Асноўнай формай гандлёвых адносін у 30 —50-я гг. XIX ст. былі
кірмашы. Самыя вялікія былі кірмашы ў Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай
губернях, нязначныя — у Віленскай і Мінскай (351 кірмаш з прывозам на 7,4
млн руб.). Буйнымі былі кірмашы ў мястэчку Зэльва Гродзенскай губерні (721
тыс. руб.), у Бешанковічах (664 тыс. руб.) і ў Любавічах Магілеўскай губерні
(501 тыс. руб.).
Развозна-разносны гандаль у гарадах, мястэчках і сельскай мясцовасці
пасля кірмашоў займаў другое месца. Базары існавалі амаль ва ўсіх гарадах і
мястэчках Беларусі.
Стацыянарны гандаль – адбываўся ў штодзённа працуючых гандлёвых
установах – лаўках, крамах, магазінах, піцейных дамах, карчмах, кавярнях і
інш. Тавар – кандытарскія і хлебабулачныя вырабы, баваўняныя, шарсцяныя і
шаўковыя тканіны, прадукцыяй мясцовай вытворчасці.
Знешні гандаль у асноўным вёўся па рэках і каналах. Галоўны гандлёвы
шлях – Днепр, асноўны пункт транзітнага гандлю – Юрбург на р. Нёман
(сучасны горад Літвы — Юрбаркас). 3 Беларусі тавары траплялі ў еўрапейскія і
азіяцкія краіны і калоніі Амерыканскага кантынента. За мяжу з беларускіх
губерняў вывозілі прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, лес і драўляныя
вырабы, прадукцыю перапрацоўчай прамысловасці. Імпартаваліся еўрапейскія
фабрычныя тавары, металы, соль, рыба, вінаградныя віны, садавіна, машыны і
абсталяванне. Працягваўся традыцыйны гандлёвы абмен з царствам Польскім, з
якім у Расійскай імперыі з 1822 па 1850 г. існавала мытная граніца.
Між тым у цэлым як унутраны, так і знешні гандаль развіваўся марудна.
Яго развіццю ў вялікай ступені перашкаджаў кепскі стан шляхоў зносін. Тэмпы
гандлю ў 50-я гг. XIX ст. у параўнанні з другой паловай XVIII ст. знізіліся.
Першая палова XIX ст. — перыяд далейшага разлажэння феадалізму ў
прамысловым развіцці Беларусі і фарміравання капіталістычных адносін. Аб
гатым яскрава сведчылі новыя капіталістычныя мануфактуры, заводы і
фабрыкі, дзе працавалі вольнанаёмныя рабочыя, укаранялася паравая
машынная тэхніка. Тэмпы прамысловага развіцця былі ніжэйшымі ў параўнанні
з іншымі рэгіёнамі Еўрапейскай часткі Расіі. Галоўныя прычыны — панаванне
прыгонніцкай сістэмы гаспадарання і канкурэнцыя з боку расійскай і польскай
прамысловасцяў, якія мелі значную перавагу ў сваім развіцці.
Спробы гаспадарчых рэформаў
Крызісныя з'явы ў гаспадарцы прымушалі царскія ўлады рабіць пэўныя
захады па рэфарміраванні існуючых парадкаў.
Спарадычныя меры:
- 1801 г. – дазвол набываць і прадаваць землі купцам, мяшчанам і
дзяржаўным сялянам.
- 1803 г. – указ аб так званых вольных хлебапашцах. Памешчыкі мелі
права адпускаць прыгонных з зямлёй за вялізны выкуп. Заставаліся і
павіннасці згодна з узаемным дагаворам. У 1848 г. вольныя хлебаробы былі
ўключаны ў склад дзяржаўных сялян на ўласных землях.