Важным дадаткам да сельскай гаспадаркі гаспадаркі былі паляванне і
рыбалоўства. Паляванне мела два напрамкі: харчовае (паляванне на
высакароднага аленя, зубра, дзіка, казулю, гуся, лебедзя, цецерава) і футравае
(паляванне на баброў, лісіц, куніц, мядзведзяў, вавёрак, ваўкоў, зайцоў).
Хатнія промыслы
Хатнія промыслы былі таксама неад'емнай часткай натуральнай
сялянскай гаспадаркі.
Аб поспехах у прадзенні і ткацтве сведчаць драўляныя часткі ткацкага
станка — збоі і чаўнок — што былі знойдзены ў Гродзенскім Старым замку
разам з абломкам драўлянага навоя, яго касцянымі галоўкамі і драўляным
грэбнем для часання кудзелі і воўны. Ткалі палатно (тканіна з расліннай
сыравіны) і сукно (тканіна з воўны). Такія самаробныя тканіны
выкарыстоўваліся для пашыву адзення і ў хатняй гаспадарцы.
Апрацоўка скур і пашыў вопраткі з іх таксама мелі ў сялянскай
гаспадарцы характар хатняга промыслу. Апрацаваныя скуры, асабліва футры, у
гэты перыяд былі адным з галоўных відаў даніны на карысць князя, царквы або
мясцовага баяра (феадала). Яны былі і найважнейшым відам экспарту.
Нягледзячы на тое, што ганчарства ўжо існавала як рамяство, значную
колькасць посуду з дрэва і гліны рабілі самі абшчыннікі для ўласнага
выкарыстання.
3 працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад сельскай гаспадаркі
звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Гарады – гэта паселішчы
шматфункцыянальнага тыпу. Яны выконвалі гандлёва-рамесніцкія, аграрныя,
адміністрацыйна-фіскальныя, ваенна-абарончыя, культурныя, рэлігійныя
функцыі. Гарады ўзнікалі ў найбольш развітых і густазаселеных раёнах, яны
садзейнічалі больш хуткаму разбурэнню патрыярхальна-родавых адносін.
У гарадах жылі свецкія і духоўныя феадалы, іх слугі, сюды сцякалася
насельніцтва з ліку беглых рабоў і сялян, асобы, што займаліся рамяством і
гандлем. Рамеснікі былі асноўным насельніцтвам гарадоў. Яны падзяляліся на
залежных, што жылі пры дварах уладальнікаў і абслугоўвалі інтарэсы
гаспадароў і свабодных, што працавалі на заказы і рынак.
У развіцці рамёстваў і гандлю можна адзначыць два перыяды: X – XI
стст. – перыяд слабога развіцця рамяства і таварна-грашовых адносін, і XII –
XIII стст., калі гарады становяцца цэнтрамі рамяства і гандлю.
Да гэтага часу вылучыўся ўжо цэлы шэраг рамесніцкіх прафесій.
У гарадах з'явілася не менш 16 прафесій у галіне апрацоўкі жалеза. У XI
— XII стст. яны выраблялі больш за 100 відаў жалезных вырабаў: косы, сярпы,
сякеры, малаткі і іншыя прылады працы, розныя віды зброі (мячы, кальчугі,
шлемы), прадметы быту і ўпрыгажэння. На гэты час была вядома сталь,
тэхналогіі кавальскай зваркі, загартоўкі, цэментацыі. Акрамя жалеза
апрацоўвалі і іншыя металы і сплавы – медзь, бронзу, волава, свінец. Кавалі
мелі горан і кавадла, а таксама клешчы і молаты розных памераў. Выплаўкай