствы: а) арганізаваны
спецыяльныя харчовыя органы, што кантралявалі прыватны гандаль (харчовы
аддзел прамысловасці і гандлю пры Аблвыканкамзахе), б) уводзілася хлебная
манаполія і цвёрдыя цэны на хлеб, в) перавод рабочых шэрагу прамысловых
прадпрыемстваў на ўзмоцненае забеспячэнне, г) адкрыцце на прадпрыемствах
сталовых, д) дапамога з Украіны і Расіі (ў жніўні 1919 г. – 15 670 пудоў мяса,
18 вагонаў цукру).
9) Культурная палітыка. Ліквідацыя непісьменнасці. Мерапрыемствы: а)
асігнаванне грашовых сродкаў на ўстановы адукацыі, б) адкрыццё
кароткатэрміновых педагагічных курсаў, в) адкрыццё новых устаноў адукацыі
(пачатковыя школы, народны ўніверсітэт), г) адкрыццё бібліятэк, хат-чытален,
наладжванне выпуску газет: "Звязда", "Савецкая праўда", "Бядняк" і інш
10) Пераадоленне “голаду ў спецыялістах”. Мерапрыемствы: а)
пераманьванне на бок Савецкай улады буржуазных спецыялістаў, б)
кароткатэрміновыя курсы па падрыхтоўцы кіраўніцкага саставу для савецкіх і
гаспадарчых устаноў з рабочых і сялян, в) тое ж для падрыхтоўкі работнікаў і
служачых для банкаў і іншых гаспадарчых устаноў. Адбор ажыццяўляўся па
класавым прынцыпе, таму кіравалі гаспадаркай не заўсёды кампетэнтныя, але
палітычна надзейныя асобы.
11) Аграрнае пытанне. Вырашалася згодна з прынцапамі Дэкрэта аб
зямлі: гэта нацыяналізацыя зямлі, канфіскацыя панскіх зямель, ураўняльнае
землекарыстанне. Размеркаванне зямлі на Беларусі праходзіла на падставе
“Асноўнага закону аб сацыялізацыі” (студзень 1918 г.). II-гі з'езд Саветаў
Заходняй вобласці (красавік 1918 г.) прыняў “Інструкцыі па размеркаванні
зямель у Заходняй вобласці ў 1918 г.”. Згодна з ім устанаўліваўся ўраўняльны
прынцып, землі падзяляліся на тры катэгорыі: першая –землі і спецыялізаваныя
гаспадаркі – сады, гадавальнікі, насенныя гаспадаркі і г.д. (выключаліся з
ураўняльнага размеркавання); другая – былыя памешчыцкія, казённыя,
удзельныя, кабінецкія, царкоўныя, манастырскія землі (падлягалі
размеркаванню); трэцяя – нетры зямлі, лясы і воды, горы (распараджаліся
мясцовыя ўлады розных узроўняў). Размеркаванне зямель завяршылася толькі ў
1921 г. з-за ваенных дзеянняў на Беларусі. Вынік размеркавання – на вЁСЦЫ
асноўную масу сялян сталі складаць сераднякі.
Улады падтрымлівалі стварэнне калектыўных гаспадарак (камуны,
сельгасарцелі, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі). Камуны – аб’яднанні,
у якіх абагульняліся пабудовы, жыллё, дробная жывёла, птушкі, інвентар
(найвышэйшая ступень абагульнення сродкаў вытворчасці). Іншыя аб’яднанні
адрозніваліся паміж сабой па ступені абагульнення сродкаў вытворчасці.