пражскім грошам (па 3,6 г) = 180 заўшням (па 0,6 г) = 300 далгеям (па 0,36 –
0,42 г). Рубель (189,0 г) = 105 нагатам (па 1,8 г) = 52,5 грошам = 315 заўшням =
525 далгеям. Праз пражскі грош – найбольш распаўсюджаны сродак платы таго
часу – гэтыя дзве галіны сістэмы аб’ядноўваліся ў адну.
У канцы XIV – пачатку XV ст. у ВКЛ ўстанаўліваецца адзіная
агульнадзяржаўная грашова-вагавая сістэма, складзеная на падставе полацка-
віцебскай сістэмы. Яна мае выгляд: рубель (каля 180 г) == 100 пражскім
грошам = 1000 пенязям. Каля 1492 г. у Вільні пачаў працаваць дзяржаўны
манетны двор, дзе друкаваліся паўгрошы, а пазней дынарыі. Да таго грашовая
сістэма была заснавана на замежных грашовых адзінках.
3 эканамічным узмацненнем дзяржавы (з пачатку XVI ст.) яна пачала
гарантаваць кошт сваіх грошай, у выніку ўводзіцца грашовая сістэма не па масе
манеты, а па намінале, нярэдка па прымусовым курсе (калі каштоўнасць самой
манеты не адпавядала яе наміналу).
У XIV ст. на тэрыторыі Беларусі было больш за 40 гарадоў. У сярэдзіне
XV ст. з пералічаных у прывілеі 15 найбольш буйных гарадоў Вялікага княства
Літоўскага сем знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі: Полацк, Віцебск, Слуцк,
Мінск, Брэст, Гродна, Навагародак. Сюды трэба дадаць і Вільню як цэнтр
фарміравання беларускай культуры і народнасці.
У XV ст. многія крэпасці, замкі і гаспадарчыя двары таксама набываюць
рысы рамесных і гандлёвых цэнтраў (Койданава, Мір, Любча, Валожын і інш.)
— узнікаюць так званыя мястэчкі. Мястэчкі ўзнікалі і на тэрыторыях ранейшых
вёсак (Санькава, Магільнае, Мікалаеўшчына), на важных сухапутных ці рачных
гандлёвых шляхах (Новы Свержан, Стоўбцы, Ярэмічы). У XVI ст. на тэрыторыі
Беларусі ўжо было больш за 20 мястэчак.
У цэлым да сярэдзіны XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася
757 гарадоў і мястэчак, з іх 467 былі на тэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў
і каля палавіны мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму. Астатнія былі
прыватнаўласніцкімі. Прыватнаму ўласніку магла належаць частка вольнага ці
вялікакняжацкага горада з насельніцтвам. Гэтая частка мела статус юрыдыкі,
яна не падпарадкоўвалася гарадскім ці княжацкім уладам.
Асноўнае насельніцтва гарадоў у гэты перыяд складалі беларусы — 80 %.
У іх таксама пражывалі літоўцы, палякі, немцы, з XIV — XV стст — яўрэі і
татары. Гараджане выконвалі павіннасці на карысць дзяржавы або феадала:
плацілі грашовыя подаці, выконвалі будаўнічыя і гаспадарчыя работы,
пастаўлялі падводы (фурманкі) і г.д. З часам натуральныя павіннасці замяняліся
грашовымі. Полацк, напрыклад, у канцы XV ст. плаціў 400, а Мінск — 60 кап
грошай у скарб.
У адзначаны перыяд вялікакняскія гарады атрымліваюць права на
самакіраванне – Магдэбургскае права. Першым яго атрымаў Брэст у 1390 г.,
потым Гродна – у 1391, Слуцк – у 1441, Полацк – у 1498, Мінск – у 1499,
Віцебск – у 1597 і г.д. Да другой паловы XVI ст. магдэбургскае права атрымалі
амаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі. Па магдэбургскім
праве замест шматлікіх натуральных павіннасцяў гараджане плацілі адзіны
вялікі грашовы падатак. Яны вызваляліся ад суда і ўлады вялікакняжацкіх