Палескія чыгункі (80-я гг.) складаліся з некалькіх ліній, звязалі Пінск,
Жабінку, Лунінец, Гомель, Беласток, Баранавічы, Бранск, Асіповічы, Старыя
Дарогі паміж сабой і раней пабудаванымі чыгункамі.
Пецярбургска-Адэская чыгунка (да 1902 г.) прайшла праз Віцебск, Оршу,
Магілёў, Жлобін. Чыгункі будаваліся прыватнымі кампаніямі і таварыствамі, а
потым выкупляліся ўрадам.
У пачатку XX ст. Беларусь была на адным з першых месцаў па
насычанасці чыгункамі ў Расіі. Узніклі буйныя чыгуначныя вузлы: Мінск,
Віцебск, Гомель, Жлобін, Лунінец, Брэст, Баранавічы.
Водныя шляхі зносін. Атрымалі другараднае значэнне. Тым не менш,
грузапаток на іх таксама павялічваўся. Па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы плавала ў
1900 г. 310 непаравых і 23 паравыя судны. Тое ж трэба сказаць пра Неман і
Заходнюю Дзвіну.
Гандаль
Асноўныя прыкметы:
- Памяншацца роля кірмашоў, расце роля крамнага і магазіннага гандлю
(трываласць рыначных сувязей).
- Канец XIX ст. – склаліся мясцовыя (абласныя) рынкі. Цэнтрамі
абласных рынкаў становяцца найбольш буйныя гарады: Мінск, Віцебск,
Магілёў, Гомель, Гродна, Брэст і Пінск. Характар сувязяў паміж рынкамі
вызначаўся асаблівасцю эканамічнага развіцця кожнага з раёнаў.
Мінск становіцца галоўным гандлёва-прамысловым цэнтрам Беларусі. У
якасці зборнага і размеркавальнага пункта ен абслугоўваў большую частку
раёнаў Палесся, многія раёны поўначы і захаду Беларусі.
Вылучаюцца рэгіянальныя гандлёвыя цэнтры. Гомель з'яўляўся
размеркавальным пунктам для лясных матэрыялаў і дроў, якія сплаўляліся ў
сярэдняе і ніжняе Падняпроўе, галоўным чынам у Адэсу, Екацярынаслаўскую,
Кіеўскую і іншыя губерні.
Магілёў знаходзіўся ў цеснай сувязі з сярэднім і ніжнім Падняпроўем, а
таксама з Оршай. Напрамак гандлю – лясныя і земляробчыя прадукты.
Віцебскі эканамічны раён. Галоўнымі прадметамі вывазу адсюль былі лес
і прадукты льнаводства (па Заходняй Дзвіне ў Рыгу).
Праз Гродна ажыццяўляўся гандаль з Польшчай, Літвой і іншымі
замежнымі краінамі. Галоўнымі прадметамі збыту з Гродзенскага раёна былі
лясныя грузы, аржаная мука, вотруб'е, спірт, малочныя прадукты, бульбяная
мука.
Пінск служыў размеркавальным цэнтрам збыту прамысловых тавараў і
лясных грузаў, якія перавозіліся з басейнаў Дняпра і Прыпяці ў сістэмы Нёмана
і Віслы.
Да пачатка XX ст. Беларусь мела трывалыя гандлёвыя сувязі з рознымі
рэгіёнамі Расіі, стала часткай усерасійскага рынку. Для гандлю Беларусі была
характэрна перавага вывазу сельскагаспадарчай сыравіны і лясных матэрыялаў,
увозіліся прамысловыя тавары і збожжа.