У XIII — першай палове XVI ст. на Беларусі пераразмяркоўваецца
галоўны сродак вытворчасці — зямля. Змяняюцца формы землеўладання і
землекарыстання. Галоўнымі заняткамі людзей як і раней, застаюцца
земляробства, жывёлагадоўля, хатняе рамяство, а дапаможнымі — борніцтва,
паляванне, рыбалоўства.
Прылады земляробчай працы — драўляная двурогая саха, плуг, барана —
па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш
жалезных рабочых частак (жалезныя сашнікі – нарогі – у сахі).
Агратэхніка: двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным
трохполлем, якое стала пераважаць у XIV ст. У паўдневых і лясістых раёнах
працягвалі існаваць прымітыўныя сістэмы земляробства: падсека і пералог.
Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы
і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4 (збіралі ўраджаю ў 3-4 разоў
больш, чым сеялі), а на ўгноеных палетках — сам 4-5. Гэта было каля чатырох
цэнтнераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вялікіх межах. Акрамя
жыта вырошчвалі: авёс, ячмень, проса, грэчку, тэхнічныя культуры – лён,
каноплі. Прысядзібныя агароды – неа’демная частка сялянскай, а таксама і
мяшчанскай гаспадаркі. Вырошчвалі рэпу, агуркі, моркву, буракі, цыбулю,
часнок, бабы, гарох, зеляніну.
Жывёлагадоўля
Жывёлагадоўля. З умацаваннем ворнага земляробства узрастала
гаспадарчае значэнне хатняй жывёлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе
Беларусі больш выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе — коней. Але акрамя гэтай
функцыі, была яшчэ адна вызначальная, што звязвала менавіта ворнае
земляробства з жывёлагадоўляй – гэта ўгнаенне, якое павялічвала
ўраджайнасць. Дробная жывёла і птушка вырошчваліся для харчавання і
атрымання сыравіны для хатніх промыслаў і рамяства: свінні, авечкі, козы, гусі,
куры і г.д.. Жывёлагадоўля давала таксама мяса і малочныя прадукты. Значную
ролю ў гаспадарчым жыцці па-ранейшаму адыгрывалі паляванне, рыбалоўства,
бортніцтва.
Нягледзячы на рост вагі рамяства ў гаспадарцы краіны, сялянская
гаспадарка па-ранейшаму мела натуральны характар. Усё неабходнае для
жыцця – прылады працы, посуд, тканіна, адзенне, абутак – выраблялася ў сям'і.
Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – “дым” – гэта звычайная сям'я, радзей — некалькі сем'яў
і іх уласнасць: пабудовы, жывёла, прылады працы, зямля, якою “дым”
карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвага права. Дым з’яўляўся адзінкай
падаткаабкладання. 3 часам сем'і разрасталіся, але не імкнуліся ператварацца ў
асобную адзінку падаткаабкладання. Так утвараліся дворышчы з 5-10 і больш
сваяцкіх сем'яў, а ў некаторых выпадках да іх далучаліся і прышлыя людзі:
прымакі, сябры, дольнікі. Дворышчы карысталіся агульным інвентаром,