мясцовых княстваў. Паляне мелі сваё княства на чале з Кіем, “а в древлях
(у древлян) свое, в дреговичи свое, а словени свое в Новгороде, а другое на
Полоте иже полочане”. Мясцовыя княжанні ўяўлялі сабой пачатковую форму
дзяржаўнасці на Русі ці протадзяржавы. Славене, крывічы і мера плацілі даніну
нарманам (варагам)
2
, якія рабілі частыя спусташальныя набегі на іх землі, а
вяцічы, радзімічы, севяране і нейкі час – паляне плацілі даніну хазарам, якія
стварылі моцнае цюркскае дзяржаўнае ўтварэнне з цэнтрам у нізоўі Волгі.
У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца
раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем
кіеўскім. Яна ўзнікла ў выніку аб’яднання двух усходнеславянскіх дзяржаўных
утварэнняў – “Куявы” (палітычны саюз палян, северан і вяцічаў, цэнтр – Кіеў) і
“Славіі” (чудзь, славене, мера, крывічы, цэнтр – Ноўгарад) і якая існавала ў ІХ –
ХІІ стст. на тэрыторыі, блізкай да шляху “з вараг у грэкі”.
Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г., калі, як
сведчыць летапіс, чудзь, славене і весь накіравалі сваіх паслоў за мора – да
варагаў, каб аб’явіць ім сваё рашэнне. “Зямля наша вялікая і багатая, а парадку
ў ёй няма. Прыходзьце княжыць і валодаць намі”. “І абраліся трое братоў са
сваімі родамі, і ўзялі з сабою ўсю русь, і прыйшлі да славян, і сеў старэйшы
Рурык у Ноўгарадзе, … Сінеус – на Белавозеры, … Трувар – у Ізборску”.
Адсюль і пачынаецца дынастыя Рурыкавічаў у рускай гісторыі.
Летапіснае паданне аб прызванні на Русь варагаў стала падставай для
нарманскай тэорыі, згодна з якой нарманы (варагі) з’яўляліся заснавальнікамі
Старажытнарускай дзяржавы. Гэта тэорыя была сфармулявана яшчэ ў 2-й
чвэрці ХVІІІ ст. Г.З. Байерам, Г.Ф. Мілерам і інш. Яе адвяргалі М.В. Ламаносаў,
Д.І. Ілавайскі, С.А. Гедзеонаў і іншыя расійскія вучоныя.
У сучаснай гістарыяграфіі даказана, што ўтварэнне Кіеўскай Русі было
падрыхтавана ўсім папярэднім ходам сацыяльна-гістарычнага развіцця
ўсходніх славянскіх зямель. Беларускі гісторык і археолаг Э.М. Загарульскі
пераканаўча даказвае, што мясцовыя княжанні былі ў славян яшчэ да
прызвання варагаў, а таму пачатак дзяржаўнасці на Русі заклалі зусім не
нарманы. На аснове археалагічных матэрыялаў ён таксама сцвярджае, што да
другой паловы ІХ ст. усходнія славяне яшчэ не паспелі рассяліцца да Ільменя і
Белавозера, а летапісныя крывічы – гэта балцкія плямёны. Атрымліваецца, што
варагаў маглі запрасіць на Русь неславянскія народы поўначы Усходняй
Еўропы. Больш таго запрашэнні на княжанне былі звычайнай практыкай у
эпоху сярэднявечча і не яны вызначалі характар дзяржаўных утварэнняў.
У 882 г. Алег (па летапісу – сваяк Рурыка, які правіў пасля яго Ноўгарадам
за малалетняга сына Ігара Рурыкавіча) разам з воінамі-варагамі і дружынамі
славен, крывічоў, чудзі, меры, весі зрабіў паход на поўдзень, узяў Смаленск,
Любеч і прыйшоў да Кіева, дзе правілі Аскольд і Дзір. Выдаўшы сябе за купца,
2
Нарманы (ад скандынаўскага northman – паўночны чалавек) – скандынавы, удзельнікі
гандлёва-грабежніцкіх і заваявальных паходаў у Еўропе ў канцы VІІІ – сярэдзіне ХІ ст. Ва
ўсходніх славян яны называліся варагамі, у самой Скандынавіі – вікінгамі.